Гарадніцкі, Я. А. Па абодва бакі тэксту: увасабленні, інтэрпрэтацыі / Я. А. Гарадніцкі. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 272 с.
У манаграфіі асноўная ўвага звяртаецца на высвятленне праблемы аўтара і аўтарства ў літаратурнай творчасці, выяўленне ступені прысутнасці стваральніка літаратурнага твора ў тэксце, раскрыццё сувязей паэтыкі твора з аўтарскімі інтэнцыямі і светабачаннем. Тэкст літаратурнага твора разглядаецца як апасрод-каванае звяно ў творчым дыялогу аўтара і чытача. Асобныя раздзелы прысвечаны аналізу паэтыкі і стылёвай характэрнасці твораў шэрагу беларускіх пісьменнікаў.
Адрасавана філолагам, літаратуразнаўцам, выкладчыкам ВНУ і студэнтам, усім, хто цікавіцца тэорыяй і гісторыяй літаратуры.
Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі
Калядка, С. У.Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі / С. У. Калядка. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 350 с.
У манаграфіі тэарэтычна асэнсоўваецца і канцэптуалізуецца роля эмоцыі ў паэтычным творы, распрацоўваецца метадалагічны інструментарый даследавання эматыўнасці на прыкладах твораў Максіма Танка і Яўгеніі Янішчыц. Эматыўнасць паэтычнага твора асэнсоўваецца ў некалькіх аспектах: апісваецца фенаменалогія эмоцый у суадносінах псіхічных працэсаў; разглядаецца эмацыянальнасць і эматыў-насць як аб'ект і спосаб адлюстравання; даследуюцца эмацыянальныя канцэпт, канцэптасфера, карціна свету як ментальныя сутнасці творчага працэсу; вывучаецца эмацыянальная сфера аўтара і эматыўныя тыпы творчай асобы; распрацоўваецца мадэль чытацкіх эмацыянальных рэакцый на твор; аналізуюцца механізмы рэпрэзен-тацыі эматыўнасці на розных узроўнях арганізацыі паэтычнага тэксту (стыль, жанр, кампазіцыя, сюжэт, сінтаксіс і інш.).
Выданне адрасавана спецыялістам у галіне філалогіі, культуралогіі, эстэтыкі і іншых гуманітарных дысцыплін.
Вобразы мілыя роднага краю
Шамякіна, А. Вобразы мілыя роднага краю. - LAP LAMBERT Academic Publishing RU. -- 2018. -- 101 с. (6,4 друк. арк.).
Упершыню даследуюцца паняцці "прастора» і «час» у трылогіі Я. Коласа "На ростанях" і іх месца і роля ў коласаўскім выяўленні прыроды, нацыянальнай гісторыі, фарміраванні духоўнага свету народнага абаронцы, нацыянальнага змагара за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, якім паўстае галоўны герой трылогіі Андрэй Лабановіч.
Даследаванне адзінства тэмы прыроды з аўтарскай канцэпцыяй і нацыяналь-ным характарам дазваляе шмат у чым па-новаму зразумець трылогію.
Разлічана на спецыялістаў-літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў.
Драздова З. У.Маляўнічая сіла слова. Беларуская і руская проза ХХ – ХХІ стст.: параўнальна-тыпалагічны кантэкст / З. У. Драздова – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 258 с. (12,2 друк. арк.).
Манаграфія прысвечана актуальным і важным у літаратуразнаўстве пытанням пісьменніцкага майстэрства. У ёй робіцца разгляд моўна-стылёвых праблем прозы таленавітых прадстаўнікоў беларускай і рускай літаратуры ХХ–ХХІ стст. – А. Наварыча і В. Распуціна, І. Навуменкі і В. Бялова, М. Гарэцкага і К. Паўстоўскага, В. Коўтун і А. Саланіцына, А. Казлова і В. Ліпневіча, А. Брава і А. Кармашова, А. Федарэнкі і Т. Няфёдавай і інш. Сур'ёзная ўвага засяроджана на аналізе важных элементаў мастацкай формы літаратурнага твора – партрэце, пейзажы, дыялогу, а таксама на эпітэце, метафары, параўнанні і іншых тропах, праз якія больш рэльефна выяўляецца характар таленту таго ці іншага пісьменніка, раскрываюцца важныя асаблівасці яго паэтыкі і эстэтыкі, карэнныя прынцыпы мыслення, нацыянальны каларыт творчасці.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца беларускім мастацкім словам.
Літаратура. Гісторыя. Свядомасць
Гніламедаў, У. В., Мікуліч, М. У. Літаратура. Гісторыя. Свядомасць : гісторыка-літаратурны нарыс/ Уладзімір Гніламедаў, Мікола Мікуліч. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 387 с.
Кніга прысвечана аналізу вызначальных праблем айчыннай літаратуры ў цеснай сувязі з вядучымі парадыгмамі сацыяльна-гістарычнага развіцця і працэсам фарміравання нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Па-новаму, у сучаснай «оптыцы» асвятляюцца шматлікія з'явы і падзеі далёкага і блізкага мінулага (ад Е. Полацкай, К. Тураўскага, Ф. Скарыны да М. Танка, І. Шамякіна, У. Караткевіча), а таксама навейшай літаратурнай гісторыі Беларусі. Жанр навуковага нарыса абумовіў выяўленне багацця і разнастайнасці крыніц і матэрыялаў, раскаванасць аўтарскага аповеду.
Разлічана на гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў і навучэнцаў, усіх, хто цікавіцца інтэлектуальнай спадчынай Беларусі.
