Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы
Навіны бібліятэкі
Апошняя выстава – «Паэты… выказваюць сутнасць сваёй эпохі аданчасна словам і лёсам»: да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі
Бібліятэка, што абслугоўвае супрацоўнікаў ДНУ «Цэнтр даследа-ванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры», з'яўляецца структурным падраздзяленнем ДУ «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (ЦНБ НАН Беларусі).

Прызначэнне бібліятэкі
Бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў

ажыццяўляецца па наступных кірунках:

– прадастаўленне дакументаў з яе фонда, а таксама з некаторых фондаў ЦНБ НАН Беларусі праз міжбібліятэчны абанемент;
– пошук дакументаў у фондах ЦНБ НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іншых бібліятэках праз іх электронныя каталогі;
– пошук поўных тэкстаў дакументаў у электроннай бібліятэцы Elibrary.ru;
– прадастаўленне бібліяграфічных даведак, у тым ліку тэматычных;
– аказанне кансультацый па састаўленні індэксаў УДК;
– аказанне кансультацый па рэсурсах і паслугах ЦНБ НАН Беларусі.
Гісторыя бібліятэкі
Цікавае ў бібліятэцы

У бібліятэцы ладзяцца разнастайныя тэматычныя выставы: прысвечаныя юбілеям беларускіх паэтаў, празаікаў, драматургаў, вядомых літаратуразнаўца; падчас правядзення навуковых мерапрыемстваў (канферэнцый, семінараў і інш.); з нагоды міжнародных ці беларускіх свят.

Апошняя выстава – «Паэты… выказваюць сутнасць сваёй эпохі аданчасна словам і лёсам»: да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі. Падрыхтаваны кніжныя выданні і копіі перыёдыкі, прысвечаныя жыццю і творчаму шляху Уладзіміра Жылкі. Падрабязна пра матэрыялы выставы.




Работы супрацоўнікаў Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы, з якімі можна азнаёміцца ў бібліятэцы

(2 кв. 2020 г.)
1. Калядка, С.У. Эматыўны аналіз паэтычнага твора : на прыкладзе верша Максіма Танка / Святлана Калядка // Роднае слова. – 2020. – № 4. – С. 16–19. 2. Мацюхіна, Т. Нацыянальная карціна свету ў паэзіі Генрыха Тарасевіча / Таццяна Мацюхіна // Полымя. – 2020. – № 4. – С. 136–137. 3. Мікуліч, М. “Мой меч зіхаціць, непераможны, востры…” / Мікола Мікуліч // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 29 мая. – С. 11. 4. Мінскевіч, С. Беларускія пераклады “Яўгенія Анегіна” Аляксандра Пушкіна: гісторыя, супастаўленне, аўтарскі стыль / Сяргей Мінскевіч // Полымя. – 2020. – № 4. – С. 90–98. 5. Мінскевіч, С. Памяць пра вучонага : да 80-годдзя Уладзіміра Мархеля / Серж Мінскевіч // Навука. – 2020. – 20 красавіка. – С. 7. 6. Мінскевіч, С. Я кожны дзень, як пілігрым, хачу наблізіць далягляд… / Серж Мінскевіч // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 24 красавіка. – С. 5. 7. Мінскевіч, С.Л. Стратэгія Адама Міцкевіча пры перакладзе санетаў Франчэска Петраркі / С.Л. Мінскевіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2020. – Т. 65, № 2. – С. 209–217. 8. Назараў, В. “ Маласельскія пасланні” Янкі Брыля Уладзіміру Кулесніку / Валерый Назараў // Маладосць. – 2020. – № 5. – С. 104–110. 9. Назараў, В. Ініцыяцыя лёсам / Валерый Назараў // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 3 красавіка. – С. 11. 10. Трус, М. Агмень беларушчыны на старонках замежнага друку / Мікола Трус, Сяргей Кнырэвіч // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 29 мая. – С. 5. 11. Трус, М.В. Друкарня Марціна Кухты і яе ўласнік : на подступах да гістарычнай рэканструкцыі / Мікола Трус // Роднае слова. – 2020. – № 4. – С. 3–8. 12. Чарнавокая, А. Сімвалічная функцыя жаночых вобразаў у беларускай прозе першай паловы ХХ ст. / Аляксандра Чарнавокая // Роднае слова. – 2020. – № 4. – С. 9–11. 13. Чарнавокая, А. Сімвалічная функцыя жаночых вобразаў у беларускай прозе першай паловы ХХ ст. / Аляксандра Чарнавокая // Роднае слова. – 2020. – № 5. – С. 14–17. 14. Шаладонаў, І. Духоўны камертон. Голас пакліканасці Уладзіміра Ліпскага / Ігар Шаладонаў // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 8 мая. – С. 7. 15. Якавенка Н. Каб не забыцца, хто мы ёсць / Наталля Якавенка // Літаратура і мастацтва. – 2020. –10 красавіка. – С. 6.



Працы супрацоўнікаў
Вярнуцца
Мастацкія творы супрацоўнікаў
Вярнуцца
Фонды
Кнігі
Бібліятэка валодае фондам кніг, які складае больш за 8,5 тыс., па розных галінах гуманітарных ведаў. Пераважная большасць з іх – гэта дакументы літаратуразнаўчага цыклу: беларуская мастацкая літаратура, руская і замежная мастацкая літаратура, літаратуразнаўства і гісторыя літаратуры. Значную частку фонда складаюць энцыклапедыі (універсальныя і галіновыя) і слоўнікі (беларускай, рускай і некаторых замежных моў). Ёсць дакументы па гісторыі, этнаграфіі , фальклоры і мастацтвазнаўству Беларусі.
Перыядычныя выданні
Фонд перыядычных выданняў прадстаўлены шэрагам беларускіх і замежных часопісаў:

«ARCHE»; «Кантакты і дыялогі»; «Беларуская лінгвістыка» ; «Крыніца»; «Беларуская мова і літаратура» ; «Маладосць»; «Беларус: літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў»; «Наука и инновации»; «Беларусь» ; «Нёман»; «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук »; «Новое литературное обозрение»; «Вопросы литературы» ; «Новый мир» ; «Дзеяслоў» ; «Першацвет» ; «Иностранная литература» ; «Полымя» ; «Спадчына» «Роднае слова» . Паступленне некаторых з пералічаных часопісаў спынена, частка працягвае рэгулярна паступаць у бібліятэку.
Іншыя фонды
Газетны фонд бібліятэкі складаецца з камплектаў газет «Беларускі час», «Звязда», «Навука», «СБ. Беларусь сегодня» за бягучы год і гадавых камплектаў газеты «Літаратура і мастацтва», пачынаючы з 1956 года.

У фондзе бібліятэкі захоўваюцца аўтарэфераты дысертацый па літаратуразнаўстве і мовазнаўстве.

Бібліятэка таксама валодае фондам рэдкіх кніг, часопісаў і газет, выдадзеных да 1945 г.

Іншыя працы
Вярнуцца
Архіў
W.
Архіў
O.
Архіў
O.
Made on
Tilda