Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур / М. А. Тычына [і інш.] ; навук. рэд. М. А. Тычына ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 550 с.
Манаграфія прысвечана беларускай тэорыі літаратуры ў яе дыялогу паміж айчыннай і еўрапейскімі культурамі. Тэорыя літаратуры разглядаецца як адкрытая сістэма сучасных літаратурных ведаў, раскрываецца змест, форма і характар навуковых тэорый еўрапейскіх літаратурных школ і іх праяў у беларускім літаратурным працэсе. Актуальныя творчыя пошукі беларускіх пісьменнікаў і акадэмічных вучоных даследуюцца ў святле дасягненняў сацыяльных і гуманітарных навук, распрацоўваюцца цэласныя гісторыка-тэарэтычныя ўяўленні пра заканамернасці і змястоўныя сувязі сацыяльна і культурна значных з'яў, падзей і фактаў актуальнага літаратурна-мастацкага развіцця.
Адрасуецца ўсім тэарэтыкам, гісторыкам, літаратурным крытыкам, дапытлівым студэнтам і выкладчыкам, цікаўным аматарам сур'ёзнага навукова-мастацкага слова.
Беларуская гістарычная літаратура: жанры, характары, праблемы
- Жанры гістарычнай літаратуры: генезіс і тыпалогія; - Гістарычная тэматыка ў шматмоўнай літаратуры Беларусі і Беларускага Замежжа;
- Эпоха Сярэднявечча ў творах беларускай літаратуры;
- Першая Сусветная вайна і рэвалюцыі 1905 і 1917 гадоў ў гістарычна-мастацкім дыскурсе беларускай літаратуры;
- Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры. Тэма спаленых вёсак.
- Аўтарскія мадэлі і стратэгіі ў беларускай гістарычнай літаратуры.
- Максім Гарэцкі і жанрава-стылёвыя пошукі беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзя;
- Навуковая і грамадская дзейнасць Максіма Гарэцкага;
- Максім Гарэцкі – беларускі мовазнаўца і фалькларыст.
- Творчасць Максіма Гарэцкага ў сучаснай інфармацыйнай прасторы (культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, філасофскі, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты);
- Сям'я Гарэцкіх у беларускім навуковым і нацыянальна-культурным асяродку.
Летуценнасць і вялікія здзяйсненні : успаміны пра Івана Якаўлевіча Навуменку / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. Культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі купалы ; уклад. і прадмова С.С. Лаўшука. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 368 с., [8] л. іл. (17,9 друк.арк.);
Кніга ўспамінаў прысвечана Івану Якаўлевічу Навуменку (1925-2006). Народны пісьменнік Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба коласа, ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай літаратуры і айчыннага літаратуразнаўства. Падчас сваёй працы на пасадзе віцэ-прэзідэнта АН БССР ён актыўна падтрымліваў беларускія гуманітарныя навукі.
Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі, культуры і літаратуры.
Інстытут беларускай культуры: здабыткі, значэнне, вынікі дзейнасці
Матэрыялы Міжнар. круглага стала, прысвечанага 95-годдзю Інстытута беларускай культуры, Мінск, 10 лістапада 2017 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – 116 с. (5,6 друк.арк.);
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднага круглага стала, прысвечанага 95-годдзю Інстытута беларускай культуры (10 лістапада 2017 года). У кнізе асвятляюцца значныя вехі беларускай гісторыі і развіцця навуковай думкі ў краіне, актуальныя пытанні антрапалогіі, этнаграфіі, крыніцазнаўства, мастацтвазнаўства, літаратуразнаўства, мовазнаўства.
Зборнік адрасуецца даследчыкам гісторыі, спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, аспірантам і студэнтам гістарычных і філалагічных спецыяльнасцей.
Паэтыка літаратурных сувязей
Паэтыка літаратурных сувязей / У. В. Гніламедаў [і інш.]; навук. рэд.: У.В. Гніламедаў, М.У. Мікуліч. – Мінск: Беларус. навука, 2017. – 548 с.
У выніку глыбокага параўнальна-тыпалагічнага аналізу выяўляюцца дамінантныя характарыстыкі беларуска-еўрапейскай літаратурнай інтэграцыі. На багатым факталагічным і навукова-тэарэтычным матэрыяле прасочваюцца вядучыя этнакультурныя канцэпты ў беларуска-іспанскім літаратурным дыскурсе, вызначальныя трэнды польскамоўнай прозы Беларусі ХІХ стагоддзя ў еўрапейскім літаратурным кантэксце, даследуецца мастацка-вобразная парадыгма хранатопа ў беларускай і ўкраінскай паэзіі першай паловы ХХ стагоддзя, беларуская экалітаратура на фоне еўрапейскага літаратурнага працэсу і інш.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, работнікаў сферы культуры, на ўсіх, хто цікавіцца праблемамі ўзаемадзеяння літаратур.
Паэзiя першай паловы ХХ стагоддзя. Мiжваенны перыяд
Паэзія першай паловы ХХ стагоддзя: міжваенны перыяд / уклад. і камент. А.І. Шамякінай; навук. рэд. Я.А. Гарадніцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 15).
У зборнік уключаны вершы тых паэтаў, якіх сёння не так і часта выдаюць: Андрэя Александровіча, Змітрака Астапенкі, Міхася Багуна, Зінаіды Бандарынай, Наталлі Вішнеўскай, Анатоля Вольнага, Цішкі Гартнага, Алеся Гурло, Сяргея Дарожнага, Алеся Дудара, Янкі Журбы, Тодара Кляшторнага, Макара Краўцова, Юркі Лявоннага, Валерыя Маракова, Леапольда Родзевіча, Казіміра Сваяка, Юлія Таўбіна, Валянціна Таўлая, Паўлюка Труса, Сяргея Фаміна, Уладзіміра Хадыкі, Міхася Чарота. Творчасць аб'ядноўвае не толькі гістарычны перыяд, але таксама інтэлігентнасць і тонкі псіхалагізм у выяўленні пачуццяў.
У кнігу ўвайшлі як хрэстаматыйныя, так і менш вядомыя творы, вартыя пільнай увагі аматараў паэтычнага слова.
Кісялёў, Г. В. Выбранае / Генадзь Кісялёў ; уклад., камент. Ліі Кісялёвай, Вячаслава Чамярыцкага ; прадм. Міхася Тычыны. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 575 с.; [4] л. іл. — (Беларускі кніга збор : БК. Серыя ІІ. Гістарычна-літаратурныя помнікі).
У аднатомнік знакамітага гісторыка, літаратуразнаўца, археографа, пісьменніка Генадзя Кісялёва (1931–2008) уключаны найбольш значныя яго навукова-папулярныя творы, літаратурзнаўчыя артыкулы, эсэ пра дзечаў беларускага нацыянальнага руху.
Восемдзясят шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
Тэксталогія твораў Івана Шамякіна
Тэксталогія твораў І. Шамякіна: па выніках выдання Збору твораў у 23 тамах / А. А. Васілевіч [і інш.] ; навук. рэд. М. А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 345 с.
Калектыўную манаграфію складаюць навуковыя артыкулы, у якіх разглядаюцца актуальныя пытанні і асаблівасці тэксталогіі твораў І. Шамякіна, яго мастацкая спадчына даследуецца з улікам дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Кніга змяшчае ўнікальныя матэрыялы па творчасці народнага пісьменніка.
Адрасуецца даследчыкам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца роднай літаратурай.
Сучасная беларуская тэксталогія : актуальныя праблемы і перспектывы развіцця
Сучасная беларуская тэксталогія : актуальныя праблемы і перспектывы развіцця : матэрыялы Рэсп. навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 22–23 лістапада 2016 года) / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 325 с.
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Сучасная беларуская тэксталогія: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця" (Мінск, 22–23 лістапада 2016 года). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні сучаснай усходнеславянскай тэксталогіі, новыя аспекты вывучэння гісторыі тэксту, атрыбуцыі і атэтэзы мастацкіх перакладаў. Зборнік адрасуецца спецыялістам-філолагам, усім, хто цікавіцца навуковымі даследаваннямі ў галіне тэксталогіі.
Бядуля, З., Маўр, Я. Творы
Змітрок Бядуля, Янка Маўр. Творы. Бядуля, З. Апавяданні. Аповесці / Змітрок Бядуля. Аповесці / Янка Маўр; уклад. і камент. А.І. Шамякінай; навук. рэд. С.Л. Гаранін. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2016 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 11).
1. "Дарыў святло сваёй душы людзям і Айчыне": успаміны пра Ю.С. Пшыркова / уклад. і прадмова. Сцяпан Лаўшук / – Мінск : Беларус. навука. – 2015. – 221 с. (12,3 друк. арк.)
Кніга ўспамінаў "Дарыў Святло сваёй душы людзям і Айчыне" прысвечана Юльяну Сяргеевічу Пшыркову (1912-1980). Доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускага літаратуразнаўства, быў адным з заснавальнікаў беларускага айчыннага коласазнаўства, сааўтарам (разам з Н.С. Перкіным) школьнага падручніка па беларускай літаратуры для 8-10 класаў.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца мастацкім словам, гісторыяй беларускай літаратурнай навукі.
Беларуская літаратура ХVІ стагоддзя
Беларуская літаратура XVI ст. / уклад., прадм., камент., пер. на беларус. мову і адаптацыя І. В. Саверчанкі. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 570 с.
У кнізе ў перакладзе на сучасную беларускую мову і ў адаптаваным выглядзе друкуюцца найбольш значныя творы выдатных пісьменнікаў-інтэлектуалаў эпохі Рэнесансу, а таксама хронікі, летапісныя аповесці, навелы, пахвалы і палемічныя творы. Ва ўступе і ў разгорнутых артыкулах-каментарыях раскрываецца паэтыка творчасці беларускіх майстроў слова XVІ ст., асвятляюцца іх ідэйна-мастацкія пошукі, паказваюцца эстэтычныя вартасці шэдэўраў даўняга беларускага пісьменства.
Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам ВНУ і каледжаў, настаўнікам, студэнтам і школьнікам.
Якуб Колас. Творы
Колас, Якуб. Творы / Якуб Колас ; навук. рэд. М. І. Мушынскі ; [уклад. і камент. А. І. Шамякінай]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. - 821, [1] с. - (Залатая калекцыя беларускай літаратуры : у 50 т. / Інстытут мовы і літаратуры ім. Я. Коласа і Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.] ; т. 8).