Крынiцы паэтычнага натхнення
Трафiмчык, А.В.Крынiцы паэтычнага натхнення : перадумовы стварэння класічных твораў Якуба Коласа. Мінск: Беларуская навука, 2017. – 125 с. (6,1 друк.арк.);
У манаграфіі аналізуюцца вытокі творчасці Якуба Коласа : якім чынам сялянскі хлопчык Кастусь Міцкевіч стаў не проста пісменнікам, а беларускім нацыянальным класікам. Разглядаюцца галоўныя акалічнасці, што абумовілі творчае ўзыходжанне Якуба Коласа на Паранас, а найперш людзі і падзеі, яікя кардынальна паўплывалі на творчы геній паэта.
Кніга будзе цікавай шырокаму колу чытачоў.
Колас зямлі беларускай
Трафімчык, А. В. Колас зямлі беларускай / А. Трафімчык. -- Мінск: Народная асвета, 2017. -- 143 с.
Аўтар, кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у сваёй внізе адкрывае новыя ракурсы ў вывучэнні жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Разам з тым даследавананне базіруецца на лепшых дасягненнях папярэднікаў-коласазнаўцах і становіцца, такім чынам, важкім дапаўненнем у справе спасціжэння асноў беларуская літаратуры і культуры ў цэлым. Разлічана на настаўнікаў і выкладчыкаў, студэнтаў, а таксама работнікаў культуры.
Трафімчык, А.В. «НашКасцюшкаслаўны!» : гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры / Анатоль Трафімчык.— Мінск : А.М. Янушкевіч, 2017. — 192 с.
Першае комплекснае даследаванне мастацкага вобраза ў беларускай літаратурнай традыцыі лідара вызвольнага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай, героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Увагай даследчыка ахоплены ўвесь вядомы корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку. Кніга разлічана як на спецыялістаў — філолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, так і на самае шырокае кола чытачоў.
Выданне пабачыла свет дзякуючы падтрымцы Польскага Інстытуту ў Мінску.
Праз церніі да брамы неўміручасці: Кандрат Крапіва і беларуская драматургія
Лаўшук, С.С. Праз церніі да брамы неўміручасці: Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С.С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 267 с. (12, 3 друк. арк.)
У кнізе даследуецца драматургічная творчасць аднаго з найбуйнейшых беларускіх пісьменнікаў ХХ ст., народнага пісьменніка БССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР Кандрата Крапівы. На шырокім фактычным матэрыяле, грунтуючыся на прынцыпах гістарызму і з улікам новых навуковых падыходаў, прасочваецца станаўленне творчай індывідуальнасці К. Крапівы-драматурга ў кантэксце развіцця ўсёй беларускай драматургіі.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ і сярэдніх навучальных устаноў, работнікаў тэатра, аспірантаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца развіццём беларускай драматургіі.
Тайнапіс Андрэя Мрыя
Назараў, В. Ф. Тайнапіс Андрэя Мрыя : падтэкст рэалій у творчасці пісьменніка / В. Ф. Назараў. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 360 с., [2] л. іл.
У кнізе даследуецца тайнапіс сатырыка 1920-х гадоў Андрэя Мрыя, творчасць якога багата на «эзопаву мову», г. зн. алюзііі прыхаваныя намёкі, рэмінісцэнцыі, схаваныя і прамыя цытаты, супастаўленні, кантрасты і дысанансы, алегорыі, недаказанасці, гаваркія імёны, іронію і сарказм. Адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных ВНУ, даследчыкам літаратуры, мовазнаўцам, фалькларыстам, этнографам, гісторыкам, архіўным і музейным работнікам і ўсім, хто цікавіцца творчасцю пісьменніка.
Мае Каласавіны
Мушынскі, М. І. Мае Каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа / Міхась Мушынскі. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 419 с.
У кнізе шматгранная літаратурная спадчына Якуба Коласа разглядаецца як мастацка-духоўны складнік грамадскага жыцця на сучасным этапе. Даследуюцца недастаткова вывучаныя аспекты творчасці: пісьменнік і яго асяроддзе; паэмы "Новая зямля", "Сымон-музыка" і ўзровень іх перакладу на іншыя мовы; жанравая прыналежнасць ліра-эпічнага твора "На шляхах волі". Зроблена спроба ўдакладніць ранейшыя ацэнкі шэрагу твораў.
Адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, шырокай чытацкай аўдыторыі.
Мацюхіна, Т. Б. Беларускі імпрэсіянізм / Т. Б. Мацюхіна. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 202 с.
У кнізе разглядаецца прырода жывапіснага і літаратурнага імпрэсіянізму, выяўлены яго тыпалогія і спецыфічныя ўласцівасці ў нацыянальным кантэксце (на прыкладзе творчасці М. Багдановіча, У. Дубоўкі і інш.). Вызначаюцца заканамернасці і ўмовы станаўлення імпрэсіянізму ў беларускай літаратуры пры апоры на вобразна-эстэтычны і тэарэтычны грунт. Імпрэсіянізм як мастацкая з'ява паказаны ў культурна-гістарычным кантэксце беларускай літаратуры, дзякуючы чаму раскрываецца псіхалогія мыслення і ўспрымання мастацкіх твораў, а таксама магчымасці імпрэсіяністычнага пісьма.
Прызначаецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускім імпрэсіянізмам.
Народ і вайна
Тычына, М. А.Народ і вайна / М. А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 433 с.
