Канферэнцыя «“Блакадная кніга”: А. Адамовіч і Д. Гранін»
Супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ўзялі ўдзел у канферэнцыі «“Блакадная кніга”: А. Адамовіч і Д. Гранін», да 100-годдзя Данііла Граніна і 40-годдзя выхаду «Блакаднай кнігі», якая адбылася 2 снежня ў Доме Масквы ў Мінску.
З прывітальным словам выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Марыяна Шчоткіна.
Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка распавёў аб асабістым знаёмстве, працы з пісьменнікам і даследчыкам, членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Алесем Адамовічам. У прамове была адзначана важкасць унёску «Блакаднай кнігі» ў дакументальную літаратуру дзеля захавання гістарычнай памяці народа.
Дачка Алеся Адамовіча, Наталля Адамовіч, прадэманстравала шэраг дакументальных матэрыялаў і прачытала даклад, прысвечаны гісторыі стварэння «Блакаднай кнігі», стасункам А. Адамовіча і Д. Граніна, а таксама расказала пра сёлетнюю прэзентацыю поўнага перакладу гэтага выдання на нямецкую мову ў Берліне.
У канферэнцыі ўдзельначалі прадстаўнікі больш як 10 навуковых, адукацыйных, культурных устаноў Беларусі і Расіі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Дом Масквы.
Круглыя сталы
Рэспубліканскі круглы стол
"Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры"
адбыўся 21 чэрвеня 2018 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Праца круглага стала прайшла ў рэчышчы наступных тэматычных напрамкаў работы: чалавек і час у сучаснай літаратуры Беларусі, родны кут у творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў, экалагічная і ваенная праблематыка беларускай літаратуры трэцяга тысячагоддзя, развіццё нацыянальнай літаратуры ў кантэксце сусветнай глабалізацыі, сацыяльная адказнасць і выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ стст.
Мадэраваў сустрэчу дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Васільевіч Саверчанка, які коратка расказаў пра працу інстытута, рэалізаваныя ім буйныя праекты і прадставіў удзельнікаў круглага стала. Урачыстае адкрыццё адбылося пры ўдзеле старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэміка НАН Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Уладзіміра Рыгоравіча Гусакова; акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, прафесара Аляксандра Аляксандравіча Кавалені; дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэміка НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, доктара архітэктуры, прафесара Аляксандра Іванавіча Лакоткі.
Свае меркаванні выказалі пісьменнікі і грамадскія дзеячы: старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў, сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгій Марчук, член Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік Віктар Праўдзін, старшыня секцыі публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Шырко, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура", паэт, празаік і публіцыст Аляксандр Бадак, галоўны рэдактар часопіса "Роднае слова" Зоя Падліпская Зоя Падліпская, адказны сакратар газеты "Івацэвіцкі веснік", пісьменнік і журналіст Валерый Гапееў, саветнік Міжнароднага літаратурнага фонда, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў СНД Аляксандр Кавалёнак і інш. Акрамя таго ў рабоце форума прынялі ўдзел з навуковымі дакладамі літаратуразнаўцы як НАН Беларусі, так і ўніверсітэтаў: Штэйнер Іван Фёдаравіч – загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, доктар філалагічных навук, прафесар; Кошман Павел Рыгоравіч – дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Кісліцына Ганна Мікалаеўна – загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук; Шаладонаў Ігар Міхайлавіч – старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук і інш. Усіх удзельнікаў круглага стала было больш чым 25 чалавек.
Падчас мерапрыемства працавала тэматычная выстаўка, на якой былі выбарачна прадстаўлены работы супрацоўнікаў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, арганізаваная бібліятэкарам Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы М.У. Пінчук.
Даклады круглага стала ўзбагачаюць літаратуразнаўчую навуку арыгінальнымі матэрыяламі, спрыяюць актуалізацыі духоўных каштоўнасцей на сучасным этапе развіцця Рэспублікі Беларусь. Ідэйна-мастацкая значнасць творчых здабыткаў сучасных мастакоў слова абумоўлівае яе важнасць у святле задач культурнага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, умацавання духоўнасці беларускага народа на сучасным этапе і ў бліжэйшай будучыні.
Круглы стол як падзею навуковага і культурнага жыцця Беларусі асвятлялі ў СМІ:
1. Нікалаева Н. Рэспубліканскі круглы стол, прысвечаны беларускай літаратуры, пройдзе ў НАН // Звязда [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.zviazda.by/be/news/20180619/1529422044-respublikanski-krugly-stol-prysvechany-belaruskay-litaratury-proydze-u-nan. – Дата доступу: 25.06.2018.
2. Дубовік С. Задачы майстрам слова // Навука. – 2018. – 26 чэрв. С. 1-2; Дубовік С. Задачы майстрам слова // Навука [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://gazeta-navuka.by/novosti/1539-zadachy-majstram-slova. – Дата доступу: 25.06.2018.
3. Роднае слова [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://rod-slova.by/naviny/krugly-stal-adljustravanne-suchasnaj-belarusi-mastatskaj-litaratury/. – Дата доступу: 25.06.2018.
Па выніках круглага стала будзе выдадзены зборнік навуковых матэрыялаў. Прадстаўленыя ў ім дасягненні даследаванняў могуць быць выкарыстаны як пры далейшых навуковых распрацоўках, так і ў навучальным працэсе, у першую чаргу на філалагічных факультэтах універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.