Аспірантура з'яўляецца I прыступкай паслявузаўскай адукацыі. Адукацыйныя праграмы аспірантуры забяспечваюць атрыманне навуковай кваліфікацыі "даследчык". Тэрмін навучання ў аспірантуры ў дзённай форме атрымання адукацыі не павінен перавышаць трох гадоў, завочнай - чатырох гадоў, форме суіскальніцтва - пяці гадоў. У Інстытуце літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі падрыхтоўка ў аспірантуры ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях:
● 10.01.01-Беларуская літаратура;
● 10.01.08-Тэорыя літаратуры. Тэксталогія;
● 10.01.03-Літаратура народаў замежных краін (з указаннем канкрэтнай літаратуры);