Манаграфія прысвячаецца 70-годдзю з Дня Вялікай Перамогі над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне. У цэнтры ўвагі аўтара – праблема «Народ і вайна», адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны ў народнай памяці і ў беларускай літаратуры, мастацкія асаблівасці эстэтычнага асэнсавання вайны ў беларускай прозе і літаратуры іншых народаў, удзельнікаў Другой сусветнай вайны. Увага засяроджваецца на творчасці класікаў беларускай нацыянальнай літаратуры і сучасных беларускіх і замежных празаікаў. Падзеі вайны моцна паўплывалі на развіццё беларускай культуры, літаратуры і мастацтва. Створаны беларускімі пісьменнікамі вобраз вайны ўражвае не толькі беларусаў, але і прадстаўнікоў нашых блізкіх і далёкіх суседзяў.
Кніга разлічана на сучаснага масавага чытача, навучэнцаў, студэнтаў і выкладчыкаў, даследчыкаў мастацкай літаратуры, прысвечанай вайне.
Культурны градыент
Ганна Кісліцына, Культурны градыент. Ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў, Мінск: Права і эканоміка, 2015, 344 c.
Градыент -- характарыстыка, якая паказвае кірунак найхутчэйшага ўзрастання функцый. У кнізе разглядаюцца тыя працэсы, якія змянілі беларускую культуру ў апошняй чвэрці мінулага стагоддзя. Аб'ектам увагі сталі самыя цікавыя з'явы сучаснага літаратурнага працэсу, знакавыя мастацкія тэксты і маніфесты літаратурных супольнасцяў, а таксама крытычныя артыкулы і дыскусіі, якія з'яўляліся на старонках беларускіх газет і часопісаў. Аўтар аналізуе творы як жывых класікаў літаратуры, так і тых, каго сёння называюць "пакаленне нулявых". Даследчык спрабуе акрэсліць супярэчлівы вобраз сучасніка на матэрыяле самых яркіх прадстаўнікоў беларускай прозы канца ХХ ст. - пачатку XXI ст.
У кнізе раскрываюцца асноўныя этапы эвалюцыі знешняй палітыкі Беларусі ад IX да пачатку XXI ст., аналізуюцца асноўныя тэорыі міжнародных адносін і знешнепалітычныя стратэгіі буйных дзяржаў і рэгіянальных аб'яднанняў.
Акрэсліваюцца прыярытэты сучаснай знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, прапануецца аптымальная мадэль міжнароднага ўзаемадзеяння. Паказваецца неабходнасць шматузроўневага супрацоўніцтва краіны з Расіяй, Еўрапейскім саюзам і Злучанымі Штатамі Амерыкі.
Адрасуецца спецыялістам у галіне міжнародных адносін, філосафам, палітолагам, гісторыкам і шырокаму колу чытачоў.
Тычына, М. А. Філасофія літаратуры: беларускі варыянт / М. А. Тычына. - Мінск : Беларуская навука, 2014. - 324 с.
Навуковая манаграфія арыентавана на вывучэнне праблем «філасофіі літаратуры» як метафарычнага сіноніма паняцця тэорыі літаратуры. Назва прадыктавана тым, што ў сучасным літаратуразнаўстве існуюць дзясяткі манаграфій з блізкай назвай «Тэорыя літаратуры» і ў выніку ўзнікае пэўны разнабой у праблематыцы, якой у кожным канкрэтным выпадку прысвечана навуковая праца. У цэнтры ўвагі дадзенай манаграфіі знаходзіцца менавіта філасофскі змест праблем літаратурнай тэорыі як адзнака яе навуковага ўзроўню. Разглядаюцца класічныя і актуальныя праблемы сучаснай тэорыі літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур: літаратурныя веды: мова мастацкай літаратуры; літаратурныя роды, віды, жанры і стылі; літаратуразнаўчыя напрамкі, плыні, школы; мадэлі «філасофіі літаратуры». Кніга запаўняе існуючыя прагалы ў вывучэнні беларускага варыянта тэорыі літаратуры.
Прызначаецца гуманітарыям, студэнтам і выкладчыкам, тэарэтыкам і гісторыкам літаратуры, аматарам сур'ёзнага чытання.
Непадкупны суд памяці: творчасць Анатоля Кудраўца
Жураўлёў, В. П. Непадкупны суд памяці : творчасць Анатоля Кудраўца / В. П. Жураўлёў; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў. – Мінск: Беларуская навука, 2014. – 135 с.
У кнізе раскрываецца мастацкі набытак аднаго з яркіх і арыгінальных беларускіх празаікаў А. Кудраўца. У кантэксце літаратурнага працэсу разглядаюцца многія апавяданні пісьменніка, аповесці «Раданіца», «Развітанне» і раман «Пасеяць жыта». Сур'ёзная ўвага засяроджана на выяўленні і вызначэнні агульнага і адметнага, тыповага і своеасаблівага ў мастацкай сістэме паэтыкі пісьменніка.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, каго цікавіць беларуская літаратура ў яе найбольш яркіх і характэрных маральна-этычных і эстэтычных праявах.
Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі
Калядка, С. У. Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі / С. У. Калядка; навук. рэд.: А. Л. Верабей, Л. Г. Кісялёва. – Мінск: Беларуская навука, 2014. – 485 с. : [12] с. іл.
У даследаванні падаецца гісторыя падрыхтоўкі Збору твораў Максіма Танка ў 13 тамах, даследуюцца невядомыя ці малавядомыя старонкі біяграфіі паэта, разглядаюцца архіўныя дакументы з фонду паэта ў кантэксце гістарычных падзей і літаратурных працэсаў ХХ ст. У адзінаццаці дадатках да манаграфіі змешчаны: 460 вершаў, чарнавых накідаў, варыянтаў і рэдакцый вершаў, якія ніколі не публікаваліся, часткі незавершаных паэм, рукапіс аўтабіяграфіі, пераклад оперы С. Манюшкі «Страшны двор», інтэрв'ю з паэтам на беларускай, рускай, польскай і славацкай мовах, рэцэнзіі, лісты, справаздача, рэкамендацыя, даведкі і некралогі, якія не ўвайшлі ў Збор твораў у 13 тамах.
