Поэзия русского слова : антология современной русскоязычной поэзии Беларуси. В 2 т.
Поэзия русского слова : антология современной русскоязычной поэзии Беларуси. В 2 т. Напрыканцы мінулага года пабачыла свет падрыхтаванае ў аддзеле ўзаемасувязей літаратур своеадметнае, арыгінальнае, наватарскае выданне “Поэзия русского слова: антология современной русскоязычной поэзии Беларуси” ў 2 тамах агульным аб’ёмам каля 100 д.а. Аўтары гэтага праекта (ідэя, назва, укладанне, прадмова) акадэмік У.В.Гніламедаў і кандыдат філалагічных навук М.У.Мікуліч у выніку глыбокага комплекснага аналізу канкрэтных мастацкіх твораў, паэтычных зборнікаў і творчых індывідуальнасцяў упершыню ў гуманітарыстыцы і культуры распрацавалі тэарэтыка-метадалагічныя прынцыпы і канцэптуальныя асновы анталогіі сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі як ідэйна-мастацкай сістэмы, ажыццявілі сюжэталагічную эндаскапію і структурна-кампазіцыйную парадыгму анталогіі, раскрылі ідэйна-эстэтычную спецыфіку і грамадска-культурны феномен сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі.
У разгорнутай прадмове да анталогіі вызначаны ўстойлівыя модульныя кампаненты мастацкай парадыгмы сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі як даўняга і традыцыйнага фактару ў структуры беларускай культуры, выяўлены характарыстыкі ідэйна-эстэтычнай спецыфікі духоўна-нацыянальнай ментальнасці і канцэптасферы рускамоўнай паэзіі Беларусі як цэласнай і ўстойлівай мастацкай заканамернасці, раскрыты поўны спектр ідэйна-зместавых і паэтыка-стылявых змен і зрухаў у сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі. Іншымі словамі, аўтары дадзенага праекта стварылі паўнакроўную, сінтэтычна-стэрэаскапічную карціну духоўна-мастацкіх пошукаў і здабыткаў рускамоўнай паэзіі Беларусі на сучасным этапе, выявілі складаную дынаміку ўзаемадзеяння яе вядучых мастацка-стылявых плыняў, вызначылі ролю і месца рускага паэтычнага слова ў грамадска-культурных працэсах Рэспублікі Беларусь на этапе навейшай гісторыі.
Даследаванне характарызуецца аналітычнасцю, сістэмна-комплексным характарам вывучэння гісторыка-літаратурнага працэсу. Якраз на яго аснове У.В.Гніламедаў і М.У.Мікуліч упершыню вызначылі і доказна абгрунтавалі, што сучасная рускамоўная паэзія Беларусі – унікальная з’ява на літаратурнай карце Еўропы. Прадуцыруючы на глебе беларускіх і рускіх духоўна-сацыяльных і ідэйна-мастацкіх традыцый і каштоўнасцяў, яна з’яўляецца неад’емнай часткай адначасова беларускага і рускага грамадска-культурнага асяроддзя. Гэта творчасць найперш рускіх па сваім менталітэце, выхаванні, нацыянальным генетычным кодзе, тыпе светаадчування і вобразнага мыслення, а таксама рускамоўных беларускіх аўтараў. Развіваючыся на вастрыі інтэнсіўнага беларуска-рускага грамадска-палітычнага і сацыякультурнага дыялогу і ўзаемадзеяння, яна ўвасобіла эвалюцыю і фарміраванне самых розных, часам нават супрацьлеглых, а то і ўзаемавыключальных ідэйна-светапоглядных і мастацка-выяўленчых канстант і ліній. Адлюстроўваючы характэрныя асаблівасці беларускай сацыяльна-гістарычнай рэчаіснасці, выяўляючы тыповыя рысы ўнутранага свету сучасніка, грамадзяніна Беларусі, рускамоўная паэзія Беларусі заключае ў сабе складаны механізм спалучэння і ўзаемадзеяння багацця і шматстайнасці рускіх і беларускіх нацыянальна-культурных парадыгм, архетыпаў адвечнага народнага мыслення і мадэляў новай літаратурнай сітуацыі, спецыфікі постмадэрнісцкай свядомасці, мастацкіх метадаў, яркіх і арыгінальных творчых індывідуальнасцяў, стылявых плыняў, жанрава-структурных форм і інш.