Не пытайце, не прасеце... : верш. - С .3 Канстытуцыя : верш. - С .3-4 Беларусам : верш. - С .4-5 Ворагам : верш. - С .5-6 На новы год : верш. - С .6 Не бядуй! : верш. - С .7-8 Вясна : верш. - С .8-9 Каханне : верш. - С .9-10 Наш родны край : верш. - С .10-11 Нёман : верш. - С .11-13 Восень : верш. - С .13 Вясна : верш. - С .14 Зіма : верш. - С .14-15 Прад навальніцаю : верш. - С .15 Асадзі назад : верш. - С .16-17 Усход сонца : верш. - С .17-18 Родныя вобразы : верш. - С .19 Хмаркі : верш. - С .19-20 Адлёт жураўлёў : верш. - С .20-22 Жыта : верш. - С .20-22 Мужык : верш. - С .23 Ручэй : верш. - С .24 Вясна : верш. - С .25-26 З песень адзінокага : верш. - С .26-29 Першы гром : верш. - С .29-30 Краска : верш. - С .31-33 Зіма : верш. - С .33-34 Песняру : верш. - С .34 На рэчцы зімою : верш. - С .35-38 На раздарожжы : верш. - С .38-39 Закліканне вясны : верш. - С .39-40 Суш : верш. - С .41 На Новы год : верш. - С .41-42 На прастор! : верш. - С .42 На лузе : верш. - С .43 Думкі салдата : верш. - С .44 Песні зімы : верш. - С .45 Ворагам : верш. - С .45-46 Ой, скажы мне вецер вольны... : верш. - С .46-47 Да працы! : верш. - С .47 Я кожан год свой дзень радзінаў... : верш. - С .48 Дай зірну ў свае ваконца... : верш. - С .48-49 Ну якіх жа прыгод... : верш. - С .49-50 У палях Беларусі : верш. - С .50-51 Песня аб вясне : верш. - С .51-52 Стэфцы Станюце : верш. - С .52-53 Малітва беларускага пісьменніка : верш. - С .53-54 Загібелька : верш. - С .54-56 Вусце : верш. - С .56-58 Я жыву : верш. - С .58-59 Вусцянскі груд : верш. - С .59-61 Дзед-госць : верш. - С .61-62 Над Свіслаччу : верш. - С .62-66 Душою і сэрцам мы з вамі, героі! : верш. - С .66-67 Запытай ты сябе, чалавеча... : верш. - С .67 Абаронцам роднай зямлі : верш. - С .68 Дуб : верш. - С .69-72 Голас зямлі : верш. - С .73 Стары гасцінец : верш. - С .74-75 Мае мары : верш. - С .76-77 Жураўліны вырай : верш. - С .77-78 Мая зямля : верш. - С .78-81 Салар : верш. - С .81-82 Чымган : верш. - С .83-84 Бывае музыка і ў стуку... : верш. - С .85 На пералётах : верш. - С .85-86 М.Д.М. (Я радасці большай...) : верш. - С .87 Топаль : верш. - С .88 На руінах прошласці : верш. - С .89-90 Ці дома я, ці ў паходзе... : верш. - С .90-91 На вясенні лад : верш. - С .91-92 Мары аб вясне : верш. - С .92 Зімой у Балачанцы : верш. - С .92-93 З майго летапісу : верш. - С .93-95 Беларуская мова : верш. - С .95 На развітанне : верш. - С .96 Паэт, не насі гітары! : верш. - С .96-97 Новая зямля : паэма. - С .98-402 Сымон-музыка : паэма. - С .402-616 Выбар старшыні : апавяданне. - С .617-618 Бунт : апавяданне. - С .619-623 Соцкі падвёў : апавяданне. - С .623-630 Кірмаш : апавяданне. - С .630-634 Калядны вечар : апавяданне. - С .634-637 Кантракт: З жыцця пінчукоў : апавяданне. - С .638-641 Калодка пчол : апавяданне. - С .641-644 Нёманаў дар : апавяданне. - С .644-660 Тоўстае палена : апавяданне. - С .660-670 У старых дубах : апавяданне. - С .670-674 Малады дубок : апавяданне. - С .675-692 Пад Новы год : апавяданне. - С .692-701 Салавей . - С .701-706 Крывавы вір . - С .707-724 Курская анамалія . - С .724-734 Ванька кудлаты . - С .734-739 На сваім хлебе . - С .739-745 "Калектыў" пана Тарбецкага . - С .745-770 Туды, на захад! . - С .770-810
Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры
Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры: Матэрыялы Рэспублік. навукова-практ. канферэнцыі (да 90-годдзя з дня нараджэння І.Я. Навуменкі), Мінск, 26-27 лютага 2015 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2015. – 495 с. (30,8 друк. арк.).
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры», прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я. Навуменкі (Мінск, 26-27 лютага 2015). У кнізе асвятляюцца новыя аспекты вывучэння празаічнай, публіцыстычнай і навуковай спадчыны І.Я. Навуменкі, беларускай літаратурнай класікі.
Разглядаюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, а таксама традыцыі літаратуры ХХ ст. у найноўшым літаратурным працэсе. Зборнік адрасуецца спецыялістам-філолагам, усім, хто цікавіцца навуковымі даследаваннямі ў галіне беларускай літаратуры
Літаратура 1900-1930-х гадоў / уклад. І камент. А.А. Манкевіч ; навук. рэд. С.Л. Гаранін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 942 с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 6). (59,0 друк. арк.).
Перыяд 1900 – 1930-х гадоў у беларускай літаратуры – адзін з найбольш важных і складаных у фармаванні нацыянальнай літаратурнай традыцыі і нацыянальнай свядомасці. У шосты том уключана паэтычная, празаічная, драматургічная і публіцыстычная спадчына такіх выдатных майстроў слова як Цётка, С. Палуян, Лявон Гмырак, Алесь Гарун, Ядвігін Ш., В. Ластоўскі, якія не толькі сваёй творчасцю, але і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй спрычыніліся да гэтага працэсу. У кнігу ўвайшлі і хрэстаматыйныя і менш вядомыя чытачу творы, вартыя быць уведзенымі ў больш шырокі літаратурны ўжытак.
Выданне адрасавана як літаратуразнаўцам, так і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай літаратурай і культурай.
Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур : традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць
Мат. Міжнар. навук. канферэнцыі (да 100-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова), Мінск, 29 студз. 2014 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. (26,2 друк. арк.).
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць", прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры (29 студзеня 2014 г). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына Аркадзя Куляшова, яго перакладчыцкая дзейнасць, а таксама традыцыі паэта ў беларускай паэзіі ХХ ст. і найноўшым літаратурным працэсе. Зборнік адрасаваны спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцей.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. Т. 4, кн. 3
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. Т. 4, кн. 3 / НАН Беларусі. Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Цэнтр даслед. беларус. Культуры, мовы і літ.; навук. рэд. У.В. Гніламедаў, С.С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 1319 с. . (87,3 друк. арк.).
Чацвёрты том (кніга 3) "Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя" завяршае гэтае выданне. Менавіта таму ў змесце яго адчуваецца пэўны храналагічны разнабой: нашай блізкай сучаснасці адпавядаюць толькі аглядныя раздзелы, якія прысвечаны асэнсаванню праблем развіцця айчыннай прозы, паэзіі, драматургіі, крытыкі і літаратуразнаўства; у манаграфічных жа раздзелах разглядаецца творчасць пісьменнікаў, якія працавалі ў розныя перыяды ХХ стагоддзя. Як і ў папярэдніх тамах выдання, асэнсаванне канкрэтных мастацкіх з'яў грунтуецца на прынцыпах гістарызму, праводзіцца з улікам новых навуковых падыходаў, у адпаведнасці з сучаснымі гуманістычнымі, дэмакратычнымі патрабаваннямі.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культуралагічнай сферы, студэнтаў, навучэнцаў гуманітарных гімназій, ліцэяў, каледжаў.
Беларуская літаратурная класіка і сучаснасць: праблемы характаралогіі
Беларуская літаратурная класіка і сучаснасць: праблемы характаралогіі / В.П. Жураўлёў [і інш.] ; навук. рэд. В.П.Жураўлёў ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы". – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 367 с. (21,39 друк. арк.)
Аналітычна-абагульняючы падыход да праблемы характаралогіі і навуковае вытлумачэнне шырокага спектра звязаных з ёю пытанняў набываюць асабліва важнае і актуальнае значэнне на дадзеным этапе развіцця нашага грамадства, калі складваюцца новыя мадэлі і формы ў рэальным жыцці і мастацкай літаратуры.
У кнізе на вялікім факталагічным і тэарэтычным матэрыяле даследаваны шэраг праблем, скіраваных на паглыбленае асэнсаванне творчай індывідуальнасці пісьменніка, мастацкай праўды, навізны і наватарства ў раскрыцці чалавечых характараў, паколькі ў характарах літаратурных герояў сфакусіравана і закадзіравана асноўная ідэйна-эстэтычная і сацыяльна-псіхалагічная энергія мастацкага слова.
Адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, усім, хто цікавіцца вывучэннем беларускага мастацкага слова.
Человек-творец в художественном пространстве славянских культур
Человек-творец в художественном пространстве славянских культур / отв. ред. Н. М. Куренная, М. В. Лескинен. -- М. : Институт славяноведения РАН; СПб.: Нестор-История, 2013. -- 272 с.
Сборник является итогом совместного белорусско-российского академического проекта (2012-2013), посвященного анализу позиций "человека созидающего" -- автора текста культуры, читателя, его воспринимающего и исследователя, его интерпретирующего -- в пространстве славянских культур. материалом исследований служат тексты славянских литератур разных жанров (деловая переписка, послания, проповеди, художественная литература, эго-документы и др.), рассматриваемые в историко-культурном контексте. Авторы -- сотрудники Института славяноведения РАН (Москва) и филиала "Институт белорусского языка и литературы имени Якуба Коласа и Янки Купалы" Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси (Минск).
Шлях да Брамы Неўміручасці: матэрыялы Рэсп. навук. чытанняў, прысвеч. 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы, Мінск, (3 сак. 2011 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ.імя Якуба Коласа і Янкі Купалы ; уклад. А.А. Манкевіч. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 167 с. (7,9 п. л.).
Сборник составляют материалы научных исследований, представленных участниками Республиканских научных чтений "Шлях да Брамы Неўміручасці", посвященных 115-летию со дня рождения народного писателя Беларуси Кондрата Крапивы (3 марта 2011 года). В книге освещаются актуальные вопросы литературоведения, языкознания, междисциплинарных связей литературоведения и языкознания с другими гуманитарными науками, публикуются воспоминания родных и близких писателя. Сборник адресован специалистам в области славянской филологии, аспирантам и студентам филологических факультетов.
Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя
Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: Матэрыялы Міжнар. навук. канферэнцыі (да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа), Мінск, 25–26 верас. 2012 г. / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нац. акадэміі навук Беларусі, Ін-т. мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. – Мінск : Права і эканоміка, 2012. – 239 с. (15,1 п. л.).
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры (25–26 верасня 2012 года). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа, традыцыі паэтаў ў беларускай паэзіі ХХ і ХХІ стст., а таксама пытанні тэксталогіі, якія паўсталі пры выданні Збораў твораў мастакоў слова.
Зборнік адрасуецца спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, выкладчыкам ВНУ, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцяў.
Літаратурная карта Еўропы
Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць / А.В.Вальчук [і інш.]; навук. рэд. М.У.Мікуліч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы. – Мінск: Беларус. навука, 2012. – 577 с.
Калектыўная манаграфія прысвечана асэнсаванню інтэграцыйных асноў і прынцыпаў развіцця беларускай і еўрапейскіх літаратур – рускай, украінскай, польскай, італьянскай, нямецкай і інш.
Абапіраючыся на лепшыя здабыткі айчыннай і еўрапейскай кампаратывістыкі, аўтары імкнуцца раскрыць змест і характар складаных і супярэчлівых падзей і фактаў у літаратурнай гісторыі Беларусі, суаднесці ідэйна-мастацкія пошукі беларускіх пісьменнікаў з традыцыямі і каштоўнасцямі еўрапейскай мастацкай культуры і духоўнасці. Прадметам іх увагі з'яўляюцца розныя гістарычныя перыяды, важныя праблемы развіцця літаратур, творчасць вядомых мастакоў слова, прадстаўнікоў розных пакаленняў, напрамкаў і плыняў, якім належыць значнае месца ў працэсе еўрапейскага літаратурнага ўзаемадзеяння. Яны аналізуюць асаблівасці творчага майстэрства пісьменнікаў, духоўнага свету і характараў герояў, іх сацыяльна-псіхалагічнай індывідуалізацыі і тыпізацыі, закранаюць пытанні тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыкі і стылю.
На багатым факталагічным і навукова-тэарэтычным матэрыяле даследуецца рэцэпцыя рамана М. дэ Сервантэса "Дон Кіхот" у беларускай літаратуры (А.В.Вальчук), мастацка-вобразная парадыгма раскрыцця нацыянальнай прыродна-рэчыўнай прасторы ў творах Я. Коласа, М. Гогаля і Т. Шаўчэнкі (Ж.С.Шаладонава), эвалюцыя беларускага дыскурсу ў польскім мастацтве слова (Н.Л.Бахановіч), своеадметнасць духоўна-ірацыянальнай стылявой плыні ў развіцці заходнебеларускай паэзіі (М.У.Мікуліч), тыпалогія творчасці К. Чорнага ваеннага перыяду і італьянскай прозы (У.І.Чарота), праблема "айчына і абавязак" у гістарычнай прозе У.Караткевіча і Я.Івашкевіча (С.Л.Мінскевіч), вывучаюцца пошукі бессмяротнасці ў сучаснай беларускай і рускай паэзіі (Т.П.Барысюк), розныя аспекты ўзаемадачыненняў А.Разанава з нямецкім прыгожым пісьменствам (Е.А.Лявонава), падагульняюцца звесткі па функцыянаванні перакладной паэзіі Вялікабрытаніі ў беларускім літаратурным кантэксце, разглядаецца ступень адаптацыі замежных твораў да іншанацыянальных умоў (І.П.Бязлепкіна).
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, работнікаў сферы культуры, усіх, хто цікавіцца праблемамі ўзаемадзеяння літаратур.
"Жыццё не песціла мяне..."
"Жыццё не песціла мяне...": успаміны пра Васіля Уладзіміравіча Івашына /уклад., рэд. Сцяпан Лаўшук / – Мінск : Беларускі Дом друку. – 2013. – 240 с., 32 с. іл. (12,88 друк. арк.);
Кніга ўспамінаў "Жыццё не песціла мяне …" прысвечана Васілю Уладзіміравічу Івашыну (1913-2009). Доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускага літаратуразнаўства, быў адным з заснавальнікаў айчыннага купалазнаўства. Па яго падручніках для сярэдняй школы вывучалі родную літаратуру некалькі пакаленняў беларусаў.
Кніга адрасавана ўсім, хто любіць мастацкае слова, цікавіцца гісторыяй беларускай навукі, культуры і літаратуры.
Уладзімір Гніламедаў: "Заставацца сабой... " / [укладальнік М. Мікуліч] -- Мінск : Четыре четверти, 2012. -- 572 с.
Кніга прысвечана асэнсаванню феномена Уладзіміра Гніламёдава – выдатнага літаратуразнаўцы і літаратурнага крытыка, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выдатнага пісьменніка-раманіста – асобы першай велічыні ў сучаснай беларускай гуманітарыстыцы і культуры. Яе склалі артыкулы, рэцэнзіі і нарысы, што друкаваліся ў беларускіх, рускіх і ўкраінскім выданнях, вядомых і аўтарытэтных крытыкаў і літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў і журналістаў, старонкі інтэрв'ю з У. Гніламёдавым, эпісталярныя матэрыялы і інш., якія выяўляюць духоўна-філасофскія і сацыяльна-маральныя асновы і прынцыпы яго жыцця і творчасці.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, філосафаў, пісьменнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца праблемамі развіцця сучаснай беларускай літаратуры.
Максім Танк у дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць
Максім Танк у дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка АН Беларусі, народнага паэта, лаўрэата Ленінскай прэміі СССР і дзяржаўных прэмій СССР і БССР Максіма Танка (Мінск, 17-18 верасня 2012 года) / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нац. акадэміі навук Беларусі. -- Мінск: Права і эканоміка, 2012. -- 219 с.
У зборнік уключаны матэрыялы, прысвечаныя вывучэнню творчасці Максіма Танка ў дыялогу славянскіх літаратур, розных аспектаў рэалізацыі паэта як крытыка, перадкладчыка, публіцыста і г.д. Змешчаны матэрыялы, у якіх актуалізаваны пытанні стылю і мовы твораў Максіма Танка. Прадстаўлены таксама шматлікія выступленні, у якіх разглядаюцца паэтычныя жанры, віды, формы верша ў сучаснай паэзіі; акрэсліваецца праблема суадноснасці зместавых і фармальных узроўняў паэтычнага твора.
Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры / М. А. Тычына [і інш.] ; навук. рэд. М. А. Тычына ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск : Беларус. навука, 2011. – 396 с.
У кнізе асэнсоўваюцца шматбаковыя сувязі мастацкай літаратуры з сучасным жыццём, якое немагчыма без бачання яе ў шырокім коле сацыяльных і гуманітарных дысцыплін. У выніку даследавання ствараецца глыбокае навукова-тэарэтычнае забеспячэнне развіцця філалагічнай навукі, нацыянальнай культуры, адукацыі, аптымальнае вырашэнне грамадскіх праблем, як і праблем ідэйна-эстэтычных, якія ва ўмовах глабалізацыі могуць быць вырашаны толькі на міждысцыплінарнай аснове. Тэарэтычныя інавацыі ўдзельнікаў праекта і практычныя рэкамендацыі даюць магчымасць абнавіць фундаментальныя даследаванні ў сферы гуманітарных навук, аптымізаваць навукова-педагагічны працэс, удакладніць характар, ход і напрамак сучаснага літаратурнага жыцця, заінтрыгаваць аматараў беларускага прыгожага пісьменства.
Змест
Уводзіны (Тычына М. А.) ....................................................................................................... 3
Раздзел 1. Беларускае літаратуразнаўства ў сістэме гуманітарных ведаў (Тычына М. А.) ............................................................................................................................................. . 10
Раздзел 2. Літаратура ў сістэме мастацтваў: светапоглядны універсалізм і стылявая адметнасць (Гарадніцкі Я. А.) ............................................................................................. 109
Раздзел 3. Эстэтычныя прынцыпы сучаснай беларускай крытыкі (Кісліцына Г.М.) .................................................................................................................................................... 165
Раздзел 4. Экзістэнцыянальныя праблемы ў беларускай паэзіі (Калядка С. У.) ................................................................................................................................................... 200
Раздзел 5. Міждысцыплінарныя аспекты даследавання рэцэпцыі літаратурнага тэксту (Кісялёва Л. Г.) ....................................................................................................................... 245
Раздзел 6. Паэтыка і лінгвістыка ў міждысцыплінарным дыскурсе (Аляшкевіч Т. А.) .................................................................................................................................................... 300
Раздзел 7. Канцэпталогія ў даследаванні беларускай лірычнай прозы (Масарэнка Ю. А.) ............................................................................................................................................... 323
Заключэнне (Тычына М. А.) ................................................................................................... 375
Творчасць Максіма Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры
Творчасць Максіма Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча). Мінск, 25-26 лістапада 2011 года. / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2011. - 242 с. (15,1 друк.арк.)
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Творчасць Максіма Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры", прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры (25-26 лістапада 2011 года). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына Максіма Багдановіча, яго перакладчыцкая дзейнасць, а таксама традыцыі паэта ў беларускай паэзіі ХХ ст. і найноўшым літаратурным працэсе.
Зборнік адрасуецца спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцяў.
Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры/ М. А. Тычына [і інш.] ; навук. рэд. М. А. Тычына ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск: Беларус. навука, 2010. – 459 с.
У кнізе тэарэтычна асэнсоўваюцца мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры ў сферы чалавеказнаўства, робіцца крытычны аналіз розных тыпаў узаемадзеяння суб'екта эстэтычнага вывучэння з іншымі суб'ектамі (чалавек, нацыя, чалавецтва) і знешнімі аб'ектамі (прырода, грамадства, космас), атрыманыя аналітычныя замеры сучаснай мастацкай свядомасці суадносяцца з інавацыямі іншых сацыяльных і гуманітарных навук, існуючыя мастацкія канцэпцыі чалавека вывучаюцца ў святле актуальных задач дзяржаўнага і культурнага будаўніцтва, выпрацоўваюцца навуковыя стратэгіі антрапалагічнага даследавання чалавека. Навуковыя высновы і практычныя рэкамендацыі аўтараў калектыўнага праекта могуць быць выкарыстаны ў галіне фундаментальных даследаванняў гуманітарыяў, у навукова-педагагічным працэсе, у сферы беларускай літаратуры і культуры і зацікавяць аматараў сучаснага мастацтва слова.
Змест
Уводзіны (Тычына М. А.) ................................................... 3
Раздзел 1.Ад "антрапалагічнага крызісу" да "антрапалагічнага пераходу" (Тычына М. А).................................................................................................................. 22
Раздзел 2. Сацыялогія літаратуры на сучасным этапе: суб'ектна-ад'ектныя дачыненні творчага працэсу (ГарадніцкіЯ. А.) ............................................................................... 169
Раздзел 3. Вобраз чалавека ў сучаснай беларускай прозе (Кісліцына Г. М) ........ 221
Раздзел 4. Роля Чытача ў літаратурным працэсе (Кісялёва Л. Г.) .......................... 283
Раздзел 5.На мяжы паміж гукам і сэнсам: агульначалавечыя модулі і вектары паэзіі Алеся Разанава(Аляшкевіч Т. А )................................................................... 353
Заключэнне (Тычына М. А.) ............................................................................................ 441
Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ — першая палова XVIII стагоддзя Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома В. А. Чамярыцкі. — 3-е выд., выпр. – Мінск: Беларус. навука, 2010. — 910 с.
Дадзеная праца — вынік грунтоўнага вывучэння шматвяковага працэсу станаўлення і развіцця прыгожага пісьменства на беларускіх землях ад яго зараджэння да пачатку фарміравання нацыянальнай літаратуры. На вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова раскрыты змест, важнейшыя тэндэнцыі і заканамернасці літаратурнай гісторыі Беларусі на розных яе этапах, прасочана эвалюцыя найбольш значных жанраў, асветлена жыццё і творчасць буйнейшых пісьменнікаў мінулага. У працы абгрунтавана і рэалізавана новая канцэпцыя даўняй і новай беларускай літаратуры, істотна ўдакладнена яе перыядызацыя, упершыню ў літаратурны працэс шырока ўключаны важкі пласт лацінамоўнай і польскамоўнай пісьмовай спадчыны. «Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў» — гістарычна-тэарэтычны сінтэз лепшых набыткаў сучаснага беларускага літаратуразнаўства. Першы том прысвечаны разгляду літаратуры даўняга перыяду.
Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам, шырокаму колу чытачоў.
Гісторыя беларускай літаратуры ХІ -- ХІХ стагоддзяў
Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура : другая палова XVIII—XIX стагоддзе Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. – 2-е выд. — Мінск : Беларус. навука, 2010. — 582 с.
Дадзеная праца — вынік грунтоўнага вывучэння шматвяковага працэсу станаўлення і развіцця прыгожага пісьменства на беларускіх землях ад яго зараджэння да пачатку фарміравання нацыянальнай літаратуры. На вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова раскрыты змест, важнейшыя тэндэнцыі і заканамернасці літаратурнай гісторыі Беларусі на розных яе этапах, прасочана эвалюцыя найбольш значных жанраў, асветлена жыццё і творчасць буйнейшых пісьменнікаў мінулага. У працы абгрунтавана і рэалізавана новая канцэпцыя даўняй і новай беларускай літаратуры, істотна ўдакладнена яе перыядызацыя, упершыню ў літаратурны працэс шырока ўключаны важкі пласт лацінамоўнай і польскамоўнай пісьмовай спадчыны. «Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў» — гістарычна-тэарэтычны сінтэз лепшых набыткаў сучаснага беларускага літаратуразнаўства. Другі том прысвечаны рагляду новай літаратуры (другая палова XVIII—XIX стагоддзе).
Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам, шырокаму колу чытачоў.
Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст
Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст. Матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 85-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я. Навуменкі). Мінск, 16 лютага 2010 года. / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. – Мінск : права і эканоміка, 2010. – 474 с. (29,7 друк. арк.).
У зборнік увайшлі матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі "Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст.", прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я. Навуменкі, якая адбылася 16 лютага 2010 года. У кнізе асвятляюцца празаічная і публіцыстычная спадчына Івана Навумаенкі, яго навуковая дзейнасць, а таксама актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства ў найноўшым літаратурным працэсе.
Зборнік адрасуецца спецыялістам-філалагам, аспірантам і студэнтам філалагічных факультэтаў, усім, хто цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай.
Выяўленча-мастацкія, арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі
Выяўленча-мастацкія, арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі : Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі (Мінск, 19-20 мая 2009 года). / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. -- Мінск : Права і эканоміка, 2009. -- 400 с.
Удзельнікі канферэнцыі ставяць перад сабой задачу вызначыць сацыяльны статус нацыянальнай літаратуры ў сучасных умовах умацавання беларускай дзяржаўнасці і культурнага будаўніцтва, яе месца і ролю ў кантэксце духоўна-эстэтычных, ідэалагічных і адукацыйна-выхаваўчых працэсаў у Рэспубліцы Беларусь на пачатку ХХІ стагоддзя, дасягнуць адпаведнага патрабаванням часу ўзроўню ўзаемадзеяння навуковай тэорыі з грамадскімі практыкамі, а мастацкай літаратуры з гуманітарнымі навукамі, нацыянальнай культурай, адукацыяй, СМІ, літаратурным працэсам і літаратурнай крытыкай, масавым чытачом.
Назва зборніка адпавядае яго зместу. Праблемы сучаснай беларускай літаратуры ўбачаны ў святле актуальных грамадскіх практык, што абуджае ўяўленне зацікаўленага чытача і дае багаты матэрыял для роздуму і дыялога.
Калектыўная манаграфія групы супрацоўнікаў Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі (Андраюк С. А., Гарэлік Л. М., Стральцова В. М., Клябанаў Д. Ф., Баўтрэль І. Г., Лапата-Загорскі А. М., Пыско Н. М.) прысвечаная комплексу актуальных праблем беларускай літаратуры.
Пошукі сучаснага вершаскладання прадстаўлены ў разнастайным жанравым дыяпазоне – ад традыцыйнага санета да эпатажнага лімэрыка. Аналіз празаічна арганізаваных форм мастацкай мовы ўлічвае міждысцыплінарныя і сацыяльныя сувязі, закранаючы праблемы публіцыстыкі, дакументалістыкі, а таксама ўздзеяння літаратурных тэкстаў на грамадскую свядомасць.
У полі зроку даследчыкаў сучасная проза і паэзія, жанравая і ідэйна-мастацкая спецыфіка нацыянальнага мастацтва слова.
Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння
Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння (Мінск, 28 мая 2008 г.) / Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2008. – 550 с. – укладанне Дудзінскай Дз. І.-Т.; (34, 3 друк. арк.).
Матэрыялы канферэнцыі прысвечаны актуальным праблемам развіцця беларускай літаратуры і беларускага літаратуразнаўства, разнастайным аспектам міжславянскага літаратурнага і культурнага ўзаемадзеяння. Сучачная беларуская літаратура не вузкая нацыянальна-культурная з'ява, а частка сусветнага літаратурнага працэсу. Менавіта гэтая акалічнасць дае магчымасць даследаваць беларускую літаратуру не ізалявана, а ва ўзаемадзеянні з іншымі славянскімі і неславянскімі літаратурамі. Усё гэта працуе на карысць беларускай філалагічнай навукі, на павышэнне яе ролі і прэстыжу ў сучасным грамадстве
Еўрапейскі рамантызм і беларуская літаратура ХІХ – ХХ стст.
Еўрапейскірамантызм і беларуская літаратура ХІХ – ХХ стст. / Ж.С. Шаладонава [і інш.]; навук. рэд. У.І. Мархель; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск: Беларус. навука, 2008. – 363 с.
У кнізе тэарэтычна асэнсоўваецца феномен пераходнага перыяду ў сучасным літаратурным працэсе, эпоха кардынальных змен у жыцці беларускага соцыума, выяўляюцца глыбінныя зрухі ў мастацкім мысленні і вызначаецца напрамак развіцця нацыянальнай культуры і літаратуры. З'ява пераходнасці, найбольш паспяхова распрацаваная філосафамі, сацыёлагамі, палітолагамі, эканамістамі, гісторыкамі, прыцягвае ўвагу і літаратуразнаўцаў.
Зробленыя назіранні, ацэнкі і навуковыя высновы, практычныя рэкамендацыі і пажаданні будуць спрыяць працэсу паглыблення фундаментальных даследаванняў літаратуразнаўцаў, вучоных з іншых гуманітарных дысцыплін, могуць быць выкарыстаны ў навучальна-педагагічным працэсе ВНУ і СШ Рэспублікі Беларусь, зацікавяць аматараў мастацтва слова.
Змест
Прадмова (Тычына М. А.).................................................................................................... 3
Раздзел 1. Феномен пераходнага перыяду: праблемы тыпалогіі (Тычына М. А.)............................................................................................................................................... 6
Раздзел 2. Мастацкая рэфлексія беларускай літаратуры як фактар актывізацыі творчых пошукаў (Гарадніцкі Я. А.)..................................................................................... 101
Раздзел 3. Постмадэрнізм і актуальныя праблемы нацыянальнай літаратуры (Кісліцына Г. М.) .................................................................................................................... 161
Раздзел 4. Жанчына ў соцыуме: гендэрны аспект (па творчасці беларускіх паэтэс ХХ – пачатку ХХІ ст.) (Калядка С. У.) .......................................................................................... 179
Раздзел 5. Беларуская гумарыстычная літаратура ХІХ – пачатку ХХ ст. у святле сучасных літаратуразнаўчых канцэпцый (Кісялёва Л. Г.) .................................................................................................................................................. 263
Раздзел 6. Аксіялогія творчасці маладога пісьменніка ў святле варыятыўнасці мастацтва (да тэорыі пытання) (Масарэнка Ю. А.) ................................................................................................................................................ 324
Заключэнне (Тычына. М. А.) ............................................................................................ 352
Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур ХІХ -- ХХ стст.
БеларускаялітаратураўкантэксцеславянскіхлітаратурXIX–XXстст.: [зборнік артыкулаў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск :Беларуская навука, 2006. -- 373 с.
Сучаснае беларускае літаратуразнаўства
Сучаснае беларускае літаратуразнаўства: сістэма каштоўнасцей і прыярытэтаў / Навук. рэд. В. А. Максімовіч. -- Мінск: Беларуская навука, 2006. -- 292 с.
Сучасны літаратурны працэс: пісьменнік і жыццё
Сучасны літаратурны працэс: пісьменнік і жыццё : Матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (Мінск, 11 мая 2006 г.) / рэдкал. І. Г. Баўтрэль і інш. -- Мінск: Беларуская навука, 2006. -- 366 с.
Зборнік склалі матэрыялы канферэнцыі, якая адбылася 11 мая 2006 года у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.