Літаратура як мастацтва: камунікатыўнасць, інтэрмедыяльнасць, наратыўнасць
Гарадніцкі, Я. А. Літаратура як мастацтва: камунікатыўнасць, інтэрмедыяльнасць, наратыўнасць / Я. А. Гарадніцкі. – Мінск : Беларуская навука, 2014. - 401 с. : іл.
У кнізе літаратура разглядаецца як састаўная частка агульнага мастацкага культуратворчага працэсу, у цесным узаемадзеянні з іншымі відамі мастацтва. Вылучаюцца тры асноўныя напрамкі даследавання феномена мастацкасці літаратуры, звязаныя між сабой па прынцыпе дапаўняльнасці. Спецыфіка мастацкай камунікацыі, асаблівасці выкарыстання літаратурай сродкаў і прыёмаў, уласцівых іншым мастацтвам, даследуюцца на матэрыяле творчасці беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў.
Выданне адрасавана спецыялістам ў галіне філалогіі, культуралогіі, эстэтыкі, мастацтвазнаўства і іншых гуманітарных дысцыплін. Будзе карысным і ўсім, хто імкнецца спазнаць мастацкі свет беларускай літаратуры.
Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова
Голуб Т. С. Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова / Т. С. Голуб. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 347 с.
Манаграфія ахоплівае ўсе бакі шматграннай жыццёвай і творчай дзейнасці народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Сабраныя, вывучаныя і пададзеныя ў храналагічнай паслядоўнасці дакументальныя факты падмацаваны цытатамі з выступленняў, артыкулаў самога пісьменніка і навуковых прац даследчыкаў, з успамінаў, лістоў родных і сяброў А. Куляшова. Пададзеныя ў «Летапісе...» звесткі істотна дапаўняюць выкладзеную ў падручніках і даведніках біяграфію паэта.
Кніга разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, школьнікаў, архівістаў, тэкстолагаў, музейных работнікаў, выдаўцоў і інш.
Фонасемантыка паэтычнага твора Алеся Разанава
Аляшкевіч, Т. А. Фонасемантыка паэтычнага твора Алеся Разанава / Т. А. Аляшкевіч. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 161 с.
У манаграфіі ўпершыню ў межах беларускага літаратуразнаўства разглядаецца пытанне фонасемантычнай арганізацыі паэтычнага твора. Паэзія Алеся Разанава, якая ўяўляецца нацыянальным культурным феноменам, дазволіла ўбачыць у новым ракурсе асаблівасці шматфункцыянальнай прыроды гука: ён выступае філасофска-эстэтычнай катэгорыяй мастацкага мыслення паэта, якая, у сваю чаргу, аказваецца спалучанай з катэгорыяй жанру, дакладней з катэгорыяй жанравага мыслення.
Разлічана на студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца творчасцю Алеся Разанава.
Голуб, Т. С. Тэксталогія беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры / Т. Голуб. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 245 с.
У кнігу ўключаны артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам тэксталогіі: асэнсаванню вопыту навукова-тэксталагічнай працы над падрыхтоўкай шматтомных збораў твораў М. Гарэцкага, Я. Коласа, Я. Купалы, П. Броўкі, А. Куляшова, І. Шамякіна і вызначэнню перспектыў выдання творчай спадчыны гэтых і іншых прадстаўнікоў беларускага прыгожага пісьменства ХХ стагоддзя. Кніга змяшчае матэрыял навукова-тэарэтычнага і практычнага характару.
Адрасуецца студэнтам, выкладчыкам, даследчыкам літаратуры, выдаўцам, музейным і архіўным работнікам, шырокаму колу дапытлівых чытачоў.
Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі
Мушынскі, М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага / М. Мушынскі ; навук. рэд. А. М. Макарэвіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. – 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск : Беларус. навука, 2013. — 543 с.
У кнізе разглядаецца драматычны жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893—1938), выдатнага майстра слова, дзеяча-адраджэнца, асветніка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, айчыннага літаратуразнаўства і крытыкі, выдаўца, публіцыста, ацэньваецца яго роля ў станаўленні нацыянальнай свядомасці, развіцці беларускай думкі і культуры.
Разлічана на студэнтаў, выкладчыкаў літаратуры, на шырокую чытацкую аўдыторыю.
Мастацкі свет твораў Георгія Марчука
Іконнікава, Л. У. Мастацкі свет твораў Георгія Марчука. Драматургія, проза, казкі: манаграфія / Л. У. Іконнікава //. – Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2013. – 204 с. (11,2 друк. арк.)
Манаграфія прысвечана творчасці Георгія Марчука – лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, – вывучэнню жанрава-стылёвых дамінант і мадыфікацый у драматургіі і прозе мастака. Аналізуецца канцэптасфера творчых набыткаў, што дазваляе прасачыць дынаміку аксіялагічных складнікаў мастацкага свету аўтара, выявіць ідэйна-эстэтычныя, быційна-філасофскія і духоўна-маральныя кампаненты. Характарызуюцца дамінанты мастацкага метаду Г. Марчука. У манаграфіі праводзіцца аналіз напісанага пісьменнікам у рэчышчы мастацка-эстэтычных пошукаў беларускай літаратуры 2-й паловы ХХ стагоддзя, выяўляюцца тыпалагічныя сыходжанні з творамі рускай, украінскай і польскай літаратур. Творчасць аўтара для дзяцей аналізуецца праз прызму фальклору.
Кніга адрасуецца даследчыкам літаратурнага працэсу, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам, студэнтам-філолагам.
Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст.
Саверчанка, І. В. Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст. / І. В. Саверчанка. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 463 с.
У манаграфіі раскрываецца генезіс, паэтыка і семіётыка старабеларускага публі-цыстычнага дыскурсу, выяўлены яго галоўныя мастацка-эстэтычныя формы. Асветлены ключавыя тэмы і праблемы, што ўздымаліся на старонках публіцы-стычных твораў. Вызначаны асноўныя структурна-кампазіцыйныя кампаненты публіцыстычных твораў XVI–XVII стст., акрэслены прынцыпы і ўстойлівыя закана-мернасці ўнутранай арганізацыі публіцыстычнага дыскурсу. Выяўлены галоўныя тыпы аргументаў, што ўжываліся ў старабеларускай публіцыстыцы, паказана шчыльная сувязь публіцыстычнага пісьменства з навуковым дыскурсам. Ажыццё-ўлена тыпалогія тропаў, фігур, рытмікі, вызначана іх канкрэтная семантычная і функцыянальная разнастайнасць.
Адрасуецца філолагам, філосафам, гісторыкам і культуролагам.
Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа
Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа / М. І. Мушынскі ; навук. рэд. А. М. Макарэвіч. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 1127 с.
Кніга пабудавана на дакументальнай аснове. У храналагічнай паслядоўнасці ўзнаўляецца шматгранная літаратурна-творчая, грамадска-палітычная, культурна-асветніцкая, навуковая дзейнасць Я. Коласа, яго праца як перакладчыка, педагога, аднаго з арганізатараў літаратурнага працэсу ў Беларусі. Значная ўвага звернута на асвятленне прыватнага, сямейнага жыцця паэта, а таксама яго стасункаў з прадстаў-нікамі шырокага грамадска-культурнага асяроддзя. Складальнікам выкарыстаны матэрыялы новага Збору твораў пісьменніка ў 20 т., у тым ліку эпісталярый і публі-цыстыка, якія раней не друкаваліся, найноўшыя архіўныя публікацыі, мемуары пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, родных і блізкіх паэта.
Янка Купала: жыццё і творчасць
Гніламёдаў, У. В. Янка Купала : жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў ; навук. рэд. В. П. Жураўлёў. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 252 с.
У кнізе асвятляюцца жыццё і творчая спадчына Янкі Купалы – ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія яго буйныя творы, як «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракой Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя» і інш. Аўтар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы, скажэнні, недагаворанасць, якія да гэтага часу перашкаджалі зразумець сапраўднага Янку Купалу. Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам і ўсім, хто цікавіцца творчасцю Янкі Купалы.
Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння
Тычына, М. А. Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння / М. А. Тычына. – Мінск: Беларус. навука, 2012. – 495 с.
У манаграфіі прапануецца новы погляд на творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, у аснове якога пакладзены ідэі параўнальна-гістарычнага метаду і тыпалагічнага падыходу да праблемы вызначэння месца і ролі літаратурнай класікі ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры, даследуецца феномен «двайной зоркі», а ў сувязі з гэтым паняцці «літаратурнай пары», станаўлення класічнага стылю, асэнсоўваюцца шматбаковыя сувязі мастацкай літаратуры з сучасным жыццём, якое немагчыма без бачання яе ў шырокім коле сацыяльных і гуманітарных дысцыплін і ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя.
Прызначаецца гуманітарыям, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай класікай.
Трафімчык А. В. Беларуская дзіцячая драматургія / А. В. Трафімчык. - Мінск, 2012. – 128 с.
У манаграфіі ўпершыню прааналізавана і ахарактарызавана на шырокай сістэматызаванай аснове развіццё беларускай дзіцячай драматургіі, раскрываюцца агульныя тэндэнцыі развіцця драматургіі для дзяцей на кожным з этапаў, выяўляюцца змены і асаблівасці характараў у беларускай п'есе для дзяцей. Вартасць атрыманых вынікаў заключаецца ў стварэнні цэласнай працы па праблеме характару ў беларускай дзіцячай драматургіі на працягу стогадовай гісторыі яе існавання, а таксама ў крытычнай рэвізіі многіх ранейшых палажэнняў літаратуразнаўства і крытыкі. Кніга разлічана перадусім на філолагаў, а таксама тэатральных дзеячаў – як прафесіяналаў, так і аматараў
Дубашынскі, Р.Ю. Прыпавесць у сучаснай беларускай прозе / Р.Ю. Дубашынскі. - Мінск : Беларус. навука, 2011. – 127 с. (6,72 друк.арк.)
Манаграфія прысвечана цэласнаму і сістэмнаму аналізу жанравай прыроды прыпавесці, паэтыкі жанру, спецыфікі функцыянавання яе ў сучаснай беларускай прозе. Асобная ўвага звернута на вызначэнне межаў жанру (праз выяўленне яго структурнага ядра і марфалагічных складовых), даследаванне архетыповай асновы біблейскай прытчы, гісторыю жанру ў беларускай літаратуры, вывучэнне прыпавесці ў яе арганічнай еднасці з традыцыйнай народнай культурай.
Класіка і літаратурная сучаснасць: духоўны патэнцыял чалавека
Жураўлёў, В.П. Класіка і літаратурная сучаснасць: духоўны патэнцыял чалавека / В.П. Жураўлёў; навук.рэд. У.В. Гніламёдаў. – Мінск : Беларус. навука, 2011. – 244 с. (12,81 друк.арк.)