Анталогія сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі раскрывае цэласную сістэму дыяхроннага ўзаемадзеяння і ўзаемаабумоўленасці вызначальных тэндэнцый і заканамернасцяў гісторыка-літаратурнага развіцця, якія складаюць жывую, дынамічную, паўнакроўнае карціну яе ідэйна-эстэтычнага багацця і разнастайнасці, і з'яўляецца важным базавай-факталагічным матэрыялам для вывучэння ўсёй літаратурнай гісторыі Беларусі і Расіі новага часу.
Навуковая значнасць вынікаў даследавання заключаецца ў напрацоўцы якасна новага факталагічнага матэрыялу і яго наватарскім сістэмным абагульненні і інтэрпрэтацыі, у раскрыцці вызначальных тэндэнцый і заканамернасцяў развіцця беларускай паэзіі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, паглыбленні і пашырэнні гісторыка-тэарэтычных асноў вывучэння беларускай літаратуры ў яе абумоўленасці знакавымі з’явамі еўрапейскай культуры і мастацтва, стварэнні поўнай гісторыка-літаратурнай карты Беларусі. Напрацаваны матэрыял уяўляе значнасць і каштоўнасць у плане раскрыцця вядучых тэндэнцый і заканамернасцяў айчыннага літаратурна-мастацкага працэсу, месца і ролі літаратуры ў дзяржаўна-ідэалагічнай палітыцы і грамадска-культурным жыцці Беларусі, у плане асэнсавання багацця і шматстайнасці духоўна-эстэтычных традыцый і каштоўнасцяў і патэнцыяльна з’яўляецца камерцыйным прадуктам.
Атрыманыя вынікі будуць выкарыстаны пры рашэнні актуальных праблем айчыннага літаратуразнаўства. Яны знойдуць рэалізацыю пры напісанні гісторыі беларускай літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў новага пакалення па гісторыі беларускай і рускай літаратуры і культуры, у выкладчыцкай рабоце са студэнтамі і школьнікамі, пры падрыхтоўцы паэтычных анталогій, кніг выбраных твораў, выданняў даведачна-энцыклапедычнага характару, у рабоце грамадска-культурных і асветна-адукацыйных устаноў Беларусі і г.д.
Саверчанка, Іван Васільевіч. Улада пячаткі : [легенда, аповесць, містэрыя, эсэ] / Іван Саверчанка ; [мастак Міхаіл Дайлідаў]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 404, [2] с. : іл. ; 22 см.
Галоўнымі героямі твораў з'яўляюцца найбольш значныя асобы мінулага — Рагвалод і Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Міндоўг, Вітаўт Вялікі, Астафей Валовіч, Сымон Будны, Леў Сапега, Іпацій Пацей, Іосіф Вельямін Руцкі, Кастусь Каліноўскі і Вацлаў Ластоўскі. Змест: Скарб крывічоў : легенда ; Залаты амулет : аповесць ; Трон : містэрыя ; Эсэ ; Нарысы.
Гніламёдаў, Уладзімір Васільевіч. Вайна : раман / Уладзімір Гніламедаў. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 626, [2] с.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны невычэрпная - пра гэта сведчыць і новы раман Уладзіміра Гніламёдава, які рэалістычна паказвае паднявольнае жыццё людзей на акупаванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Заходняй Беларусі ва ўмовах нацысцкага рэжыму, узнікненне і арганізацыю супраціву, партызанскага руху, доўгачаканыя дні вызвалення. Раман населены шматлікімі персанажамі, у ім закрануты вечныя пытанні дабра і зла, справядлівасці і абавязку, героі трапляюць у такія жыццёвыя сітуацыі, якія раскрываюць маральныя якасці чалавека. Твор адрасаваны шырокаму чытачу.
Гніламедаў У. В. Валошкі на мяжы
Гніламёдаў, Уладзімір Васілевіч. Валошкі на мяжы : раман / Уладзімір Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 572, [2] с.
Раман «Валошкі на мяжы» прысвечаны жыццю Заходняй Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе ва ўмовах польскага санацыйнага рэжыму. Тэма не новая, калі ўспомніць творы М. Танка, П. Пестрака, Я. Брыля, А. Бутэвіча і іншых, але аўтар «Валошак на мяжы» знаходзіць новыя падыходы, меру праўдзівасці і рэалізму ў паказе сваіх герояў, іх жыцця, імкненняў, ахопе псіхалогіі (і біялогіі!) чалавека і тых абставінаў, у якіх ён знаходзіцца. Раман выразна адлюстроўвае асабістасці менталітэту, нацыянальнай свядомасці беларускага народа, тое, што фарміравалася на працягу многіх гадоў сацыяльна-эканамічным і палітычным становішчам гэтага краю.
Саверченко И. В. Блеск короны
Саверченко, Иван Васильевич. Блеск короны : повесть-нарация, эссе / Иван Саверченко. — Минск : Мастацкая літаратура, 2014. — 324, [2] с., [8] л. ил., цв. ил., карт, портр., факс. ; 22 см. —
Содержание: повесть-нарация: Золотой амулет ; эссе: Блеск короны ; Власть печати ; Царство духа и интеллекта ; Вериги церковного сана ; Канцлер ; Апостол единения ; Народный защитник ; Из кривичской купели.
Издание включает яркие исторические эссе «Блеск короны», «Власть печати», «Царство духа и интеллекта», «Вериги церковного сана», «Канцлер», «Апостол единения», «Народный защитник», «Из кривицкой купели», а также повесть-наррацию «Золотой амулет». Главными героями произведений являются наиболее значительные личности прошлого Беларуси — Всеслав Чародей, Витовт Великий, Остафий Волович, Сымон Будный, Ипатий Поцей, Лев Сапега, Иосиф Вельямин-Руцкий, Кастусь Калиновский и Вацлав Ластовский. В увлекательной форме рассказывается об их судьбах, показывается влияние на общественные и социальные процессы, раскрывается роль в жизни государства и церкви, освещается воздействие на культуру, религию и духовную жизнь народа.
Тычына, Міхась. Вялікія і Малыя Тычыны: легенды і рэальнасць : [зборнік літаратурна-дакументальных матэрыялаў пра беларускі і ўкраінскі род Тычынаў / аўтар і ўкладальнік] Міхась Тычына. — Мінск : Права і эканоміка, 2011. — 429 с., [14] л. іл., партр. ; 20 см. — Частка тэксту на рускай, украінскай мовах.
Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан... : перакладная белетрыстыка Беларусі XV-XVII стст. / уклад., расчытанне, пер. з старабеларус., прадм., камент. Алеся Бразгунова. Мінск : Беларус. навука, 2009. -- 730 с.
Вандроўныя сюжэты гістарычнай белетрыстыкі і рыцарскага рамана ХV—ХVІІ стагоддзяў не маглі не заблукаць з Заходняй Еўропы і на Беларусь. Тут на іх аснове былі створаны беларускія варыянты шырокавядомых твораў, якімі зачытвалася ўсё тагачаснае адукаванае грамадства. Дзякуючы гэтай кнізе зараз з імі можа пазнаёміцца кожны чытач, якога цікавіць багатая літаратурная спадчына нашых продкаў.
Сорак семы том кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор". Разлічаны на шырокае кола чытачоў.
Гніламёдаў, Уладзімір Васілевіч. Вяртанне : раман / Уладзімір Гніламедаў. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 427, [2] с.
Раман расказвае пра вяртанне на радзіму ў 1922 годзе бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля выгнання з родных мясцін галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі беднасць і нястача, але і іншая дзяржава – адноўленая Польшча. Тут, у ваколіцах Белавежскай пушчы, бурлілі хвалі палітычных страсцей, было шмат незадаволеных існуючым рэжымам. Аўтар дакладна перадаў каларыт 20-х гадоў XX стагоддзя, стварыў запамінальныя вобразы і характары.
Гніламёдаў, Уладзімір Васілевіч. Вайна : раман / Уладзімір Гніламедаў. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 626, [2] с.
У дадзеным рамане гаворка iдзе пра бежанцаў 1915 года, сярод якiх апынулiся Лявон Кужаль i яго землякi – ўраджэнцы Брэшчыны – галоўныя героi рамана. З набліжэннем руска-нямецкага фронту яны вымушаны былi з'ехаць на ўсход, у Расiю, дзе i знаходзiлiся падчас рэвалюцыi, грамадзянскай вайны, шматлiкiх мецяжоў і паўстанняў. Аўтарскi мастацкi стыль адрознiваецца глыбокiм псiхалагiзмам, таму апiсанне характараў персанажаў, каларыту i асаблiвасцяў эпохi, якія адлюстраваны ў творы, надзвычай рэалiстычнае.
Гніламёдаў, Уладзімір Васільевіч. Уліс з Прускі : раман / Уладзімір Гніламедаў. — Мінск : Маст. літ., 2006. — 380, [2] с.
Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер'і, гістарычныя падзеі і паданні.