Абапіраючыся на фундаментальныя асновы літаратурнай класікі (Я. Колас, Я. Купала, М. Гарэцкі, М. Багдановіч, І. Мележ, А. Пушкін і інш.), выяўляюцца глыбінныя прычыны фарміравання і складвання яркіх чалавечых характараў і сацыяльных тыпаў эпохі на каардынатах быта і быцця, у граніцах "малога" і "вялікага" гістарычнага часу. Раскрываюцца галоўныя матывы і стымулы таго, як і якімі мастацкімі спосабамі дасягала нацыянальная літаратура эстэтычных поспехаў на шляху чалавеказнаўства і якімі маральна-этычнымі і эстэтычнымі крытэрыямі вымярала і выпрабоўвала чалавека на чалавечнасць. Вылучаецца і грунтоўна асэнсоўваецца праблема пісьменніцкага пошуку дэтэрмінацый, што садзейнічалі ці перашкаджалі фарміраванню чалавека-асобы, чалавека-грамадзяніна. Акцэнтуецца ўвага на вылучэнні наспелых задач мастацкасці і вузлавых законаў навізны і наватарства ў літаратуры.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў.
Драздова, З.У. Мастацкія варыянты дыялагізму (на матэрыяле класічнай і сучаснай літаратуры) / З.У. Драздова. – Мінск : Беларуская навука, 2010. – 286 с. (14 друк. арк.)
Манаграфія прысвечана слаба распрацаваным у літаратуразнаўстве праблемам паэтыкі дыялога. У ёй на матэрыяле творчасці выдатных майстроў беларускай прозы Я. Коласа, К. Чорнага, М. Зарэцкага, А. Мрыя, Л. Калюгі, І. Мележа, а таксама сучасных празаікаў А. Наварыча, А. Федарэнкі, А. Казлова, С. Дубаўца, У. Сцяпана, Ю. Станкевіча, Г. Багданавай, М. Воранава і інш. выяўляюцца розныя формы дыялогаў, робіцца іх класіфікацыя. Прасочваецца рух і функцыяніраванне дыялагічных тыпаў у часе, паказваецца прадуктыўнасць іх у розныя адрэзкі літаратурнага жыцця. У кнізе паказваецца, як дыялог адбівае не толькі асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці эпохі, але і фіксуе змены ў мове. Вывучаюцца таксама ўзаемаадносіны рэплікі і рэмаркі ў дыялозе, узаемадзеянне аўтарскага апавядання і дыялога.
Гарызонты беларускай драматургіі
Лаўшук, С.С. Гарызонты беларускай драматургіі / С.С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2010. – 412 с. (21,6 друк. арк.)
Кніга ўяўляе сабой першы вопыт абагульнення творчага шляху беларускай драматургіі ад вытокаў да нашых дзён. На вялікім фактычным матэрыяле даследуюцца асноўныя заканамернасці яе развіцця, адзначаюцца характэрныя цяжкасці і супярэчнасці. Вялікая ўвага ўдзяляецца жанрава-стылёвым пошукам, праблемам традыцый і наватарства, фарміраванню метадалагічных прынцыпаў творчага здзяйснення. Выяўляецца роля айчыннай драматургіі ў стварэнні нацыянальнага тэатра, у абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці.
Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: суб'ектна-аб'ектныя адносіны
Гарадніцкі, Я. А.Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: суб'ектна-аб'ектныя суадносіны / Я. А. Гарадніцкі. – Мінск : Беларус. навука, 2010. – с.
У манаграфіі паэтыка беларускай літаратуры ХХ ст. разглядаецца пад вуглом гледжання структурнай арганізацыі літаратурнага твора, у аснове якой знаходзяцца суб'ектна-аб'ектныя ўзаемадачыненні. На разнастайным матэрыяле, перш за ўсё на творах класікаў, прасочваецца залежнасць паміж змястоўнымі і фармальнымі аспектамі літаратурнай творчасці. Увага акцэнтуецца на такіх ключавых паняццях, як кругагляд, пункт гледжання аўтара і героя, мастацкі свет літаратурнага твора, формы аповеду і інш.
Разлічана на даследчыкаў літаратуры, выкладчыкаў і аспірантаў, студэнтаў-філолагаў.
Паэзія Заходняй Беларусі
Мікуліч, М. У.ПаэзіяЗаходняйБеларусі (1921-1939) [Тэкст] : [манаграфія] / М. У. Мікуліч ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. - Мінск : Беларуская навука, 2010. -- 462 с.
У манаграфіі на багатым факталагічным і навукова-тэарэтычным матэрыяле даследуюцца заканамернасці развіцця паэзіі Заходняй Беларусі як мастацкай сістэмы, яе сувязі з жыццём, грамадска-сацыяльнымі працэсамі, народна-вызваленчым рухам. Раскрываючы ідэйна-эстэтычную прыроду творчасці Л.Родзевіча, К.Сваяка, Н.Арсенневай, У.Жылкі, М.Васілька, М.Машары, Х.Ілляшэвіча, М.Танка, В.Таўлая, Л.Геніюш і іншых паэтаў, аўтар выяўляе асаблівасці вядучых стылявых плыняў, дынаміку іх развіцця і ўзаемадзеяння. Бадай, упершыню ў літаратуразнаўстве аналізуюцца творчыя пошукі А.Смаленца, С.Станкевіча, Ф.Грышкевіча, Улад.-Ініцкага, У.Казлоўшчыка, А.Бартуля, П.Сяўрука, якім належыць прыкметнае месца ў літаратурнай гісторыі Беларусі.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца праблемамі развіцця беларускай паэзіі.
Праз прызму жыцця : стылёва-жанравыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа
Манкевіч А.А. Праз прызму жыцця : стылёва-жанравыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. – Мінск : Беларус. навука, 2009. (6,0 друк. арк.).
У кнізе даследуецца спецыфіка жанру апавядання як самастойнай мастацкай мінісістэмы ў творчасці Якуба Коласа, абгрунтоўваецца месца і роля гэтага жанру ў працэсе станаўлення творчай індывідуальнасці пісьменніка, вызначаюцца шляхі, што прывялі Коласа да таго ўзроўню мастацкай гармоніі, якая назіраецца ў паэмах "Новая зямля" і "Сымон-музыка"; аналізуюцца спосабы закладвання асноў і перадумоў эпічнасці ў жанры апавядання, выяўляецца роля псіхалагізму ў гэтым працэсе.
На аснове сістэмна-комплекснага аналізу мастацкіх тэкстаў раскрываецца філасофская глыбіня і стылёвая разнастайнасць апавяданняў Я.Коласа, багацце і своеасаблівасць іх паэтыкі, уплыў навелістычнага вопыту пісьменніка на фарміраванне адметных рыс і якасцяў эпічнага накірунку ў яго творчасці; выяўляецца функцыя дзеяння, праблематыкі часу і іншых элементаў у мастацкай структуры канфлікту.
Дантэ Аліг'еры і беларуская літаратура ХХ стагоддзя
Чарота, У.І. "Дантэ Аліг'еры і беларуская літаратура ХХ стагоддзя" . – Мінск : Беларус. навука, 2009. (9,6 друк. арк.)
У кнізе ўпершыню комплексна даследуецца прысутнасць спадчыны Дантэ Аліг'еры ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Творчасць слыннага італьянскага пісьменніка Сярэднявечча разглядаецца як запатрабаваная і ўспрынятая беларускай нацыянальнай культурай новага часу, што дапамагае больш грунтоўна асэнсаваць некаторыя асаблівасці айчыннага літаратурнага працэсу і канкрэтна творчасці шэрагу выдатных беларускіх пісьменнікаў (М. Багдановіч, Я. Купала, Я. Пушча, М. Танк, У. Караткевіч і інш.). Матэрыялы могуць быць выкарыстаны пры даследаванні беларуска-італьянскіх літаратурных і культурных сувязей, а таксама пры выкладанні адпаведных лекцыйных курсаў па гісторыі беларускай літаратуры, тэорыі і практыцы перакладу, пры падрыхтоўцы спецкурсаў і семінараў, падручнікаў і дапаможнікааў для філалагічных факультэтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Духоўныя спектры агню
Шаладонава, Ж. С. Духоўныя спектры агню: Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура пачатку ХХ ст. / Ж. С. Шаладонава. — Мінск : Беларус. навука, 2009. — 193 с.
Чытачу прапануецца сучаснае асэнсаванне беларускай класічнай спадчыны пачатку ХХ ст. у святле паэзіі Тараса Шаўчэнкі. Упершыню вылучаныя тыпалагічныя паралелі мастацка-эстэтычнага пазнання нацыянальнага свету раскрылі вобразна-сімвалічную, ментальна абумоўленую сутнасць аксіялагічнай дамінанты паэзіі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Гаруна.
Адрасуецца выкладчыкам ВНУ, студэнтам, усім, каго цікавіць славянская супольнасць культур.
Станаўленне нацыянальнай паэтычнай традыцыі (1900-1910-я гг.): фактары, механізмы, этапы
Вабішчэвіч Т.І. Станаўленне нацыянальнай паэтычнай традыцыі (1900-1910-я гг.): фактары, механізмы, этапы – Мінск : Беларус. навука, 2009.(12,6 друк. арк.)
У кнізе даследуюцца тэарэтычныя і гістарычныя аспекты станаўленнння нацыянальнай паэтычнай традыцыі як самаразвіццёвай мастацка-эстэтычнай сістэмы агульнанацыянальнага і сусветнага духоўнага значэння. На матэрыяле паэтычных, літаратурна-крытычных і публіцыстычных твораў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Гаруна, С. Палуяна, В. Ластоўскага, М. Гарэцкага, З. Бядулі , а таксама прадстаўнікоў "масавай" паэзіі "Нашай Нівы" раскрываюцца тэндэнцыі і праблемы афармлення нацыянальнага класічнага стылю ў беларускай паэзіі. У цэнтры ўвагі – пытанні чытацкага адрасата беларускага мастацкага слова і складу нацыянальнай чытацкай аўдыторыі пачатку ХХ ст., характар і асаблівасці ўмацавання ў "нашаніўскі" перыяд прафесійных прынцыпаў літаратурнай творчасці, спецыфіка руху маладой нацыянальнай літаратуры да мастацкага універсалізму і эстэтычнай самадастатковасці.
Выпрабаванне чалавечнасці: Беларускае апавяданне аб рэвалюцыі і грамадзянскай вайне
Шаладонаў, І.М. Выпрабаванне чалавечнасці: Беларускае апавяданне аб рэвалюцыі і грамадзянскай вайне. – Мінск : Беларус. навука, 2008. (10 друк. арк.)
У манаграфіі разгледжана маральна-духоўная праблематыка беларускага апавядання 20‑х гг. ХХ ст. Пры аналізе якасці эстэтычнай парадыгмы айчыннай "малой прозы" робіцца вызначальны акцэнт на яе гуманістычную накіраванасць. Сцвярджаецца, што спецыфіка жанру малой эпічнай прозы дазволіла пісьменнікам-"нашаніўцам" і маладой генерацыі празаікаў 1920-х гг. па гарачых слядах падзей рэвалюцыйнай рэчаіснасці адкрыта выступіць у абарону вечных каштоўнасных ідэалаў чалавецтва. Лепшыя апавяданні такіх пісьменнікаў, як Якуб Колас, М. Гарэцкі, Ц. Гартны, З. Бядуля, М. Зарэцкі, П. Галавач і інш. утрымлівалі ў сабе магутны патэнцыял духоўнай сілы, каб узняцца супраць разбуральных, агрэсіўных тэндэнцый.
Нацыянальны космас класікі: дыялог традыцыі і наватарства ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа / В.А. Максімовіч
Максімовіч, В.А. Нацыянальны космас класікі: дыялог традыцыі і наватарства ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа / В.А. Максімовіч. – Мінск : Харвест, 2008. (16,8 друк. арк.).
На матэрыяле твораў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа («Адвечная песня», «Сон на кургане», «Раскіданае гняздо», «Безназоўнае», «Новая зямля», «Сымон-музыка» і інш.) разгледжаны механізм ўзаемаабумоўленасці і ўзаемадапаўняльнасці класічных літаратурных традыцый і эстэтычных інавацый, нацыянальнага і універсальнага. Даследуюцца шляхі далучэння названых твораў да мадэрнісцкай парадыгмы, своеасаблівасць трансфармацыі, выхаду на новы светапоглядны узровень міфапаэтычнай вобразнасці і стылістыкі. Вылучана вядучая роля такіх прынцыпаў, як мастацкая парафраза і розныя варыянты травесційнасці вобразных і стылёвых кантэкстаў як аднаго з праяўленняў амбівалентнасці, унікальнага спосабу пранінення ў сутнасную прыроду з'яў і рэчаў. Пераканаўча даказваецца, што духоўныя намаганні Я.Купалы і Я.Коласа былі накіраваны на рашэнне найважнейшых задач нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, нацыянальнага самапазнання, самасцвярджэння беларусаў.
Сусвет і Свет душы: творчая індывідуальнасць Віктара Карамазава, літаратурны працэс
Дудзінская Дз. І.-Т. "Сусвет і Свет душы: творчая індывідуальнасць Віктара Карамазава, літаратурны працэс" – Мінск : ВТАА "Права і эканоміка", 2008. (21 друк. арк.)
У кнізе на аснове спробы гарманічнага паяднання традыцыйных і найноўшых метадалогій асэнсоўваецца творчая iндывiдуальнасць Віктара Карамазава. Праца з'яўляецца першай спробай даследавання творчасці як лакальна арганізаванага працэсу. Сцвярджаецца, што творчасць В. Карамазава з'яўляецца адлюстраваннем беларускага тыпу экзістэнцыявання. На аснове аналізу твораў беларускай і рускай "вясковай прозы" будуецца экстрапаляцыя пра тое, што, відавочна, мастацкая літаратура кожнага народа ў рознай форме і ступені яскравасці, заўсёды ўтрымлівае ў сабе ўвасабленне ўласнанацыянальнага тыпу экзістэнцыявання.
Разлічана на філолагаў, усіх, хто адчувае патрэбу бачыць і разумець тыя законы Быцця, якія адкрывае мастацтва слова, каго цікавяць законы лёсу чалавека, нацыі, чалавецтва.
Кісялёва Л. Маргіналіі : беларуская гумарыстычная літаратура ХІХ – печат- ку ХХ ст. у святле сучасных літаратуразнаўчых канцэпцый / Лія Кісялёва. — Мінск : Медисонт, 2007. — 142.
У кнізе беларуская гумарыстыка ХІХ — пачатку ХХ ст. даследуецца з выкарыстаннем сучасных метадаў і тэорый (нараталогіі, рэцэптыўнай эстэтыкі і г. д.). Нетрадыцыйныя канцэптуальныя падыходы даюць магчымасць не толькі пазбыцца пэўных стэрэатыпаў у інтэрпрэтацыі класічных твораў, але і вырашыць шэраг пытанняў, якія раней заставаліся па-за ўвагай беларускіх навукоўцаў. Побач з хрэстаматыйнымі ў кнізе разглядаюцца і амаль не даследаваныя тэксты.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ.
Непрыручаная птушка Палесся
Калядка, С. У. НепрыручанаяптушкаПалесся : творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц / С. У. Калядка; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я.Купалы. — Мінск: Беларус.навука, 2007.—214,[2]с.
Кніга прысвечана жыццю і творчасці Яўгеніі Янішчыц. Яе вышынная, арганная паэзія -- унікальная з'ява ў беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст. Эвалюцыя творчай індывідуальнасці Янішчыц адлюстравана ў творча-храналагічнай паслядоўнасці размяшчэння матэрыялу ў раздзелах. Літаратуразнаўчы аналіз скіраваны на выяўленне ідэйна-эстэтычнай канцэпцыі творчасці, праблематыкі яе паэзіі, на раскрыццё спецыфікі мастацкага стылю і паэтыкі тэксту. Творчасць Янішчыц разглядаецца ў адзінстве класічна-традыцыйных і сучасных гендэрных метадалагічных напрамкаў.
Кніга адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам, вучням і ўсім тым, хто цікавіцца творчасцю Яўгеніі Янішчыц.
Кісліцына, Г. Новаялітаратурнаясітуацыя : зменакультурнайпарадыгмы / Г. Кісліцына ; навук. рэд. В. Жураўлѐў ; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры. – Мінск : Логвінаў, 2000. – 206 с.
Незалежна ад таго, які сэнс укладае сёння ў вызначэнне "постмадэрнізм" беларускае літаратуразнаўства — вызначае гэтым словам новую культурную парадыгму ці толькі стылёвую плынь, якая стала праяўляцца ўжо з сярэдзіны 1980-х гг., — відавочна, што сёння ўжо нельга абмінуць гэтую з'яву, калі мы хочам стварыць цэласнае ўяўленне пра нацыянальную літаратуру апошняга дваццацігодздзя.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ.