Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы
Аддзел беларускай літаратуры
XX і XXI стст.

Вярнуцца
Супрацоўнікі аддзела
Вярнуцца
Вярнуцца
Вярнуцца
Вярнуцца

Асноўныя напрамкі даследаванняў
Тэмы навуковага даследавання
Сёння аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзя працуе над выкананнем тэмы "Беларуская літаратура ХХ і ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага".
Рыхтуецца да выдання "Энцыклапедычны слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў".
Міждысцыплінарныя сувязі
Прадуктыўныя вынікі літаратуразнаўства бачацца сёння ў абнаўленні і ўзбагачэнні яго тэарэтыка-метадалагічных асноў і ў вельмі цеснай садружнасці з самымі рознымі гуманітарнымі дысцыплінамі. А гэта ў сваю чаргу патрабуе ад навукоўца высокай прафесійнай кампетэнцыі і грунтоўнай, глыбокай эрудыцыі.
Перспектывы развіцця
Па выніках даследавання творчасці беларускіх пісьменнікаў ХХ-ХХІ ст. будуць праводзіцца рэспубліканскія і міжнародныя канферэнцыі. Актуальным з'яўляецца вывучэнне дзейнасці літаратурных аб'яднанняў, перыядычных выданняў, з'яў культурнага і грамадскага жыцця краіны.
 

Гісторыя аддзела
Сёння аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзя працуе над выкананнем тэмы "Беларуская літаратура ХХ і ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага".

Прадуктыўныя вынікі літаратуразнаўства бачацца сёння ў абнаўленні і ўзбагачэнні яго тэарэтыка-метадалагічных асноў і ў вельмі цеснай садружнасці з самымі рознымі гуманітарнымі дысцыплінамі. А гэта ў сваю чаргу патрабуе ад навукоўца высокай прафесійнай кампетэнцыі і грунтоўнай, глыбокай эрудыцыі.
Спасылка!
Кантакты аддзела
+375 17 284 28 76
addzel_XX-XXIst@tut.by
Нумары пакояў: 705, 712, 715

Важнейшыя вынікі
Збор твораў
Праекты
Калектыўная манаграфія
Завершана выданне Збору твораў Івана Навуменкі ў 10 тамах
Збор твораў Івана Навуменкі ў 10 тамах пабачыў свет дзякуючы пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 жніўня 2008 года і рыхтаваўся ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Была створана навукова-творчая група на чале з доктарам філалагічных навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сцяпанам Лаўшуком. У складзе групы былі кандыдаты філалагічных навук, старшыя навуковыя супрацоўнікі Уладзімір Чарота і Ігар Шаладонаў, навуковыя супрацоўнікі Інеса Баўтрэль, Аляксандр Лапата-Загорскі, Наталля Пыско, малодшыя навуковыя супрацоўнікі Кацярына Чарота і Кацярына Ермаковіч.
Вядзецца актыўная праца па падрыхтоўцы літаратуразнаўчага слоўніка тэрмінаў і паняццяў.
.
Мастацкі дыялог класікі і сучаснасці:
праблемы пісьменніцкага майстэрства / З.У. Драздова [і інш.]; навук. рэд. А.А. Манкевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філіял "Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы". – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 317 с.

Аўтарамі прапанаванага манаграфічнага даследавання ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве тэарэтычна і на шырокім фактычным матэрыяле літаратурнае слова сучаснасці ацэнена высокаю мераю класічнага майстэрства. Складаны і супярэчлівы характар дыялогу мастацкіх традыцый і новых літаратурных тэндэнцый даследаваны ў параўнальна-тыпалагічнай суадноснасці класічнай літаратурнай спадчыны і твораў сучасных беларускіх майстроў слова.

Публікацыі
Вярнуцца

Справаздачы аддзела
~
2019
Справаздача за першае паўгоддзе
.
Справаздача гадавая
.
Бібліяграфія
2018
Зборы твораў:

Навуменка, І.Я. Збор твораў : у 10 т. Т. 10. П'еса, вершы, інтэрв'ю, анкеты, выступленні, водзывы на дысертацыі, некралогі, аўтабіяграфія, успаміны, дзённікавыя запісы, лісты / Іван Навуменка ; падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. Н. Пыско ; рэд. тома С.С. Лаўшук ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 989 с.: іл. (52,5 друк. арк.)

У дзясяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925–2006) увайшлі п'еса «Птушкі між маланак», вершы, інтэрв'ю, анкеты, выступленні, водзывы на дысертацыі, некралогі, аўтабіяграфія, успаміны, дзённікавыя запісы, лісты.

Зборнікі навуковых артыкулаў:

Беларуская гістарычная літаратура: жанры, характары, праблемы (да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага) : матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 22-23 сак. 2018 г.) / Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы ; уклад. А. А. Манкевіч, навук. рэд. С.С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 392 с. (32,01 друк.арк.)

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі Беларуская гістарычная літаратура : жанры, характары, праблемы (да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага), якая прайшла ў Мінску 22–23 сакавіка 2018 г.

У кнізе асвятляюцца новыя аспекты вывучэння беларускай гістарычнай літаратуры, яе паэтычных, празаічных, драматургічных дасягненняў, а таксама беларускай літаратурнай класікі, актуальныя пытанні літаратуразнаўства, культуралогіі, традыцыі гістарычнай літаратуры ХХ ст. у сучасным літаратурным працэсе. Асобны раздзел прысвечаны даследаванням твораў украінскай літаратуры. Зборнік адрасуецца, літаратуразнаўцам- даследчыкам, літаратуразнаўцам-філолагам усім, хто цікавіцца беларускай гістарычнай літаратурай.


 
2017
Манаграфіі:

1. Драздова З. У. Маляўнічая сіла слова. Беларуская і руская проза ХХ – ХХІ стст.: параўнальна-тыпалагічны кантэкст / З. У. Драздова – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 258 с. (12,2 друк. арк.).

Манаграфія прысвечана актуальным і важным у літаратуразнаўстве пытанням пісьменніцкага майстэрства. У ёй робіцца разгляд моўна-стылёвых праблем прозы таленавітых прадстаўнікоў беларускай і рускай літаратуры ХХ–ХХІ стст. – А. Наварыча і В. Распуціна, І. Навуменкі і В. Бялова, М. Гарэцкага і К. Паўстоўскага, В. Коўтун і А. Саланіцына, А. Казлова і В. Ліпневіча, А. Брава і А. Кармашова, А. Федарэнкі і Т. Няфёдавай і інш. Сур'ёзная ўвага засяроджана на аналізе важных элементаў мастацкай формы літаратурнага твора – партрэце, пейзажы, дыялогу, а таксама на эпітэце, метафары, параўнанні і іншых тропах, праз якія больш рэльефна выяўляецца характар таленту таго ці іншага пісьменніка, раскрываюцца важныя асаблівасці яго паэтыкі і эстэтыкі, карэнныя прынцыпы мыслення, нацыянальны каларыт творчасці.

Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца беларускім мастацкім словам.

2. Мастацкі дыялог класікі і сучаснасці: праблемы пісьменніцкага майстэрства / З. У. Драздова [і інш.] ; навук. рэд. А.А. Манкевіч ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філіял «Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы». – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 317 с. (15,4 друк.арк.);

Аўтарамі прапанаванага манаграфічнага даследавання ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве тэарэтычна і на шырокім фактычным матэрыяле літаратурнае слова сучаснасці ацэнена высокаю мераю класічнага майстэрства. Складаны і супярэчлівы характар дыялогу мастацкіх традыцый і новых літаратурных тэндэнцый даследаваны ў параўнальна-тыпалагічнай суадноснасці класічнай літаратурнай спадчыны і твораў сучасных беларускіх майстроў слова.

Кніга адрасавана філолагам-даследчыкам, пісьменнікам, літаратурным крытыкам, выкладчыкам ВНУ і сярэдніх школ, шырокаму колу чытачоў.

3. Трафiмчык, А.В. Крынiцы паэтычнага натхнення : перадумовы стварэння класічных твораў Якуба Коласа. Мінск: Беларуская навука, 2017. – 125 с. (6,1 друк.арк.);

У манаграфіі аналізуюцца вытокі творчасці Якуба Коласа : якім чынам сялянскі хлопчык Кастусь Міцкевіч стаў не проста пісменнікам, а беларускім нацыянальным класікам. Разглядаюцца галоўныя акалічнасці, што абумовілі творчае ўзыходжанне Якуба Коласа на Паранас, а найперш людзі і падзеі, яікя кардынальна паўплывалі на творчы геній паэта.

Кніга будзе цікавай шырокаму колу чытачоў.

4. Летуценнасць і вялікія здзяйсненні : успаміны пра Івана Якаўлевіча Навуменку / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. Культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі купалы ; уклад. і прадмова С.С. Лаўшука. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 368 с., [8] л. іл. (17,9 друк.арк.);

Кніга ўспамінаў прысвечана Івану Якаўлевічу Навуменку (1925-2006). Народны пісьменнік Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба коласа, ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай літаратуры і айчыннага літаратуразнаўства. Падчас сваёй працы на пасадзе віцэ-прэзідэнта АН БССР ён актыўна падтрымліваў беларускія гуманітарныя навукі.

Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі, культуры і літаратуры.

Зборы твораў:

1. Навуменка, І. Я. Збор твораў. У 10 т. Т. 8. Янка Купала. Якуб Колас: Духоўны воблік героя : Літаратуразнаўчыя працы / Іван Навуменка ; падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. У. Чароты; рэд. тома С.С. Лаўшук ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 637 с. : іл. (33,6 друк. арк.)

У восьмы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925–2006) увайшлі літаратуразнаўчыя працы "Янка Купала" і "Якуб Колас: Духоўны воблік героя".

2. Навуменка, І. Я. Збор твораў. У 10 т. Т. 9. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; Змітрок Бядуля; Максім Багдановіч; Ранні Кузьма Чорны (1923–1929) : літаратуразнаўчыя працы / Іван Навуменка ; падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. У. Чароты ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы.– Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 750 с. : іл. (35 друк. арк.)

У дзявяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925–2006) увайшлі літаратуразнаўчыя працы "Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч", "Змітрок Бядуля", "Максім Багдановіч" і "Ранні Кузьма Чорны (1923–1929)".

Зборнікі навуковых артыкулаў:

1. Інстытут беларускай культуры: здабыткі, значэнне, вынікі дзейнасці : Матэрыялы Міжнар. круглага стала, прысвечанага 95-годдзю Інстытута беларускай культуры, Мінск, 10 лістапада 2017 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – 116 с. (5,6 друк.арк.);

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднага круглага стала, прысвечанага 95-годдзю Інстытута беларускай культуры (10 лістапада 2017 года). У кнізе асвятляюцца значныя вехі беларускай гісторыі і развіцця навуковай думкі ў краіне, актуальныя пытанні антрапалогіі, этнаграфіі, крыніцазнаўства, мастацтвазнаўства, літаратуразнаўства, мовазнаўства.

Зборнік адрасуецца даследчыкам гісторыі, спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, аспірантам і студэнтам гістарычных і філалагічных спецыяльнасцей.

2. Дваццаць чатыры вярсты : матэрыялы XХІV Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыi "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга (30 жніўня – 3 верасня 2017 г.) / уклад. Н.С. Загорская, А.М. Лапата-Загорскі. – Мiнск : Медиал, 2017. – 150 с. (7,4 друк. арк).

Зборнік змяшчае матэрыялы па гісторыі правядзення экспедыцыі "Дарога да Святыняў" і матэрыялы выступленняў удзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі, праведзенай у рамках экспедыцыі.
 
2016
Манаграфіі:

Лаўшук, С.С. Праз церніі да брамы неўміручасці: Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С.С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 267 с. (12, 3 друк. арк.)

У кнізе даследуецца драматургічная творчасць аднаго з найбуйнейшых беларускіх пісьменнікаў ХХ ст., народнага пісьменніка БССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР Кандрата Крапівы. На шырокім фактычным матэрыяле, грунтуючыся на прынцыпах гістарызму і з улікам новых навуковых падыходаў, прасочваецца станаўленне творчай індывідуальнасці К. Крапівы-драматурга ў кантэксце развіцця ўсёй беларускай драматургіі.

Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ і сярэдніх навучальных устаноў, работнікаў тэатра, аспірантаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца развіццём беларускай драматургіі.

Зборы твораў:

1. Навуменка, Іван Сорак трэці. Смутак белых начэй / Іван Навуменка // Збор твораў. У 10 т. Т. 6.; падрыхт. тэкстаў і камент. А.М. Лапата-Загорскага; рэд. тома С.С. Лаўшук ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культ., мовы і літ. – Мінск : Маст. літ., 2015. – 797 с. : іл. (42,3 друк. арк.)

У шосты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925–2006) увайшлі раманы «Сорак трэці» і «Смутак белых начэй», напісаныя ім у 1970-я гг.

2. Навуменка, І. Я. Капитан Степь уходит в разведку; Летуценнік; Асеннія мелодыі / Іван Навуменка // Збор твораў. У 10 т. Т. 7.; падрыхт. тэкстаў, ка­мент. і паслясл. І. Баўтрэль ; рэд. тома С.С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 656 с. : іл. (39,2 друк. арк.)

У сёмы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі ўвайшлі: рускамоўная аповесць «Капитан Степь уходит в разведку» і раманы «Летуценнік» і «Асеннія мелодыі», напісаныя ім у 1980-я гады.

Зборнікі навуковых артыкулаў:

Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы(Мінск, 3–4 сакавіка 2016 г.) / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 396 с.

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства", прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка Кандрата Крапівы (Мінск, 3–4 сакавіка 2016 года).

У кнізе асвятляюцца новыя аспекты вывучэння празаічнай, публіцыстычнай і навуковай спадчыны Кандрата Крапівы, беларускай літаратурнай класікі, актуальныя пытанні літаратуразнаўства, а таксама традыцыі літаратуры ХХ ст. у найноўшым літаратурным працэсе.

Зборнік адрасуецца спецыялістам-філолагам, усім, хто цікавіцца навуковымі даследаваннямі ў галіне беларускага літаратуразнаўства.
 
2015
Манаграфіі:

1. "Дарыў святло сваёй душы людзям і Айчыне": успаміны пра Ю.С. Пшыркова / уклад. і прадмова. Сцяпан Лаўшук / – Мінск : Беларус. навука. – 2015. – 221 с. (12,3 друк. арк.)

Кніга ўспамінаў "Дарыў Святло сваёй душы людзям і Айчыне" прысвечана Юльяну Сяргеевічу Пшыркову (1912-1980). Доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускага літаратуразнаўства, быў адным з заснавальнікаў беларускага айчыннага коласазнаўства, сааўтарам (разам з Н.С. Перкіным) школьнага падручніка па беларускай літаратуры для 8-10 класаў.

Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца мастацкім словам, гісторыяй беларускай літаратурнай навукі.

Зборы твораў:

Навуменка, І. Я. Збор твораў. У 10 т. Т. 5. Сасна пры дарозе; Вецер у соснах : Раманы / Іван Навуменка; падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. Ігара Шаладонава ; рэд. тома С. С. Лаўшук ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і літ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015.— 878 с. : іл. (46 друк. арк.)

У пяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі ўвайшлі раманы «Сасна пры дарозе» і «Вецер у соснах», створаныя ім у 1962-1967 гг.

Зборнікі навуковых артыкулаў:

Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры: Матэрыялы Рэспублік. навукова-практ. канферэнцыі (да 90-годдзя з дня нараджэння І.Я. Навуменкі), Мінск, 26-27 лютага 2015 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2015. – 495 с. (30,8 друк. арк.).

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры», прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я. Навуменкі (Мінск, 26-27 лютага 2015). У кнізе асвятляюцца новыя аспекты вывучэння празаічнай, публіцыстычнай і навуковай спадчыны І.Я. Навуменкі, беларускай літаратурнай класікі.

Разглядаюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, а таксама традыцыі літаратуры ХХ ст. у найноўшым літаратурным працэсе. Зборнік адрасуецца спецыялістам-філолагам, усім, хто цікавіцца навуковымі даследаваннямі ў галіне беларускай літаратуры.
 
2014
Манаграфіі:

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. Т. 4, кн. 3 / НАН Беларусі. Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Цэнтр даслед. беларус. Культуры, мовы і літ.; навук. рэд. У.В. Гніламедаў, С.С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 1319 с. . (87,3 друк. арк.).

Чацвёрты том (кніга 3) "Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя" завяршае гэтае выданне. Менавіта таму ў змесце яго адчуваецца пэўны храналагічны разнабой: нашай блізкай сучаснасці адпавядаюць толькі аглядныя раздзелы, якія прысвечаны асэнсаванню праблем развіцця айчыннай прозы, паэзіі, драматургіі, крытыкі і літаратуразнаўства; у манаграфічных жа раздзелах разглядаецца творчасць пісьменнікаў, якія працавалі ў розныя перыяды ХХ стагоддзя. Як і ў папярэдніх тамах выдання, асэнсаванне канкрэтных мастацкіх з'яў грунтуецца на прынцыпах гістарызму, праводзіцца з улікам новых навуковых падыходаў, у адпаведнасці з сучаснымі гуманістычнымі, дэмакратычнымі патрабаваннямі.

Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культуралагічнай сферы, студэнтаў, навучэнцаў гуманітарных гімназій, ліцэяў, каледжаў.

Зборы твораў:

Іван Навуменка. Збор твораў. У 10 т. Т. 4. Аповесці, 1991-2000 / Іван Навуменка ; падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. Н. Пыско ; рэд. тома С.С. Лаўшук ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ.- Мінск : Мастацкая літаратура, 2014.- 846 с. : іл. (44,5 друк. арк.)

У чацвёрты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі ўвайшлі аповесці, напісаныя ім у 1991-2000 гг.: Трылогія "Дзяцінства" (1991), "Падлетак" (1993), "Юнацтва" (1994), аповесці "Вір" (1997), "Дзясяты клас" (1998), "Помні Сталінград" (2000)".

Літаратура 1900-1930-х гадоў / уклад. І камент. А.А. Манкевіч ; навук. рэд. С.Л. Гаранін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 942 с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 6). (59,0 друк. арк.).

Перыяд 1900 – 1930-х гадоў у беларускай літаратуры – адзін з найбольш важных і складаных у фармаванні нацыянальнай літаратурнай традыцыі і нацыянальнай свядомасці. У шосты том уключана паэтычная, празаічная, драматургічная і публіцыстычная спадчына такіх выдатных майстроў слова як Цётка, С. Палуян, Лявон Гмырак, Алесь Гарун, Ядвігін Ш., В. Ластоўскі, якія не толькі сваёй творчасцю, але і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй спрычыніліся да гэтага працэсу. У кнігу ўвайшлі і хрэстаматыйныя і менш вядомыя чытачу творы, вартыя быць уведзенымі ў больш шырокі літаратурны ўжытак.

Выданне адрасавана як літаратуразнаўцам, так і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай літаратурай і культурай.

Зборнікі навуковых артыкулаў:

Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур : традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць : мат. Міжнар. навук. канферэнцыі (да 100-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова), Мінск, 29 студз. 2014 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. (26,2 друк. арк.).

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць", прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры (29 студзеня 2014 г). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына Аркадзя Куляшова, яго перакладчыцкая дзейнасць, а таксама традыцыі паэта ў беларускай паэзіі ХХ ст. і найноўшым літаратурным працэсе. Зборнік адрасаваны спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцей.
 
2013
Манаграфіі:

1. Беларуская літаратурная класіка і сучаснасць: праблемы характаралогіі / В.П. Жураўлёў [і інш.] ; навук. рэд. В.П.Жураўлёў ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы". – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 367 с. (21,39 друк. арк.)

Аналітычна-абагульняючы падыход да праблемы характаралогіі і навуковае вытлумачэнне шырокага спектра звязаных з ёю пытанняў набываюць асабліва важнае і актуальнае значэнне на дадзеным этапе развіцця нашага грамадства, калі складваюцца новыя мадэлі і формы ў рэальным жыцці і мастацкай літаратуры.

У кнізе на вялікім факталагічным і тэарэтычным матэрыяле даследаваны шэраг праблем, скіраваных на паглыбленае асэнсаванне творчай індывідуальнасці пісьменніка, мастацкай праўды, навізны і наватарства ў раскрыцці чалавечых характараў, паколькі ў характарах літаратурных герояў сфакусіравана і закадзіравана асноўная ідэйна-эстэтычная і сацыяльна-псіхалагічная энергія мастацкага слова.

Адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, усім, хто цікавіцца вывучэннем беларускага мастацкага слова.

1. Іконнікава, Л. У. Мастацкі свет твораў Георгія Марчука. Драматургія, проза, казкі: манаграфія / Л. У. Іконнікава //. – Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2013. – 204 с. (11,2 друк. арк.)

Манаграфія прысвечана творчасці Георгія Марчука – лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, – вывучэнню жанрава-стылёвых дамінант і мадыфікацый у драматургіі і прозе мастака. Аналізуецца канцэптасфера творчых набыткаў, што дазваляе прасачыць дынаміку аксіялагічных складнікаў мастацкага свету аўтара, выявіць ідэйна-эстэтычныя, быційна-філасофскія і духоўна-маральныя кампаненты. Характарызуюцца дамінанты мастацкага метаду Г. Марчука. У манаграфіі праводзіцца аналіз напісанага пісьменнікам у рэчышчы мастацка-эстэтычных пошукаў беларускай літаратуры 2-й паловы ХХ стагоддзя, выяўляюцца тыпалагічныя сыходжанні з творамі рускай, украінскай і польскай літаратур. Творчасць аўтара для дзяцей аналізуецца праз прызму фальклору.

Кніга адрасуецца даследчыкам літаратурнага працэсу, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам, студэнтам-філолагам.

2. "Жыццё не песціла мяне...": успаміны пра Васіля Уладзіміравіча Івашына /уклад., рэд. Сцяпан Лаўшук / – Мінск : Беларускі Дом друку. – 2013. – 240 с., 32 с. іл. (12,88 друк. арк.);

Кніга ўспамінаў "Жыццё не песціла мяне …" прысвечана Васілю Уладзіміравічу Івашыну (1913-2009). Доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускага літаратуразнаўства, быў адным з заснавальнікаў айчыннага купалазнаўства. Па яго падручніках для сярэдняй школы вывучалі родную літаратуру некалькі пакаленняў беларусаў.

Кніга адрасавана ўсім, хто любіць мастацкае слова, цікавіцца гісторыяй беларускай навукі, культуры і літаратуры.

Зборы твораў:

1. Навуменка, Іван. Збор твораў ў 10 тамах / Іван Навуменка // Том 2. – Апавяданні 1974 – 2006 гг. : Падрыхтоўка і ўкладанне тэкстаў А.М. Лапата-Загорскі – Мінск : Маст. літ., 2013, (48,8 друк. арк.).

У кнізе змешчаны апавяданні, напісаныя пасля 1972-га года, значная частка якіх раней у Зборы твораў не ўключалася. Тэксты 24 апавяданняў давялося ўзнаўляць па архіўных матэрыялах, бо пры жыцці аўтара яны не друкаваліся. Пры распрацоўцы матэрыялаў былі адсочаны і прааналізаваны змяненні, якія ўносіліся І. Навуменкам у тэксты пры перавыданні твораў, істотныя праўкі адзначаны ў большасці апавяданняў. Зафіксаваныя змяненні дазволілі выразна азначыць напрамкі работы аўтара з тэкстамі ўласных твораў, удакладніць прынцыпы асэнсавання І.Я. Навуменкам жыццёвых рэалій. На падставе вывучэння літаратуразнаўчых матэрыялаў вызначаны творы, дзе змяненні першапачатковай аўтарскай задумы адбыліся ў выніку пазалітаратурнага ўмяшальніцтва; для падмацавання падобных дапушчэнняў праведзена тэксталагічная апрацоўка адпаведных тэкстаў.

2. Навуменка, Іван. Збор твораў ў 10 тамах / Іван Навуменка // Том 3. – Аповесці 1957-1996 : Падрыхтоўка і ўкладанне тэкстаў І.Г. Баўтрэль – Мінск : Маст. літ., 2013, (48,8 друк. арк.).

У 3 том Збору твораў Івана Навуменкі ўвайшлі аповесці "Вайна каля Цітавай копанкі" (1957), "Пераломны ўзрост" (1958), "Бульба" (1964), "Трымценне дубовага лісця" (1965), "У бары на світанні" (1971), "Развітанне ў Кавальцах"(1974), "Апошняя восень" (1975), "Замяць жаўталісця" (1976), "Інтэрнат на Нямізе" (1978), "Любімы горад" (1996). Прааналізаваны часопісныя першапублікацыі згаданых твораў, іх аўтарскія машынапісныя варыянты з рэдактарскімі праўкамі, публікацыі ў перыёдыцы і зборніках (у першую чаргу прыжыццёвых). Выяўлены варыянты тэкстаў аповесцяў, прааналізаваны іх мастацкія асаблівасці і шляхі творчага ўдасканалення мастацкага вобраза. Найбольш значныя разыходжанні ў тэксце розных варыянтаў аповесцяў і іх аналіз знайшлі адлюстраванне ў каментарах.

Зборнікі навуковых артыкулаў:

Сад Малітвы : Матэрыялы ХХ Міжнароднай навук.-асветніцкай экспедыцыі "дарога да Святыняў" ; рэд. і ўкладанне Н.С. Загорскай і А.М. Лапата-Загорскага. – Мінск : Права і эканоміка, 2013. (13,5 друк. арк.).

У кнізе змешчаны матэрыялы, у якіх узнаўляюцца падзеі і факты, суадносныя з правядзеннем трэцяй, чацвёртай, пятай, шостай і дзевятнаццатай экспедыцый "Дарога да Святыняў" (1996, 1997, 1998, 1999 і 2012 гады); падаюцца водгукі на выступленні, адкрытыя ўрокі, лекцыі, праведзеныя ўдзельнікамі Экспедыцыі, сярод іншых і тымі, каго з намі ўжо няма: М. Ермаловічам, М.Бічом, А. Петрашкевічам, А. Сабалеўскім, А. Махначом, А. Тулупавай, А. Падлужным, Б. Спрынчаном, В. Коўтун.
 
2012
Зборы твораў:

Навуменка, Іван. Збор твораў ў 10 тамах / Іван Навуменка // Том 1. – Апавяданні і нарысы 1946 – 1972 гг. : Падрыхтоўка і ўкладанне тэкстаў Шаладонаў І.М. – Мінск : Маст. літ., 2012. – 766 с. (41, 38 п. л.).

У першы том увайшлі апавяданні і нарысы Івана Навуменкі, напісаныя ў 1946 – 1972 гадах.

Зборнікі навуковых артыкулаў:

1. Шлях да Брамы Неўміручасці: матэрыялы Рэсп. навук. чытанняў, прысвеч. 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы, Мінск, (3 сак. 2011 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ.імя Якуба Коласа і Янкі Купалы ; уклад. А.А. Манкевіч. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 167 с. (7,9 п. л.).

Сборник составляют материалы научных исследований, представленных участниками Республиканских научных чтений "Шлях да Брамы Неўміручасці", посвященных 115-летию со дня рождения народного писателя Беларуси Кондрата Крапивы (3 марта 2011 года). В книге освещаются актуальные вопросы литературоведения, языкознания, междисциплинарных связей литературоведения и языкознания с другими гуманитарными науками, публикуются воспоминания родных и близких писателя. Сборник адресован специалистам в области славянской филологии, аспирантам и студентам филологических факультетов.

2. Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: Матэрыялы Міжнар. навук. канферэнцыі (да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа), Мінск, 25–26 верас. 2012 г. / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нац. акадэміі навук Беларусі, Ін-т. мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. – Мінск : Права і эканоміка, 2012. – 239 с. (15,1 п. л.).

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры (25–26 верасня 2012 года). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа, традыцыі паэтаў ў беларускай паэзіі ХХ і ХХІ стст., а таксама пытанні тэксталогіі, якія паўсталі пры выданні Збораў твораў мастакоў слова.

Зборнік адрасуецца спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, выкладчыкам ВНУ, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцяў.

3. Поле Памяці Святое : матэрыялы ХІХ Міжнароднай навуковай экспедыцыі "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга (29 жніўня – 2 верасня 2012 г. / уклад. Н.С. Загорская, А.М. Лапата-Загорскі. – Мінск : Права і эканоміка, 2012. – 155 с. (9,8 п.л.).

Сборник включает материалы об Экспедициі, научно-просветительские статьи и тезисы докладов участников пятидневной XIX Международной научно-просветительской экспедиции "Дорога к Святыням" с Благодатным Огнем от Гроба Господня, с которыми они выступают на митингах во время торжественных встреч Экспедиции на маршруте, в Храмах, около Храмов, в учреждениях образования, культуры, социальной защиты, в трудовых коллективах, а также сценарий Экспедиции, прошения в Высокопреосвященнейшего Филарета, Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, подготовительные материалы, произведения изящной словесности. 2
2011
Манаграфіі:

1. Дубашынскі, Р.Ю. Прыпавесць у сучаснай беларускай прозе / Р.Ю. Дубашынскі. - Мінск : Беларус. навука, 2011. – 127 с. (6,72 друк.арк.)

Манаграфія прысвечана цэласнаму і сістэмнаму аналізу жанравай прыроды прыпавесці, паэтыкі жанру, спецыфікі функцыянавання яе ў сучаснай беларускай прозе. Асобная ўвага звернута на вызначэнне межаў жанру (праз выяўленне яго структурнага ядра і марфалагічных складовых), даследаванне архетыповай асновы біблейскай прытчы, гісторыю жанру ў беларускай літаратуры, вывучэнне прыпавесці ў яе арганічнай еднасці з традыцыйнай народнай культурай.

2. Жураўлёў, В.П. Класіка і літаратурная сучаснасць: духоўны патэнцыял чалавека / В.П. Жураўлёў; навук.рэд. У.В. Гніламёдаў. – Мінск : Беларус. навука, 2011. – 244 с. (12,81 друк.арк.)

Абапіраючыся на фундаментальныя асновы літаратурнай класікі (Я. Колас, Я. Купала, М. Гарэцкі, М. Багдановіч, І. Мележ, А. Пушкін і інш.), выяўляюцца глыбінныя прычыны фарміравання і складвання яркіх чалавечых характараў і сацыяльных тыпаў эпохі на каардынатах быта і быцця, у граніцах "малога" і "вялікага" гістарычнага часу. Раскрываюцца галоўныя матывы і стымулы таго, як і якімі мастацкімі спосабамі дасягала нацыянальная літаратура эстэтычных поспехаў на шляху чалавеказнаўства і якімі маральна-этычнымі і эстэтычнымі крытэрыямі вымярала і выпрабоўвала чалавека на чалавечнасць. Вылучаецца і грунтоўна асэнсоўваецца праблема пісьменніцкага пошуку дэтэрмінацый, што садзейнічалі ці перашкаджалі фарміраванню чалавека-асобы, чалавека-грамадзяніна. Акцэнтуецца ўвага на вылучэнні наспелых задач мастацкасці і вузлавых законаў навізны і наватарства ў літаратуры.

Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў.

Зборнікі навуковых артыкулаў:

Творчасць Максіма Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча). Мінск, 25-26 лістапада 2011 года. / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2011. - 242 с. (15,1 друк.арк.)

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Творчасць Максіма Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры", прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры (25-26 лістапада 2011 года). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына Максіма Багдановіча, яго перакладчыцкая дзейнасць, а таксама традыцыі паэта ў беларускай паэзіі ХХ ст. і найноўшым літаратурным працэсе.

Зборнік адрасуецца спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцяў.
 
2010
Манаграфіі:

1. Драздова, З.У. Мастацкія варыянты дыялагізму (на матэрыяле класічнай і сучаснай літаратуры) / З.У. Драздова. – Мінск : Беларуская навука, 2010. – 286 с. (14 друк. арк.)

Манаграфія прысвечана слаба распрацаваным у літаратуразнаўстве праблемам паэтыкі дыялога. У ёй на матэрыяле творчасці выдатных майстроў беларускай прозы Я. Коласа, К. Чорнага, М. Зарэцкага, А. Мрыя, Л. Калюгі, І. Мележа, а таксама сучасных празаікаў А. Наварыча, А. Федарэнкі, А. Казлова, С. Дубаўца, У. Сцяпана, Ю. Станкевіча, Г. Багданавай, М. Воранава і інш. выяўляюцца розныя формы дыялогаў, робіцца іх класіфікацыя. Прасочваецца рух і функцыяніраванне дыялагічных тыпаў у часе, паказваецца прадуктыўнасць іх у розныя адрэзкі літаратурнага жыцця. У кнізе паказваецца, як дыялог адбівае не толькі асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці эпохі, але і фіксуе змены ў мове. Вывучаюцца таксама ўзаемаадносіны рэплікі і рэмаркі ў дыялозе, узаемадзеянне аўтарскага апавядання і дыялога.

2. Лаўшук, С.С. Гарызонты беларускай драматургіі / С.С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2010. – 412 с. (21,6 друк. арк.)

Кніга ўяўляе сабой першы вопыт абагульнення творчага шляху беларускай драматургіі ад вытокаў да нашых дзён. На вялікім фактычным матэрыяле даследуюцца асноўныя заканамернасці яе развіцця, адзначаюцца характэрныя цяжкасці і супярэчнасці. Вялікая ўвага ўдзяляецца жанрава-стылёвым пошукам, праблемам традыцый і наватарства, фарміраванню метадалагічных прынцыпаў творчага здзяйснення. Выяўляецца роля айчыннай драматургіі ў стварэнні нацыянальнага тэатра, у абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці.

Зборнікі навуковых артыкулаў:

Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст.Матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 85-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я. Навуменкі). Мінск, 16 лютага 2010 года. / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. – Мінск : права і эканоміка, 2010. – 474 с. (29,7 друк. арк.).

У зборнік увайшлі матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі "Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст.", прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я. Навуменкі, якая адбылася 16 лютага 2010 года. У кнізе асвятляюцца празаічная і публіцыстычная спадчына Івана Навумаенкі, яго навуковая дзейнасць, а таксама актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства ў найноўшым літаратурным працэсе.

Зборнік адрасуецца спецыялістам-філалагам, аспірантам і студэнтам філалагічных факультэтаў, усім, хто цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай.
 
2009
Манаграфіі:

1. Вабішчэвіч Т.І. Станаўленне нацыянальнай паэтычнай традыцыі (1900-1910-я гг.): фактары, механізмы, этапы – Мінск : Беларус. навука, 2009.(12,6 друк. арк.)

У кнізе даследуюцца тэарэтычныя і гістарычныя аспекты станаўленнння нацыянальнай паэтычнай традыцыі як самаразвіццёвай мастацка-эстэтычнай сістэмы агульнанацыянальнага і сусветнага духоўнага значэння. На матэрыяле паэтычных, літаратурна-крытычных і публіцыстычных твораў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Гаруна, С. Палуяна, В. Ластоўскага, М. Гарэцкага, З. Бядулі , а таксама прадстаўнікоў "масавай" паэзіі "Нашай Нівы" раскрываюцца тэндэнцыі і праблемы афармлення нацыянальнага класічнага стылю ў беларускай паэзіі. У цэнтры ўвагі – пытанні чытацкага адрасата беларускага мастацкага слова і складу нацыянальнай чытацкай аўдыторыі пачатку ХХ ст., характар і асаблівасці ўмацавання ў "нашаніўскі" перыяд прафесійных прынцыпаў літаратурнай творчасці, спецыфіка руху маладой нацыянальнай літаратуры да мастацкага універсалізму і эстэтычнай самадастатковасці.

2. Манкевіч А.А. Праз прызму жыцця : стылёва-жанравыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. – Мінск : Беларус. навука, 2009. (6,0 друк. арк.).

У кнізе даследуецца спецыфіка жанру апавядання як самастойнай мастацкай мінісістэмы ў творчасці Якуба Коласа, абгрунтоўваецца месца і роля гэтага жанру ў працэсе станаўлення творчай індывідуальнасці пісьменніка, вызначаюцца шляхі, што прывялі Коласа да таго ўзроўню мастацкай гармоніі, якая назіраецца ў паэмах "Новая зямля" і "Сымон-музыка"; аналізуюцца спосабы закладвання асноў і перадумоў эпічнасці ў жанры апавядання, выяўляецца роля псіхалагізму ў гэтым працэсе.

На аснове сістэмна-комплекснага аналізу мастацкіх тэкстаў раскрываецца філасофская глыбіня і стылёвая разнастайнасць апавяданняў Я.Коласа, багацце і своеасаблівасць іх паэтыкі, уплыў навелістычнага вопыту пісьменніка на фарміраванне адметных рыс і якасцяў эпічнага накірунку ў яго творчасці; выяўляецца функцыя дзеяння, праблематыкі часу і іншых элементаў у мастацкай структуры канфлікту.

3. Чарота, У.І. "Дантэ Аліг'еры і беларуская літаратура ХХ стагоддзя" . – Мінск : Беларус. навука, 2009. (9,6 друк. арк.)

У кнізе ўпершыню комплексна даследуецца прысутнасць спадчыны Дантэ Аліг'еры ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Творчасць слыннага італьянскага пісьменніка Сярэднявечча разглядаецца як запатрабаваная і ўспрынятая беларускай нацыянальнай культурай новага часу, што дапамагае больш грунтоўна асэнсаваць некаторыя асаблівасці айчыннага літаратурнага працэсу і канкрэтна творчасці шэрагу выдатных беларускіх пісьменнікаў (М. Багдановіч, Я. Купала, Я. Пушча, М. Танк, У. Караткевіч і інш.). Матэрыялы могуць быць выкарыстаны пры даследаванні беларуска-італьянскіх літаратурных і культурных сувязей, а таксама пры выкладанні адпаведных лекцыйных курсаў па гісторыі беларускай літаратуры, тэорыі і практыцы перакладу, пры падрыхтоўцы спецкурсаў і семінараў, падручнікаў і дапаможнікааў для філалагічных факультэтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь.
 
2008
Манаграфіі:

1. "Сучасная літаратура: каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку". – Мінск : Беларус. навука, 2008. (15, 9 друк. арк.)

Калектыўная манаграфія групы супрацоўнікаў Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі (Андраюк С. А., Гарэлік Л. М., Стральцова В. М., Клябанаў Д. Ф., Баўтрэль І. Г., Лапата-Загорскі А. М., Пыско Н. М.) прысвечаная комплексу актуальных праблем беларускай літаратуры.

Пошукі сучаснага вершаскладання прадстаўлены ў разнастайным жанравым дыяпазоне – ад традыцыйнага санета да эпатажнага лімэрыка. Аналіз празаічна арганізаваных форм мастацкай мовы ўлічвае міждысцыплінарныя і сацыяльныя сувязі, закранаючы праблемы публіцыстыкі, дакументалістыкі, а таксама ўздзеяння літаратурных тэкстаў на грамадскую свядомасць.

У полі зроку даследчыкаў сучасная проза і паэзія, жанравая і ідэйна-мастацкая спецыфіка нацыянальнага мастацтва слова.

2. Дудзінская Дз. І.-Т. "Сусвет і Свет душы: творчая індывідуальнасць Віктара Карамазава, літаратурны працэс" – Мінск : ВТАА "Права і эканоміка", 2008. (21 друк. арк.)

У кнізе на аснове спробы гарманічнага паяднання традыцыйных і найноўшых метадалогій асэнсоўваецца твор­чая iндывiдуальнасць Віктара Ка­ра­ма­за­ва. Праца з'яўляецца першай спробай даследавання творчасці як лакальна арганізаванага працэсу. Сцвярджаецца, што творчасць В. Карамазава з'яўляецца адлюстраваннем беларускага тыпу экзістэнцыявання. На аснове аналізу твораў беларускай і рускай "вясковай прозы" будуецца экстрапаляцыя пра тое, што, відавочна, мастацкая літаратура кожнага народа ў рознай форме і ступені яскравасці, заўсёды ўтрымлівае ў сабе ўвасабленне ўласнанацыянальнага тыпу экзістэнцыявання.

Разлічана на філолагаў, усіх, хто адчувае патрэбу бачыць і разумець тыя законы Быцця, якія адкрывае мастацтва слова, каго цікавяць законы лёсу чалавека, нацыі, чалавецтва.

3. Максімовіч, В.А. Нацыянальны космас класікі: дыялог традыцыі і наватарства ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа / В.А. Максімовіч. – Мінск : Харвест, 2008. (16,8 друк. арк.).

На матэрыяле твораў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа («Адвечная песня», «Сон на кургане», «Раскіданае гняздо», «Безназоўнае», «Новая зямля», «Сымон-музыка» і інш.) разгледжаны механізм ўзаемаабумоўленасці і ўзаемадапаўняльнасці класічных літаратурных традыцый і эстэтычных інавацый, нацыянальнага і універсальнага. Даследуюцца шляхі далучэння названых твораў да мадэрнісцкай парадыгмы, своеасаблівасць трансфармацыі, выхаду на новы светапоглядны узровень міфапаэтычнай вобразнасці і стылістыкі. Вылучана вядучая роля такіх прынцыпаў, як мастацкая парафраза і розныя варыянты травесційнасці вобразных і стылёвых кантэкстаў як аднаго з праяўленняў амбівалентнасці, унікальнага спосабу пранінення ў сутнасную прыроду з'яў і рэчаў. Пераканаўча даказваецца, што духоўныя намаганні Я.Купалы і Я.Коласа былі накіраваны на рашэнне найважнейшых задач нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, нацыянальнага самапазнання, самасцвярджэння беларусаў.

4. Шаладонаў, І. М. Выпрабаванне чалавечнасці: Беларускае апавяданне аб рэвалюцыі і грамадзянскай вайне. – Мінск : Беларус. навука, 2008. (10 друк. арк.)

У манаграфіі разгледжана маральна-духоўная праблематыка беларускага апавядання 20‑х гг. ХХ ст. Пры аналізе якасці эстэтычнай парадыгмы айчыннай "малой прозы" робіцца вызначальны акцэнт на яе гуманістычную накіраванасць. Сцвярджаецца, што спецыфіка жанру малой эпічнай прозы дазволіла пісьменнікам-"нашаніўцам" і маладой генерацыі празаікаў 1920-х гг. па гарачых слядах падзей рэвалюцыйнай рэчаіснасці адкрыта выступіць у абарону вечных каштоўнасных ідэалаў чалавецтва. Лепшыя апавяданні такіх пісьменнікаў, як Якуб Колас, М. Гарэцкі, Ц. Гартны, З. Бядуля, М. Зарэцкі, П. Галавач і інш. утрымлівалі ў сабе магутны патэнцыял духоўнай сілы, каб узняцца супраць разбуральных, агрэсіўных тэндэнцый.

Зборнікі навуковых артыкулаў:

Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння (Мінск, 28 мая 2008 г.) / Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2008. – 550 с. – укладанне Дудзінскай Дз. І.-Т.; (34, 3 друк. арк.).

Матэрыялы канферэнцыі прысвечаны актуальным праблемам развіцця беларускай літаратуры і беларускага літаратуразнаўства, разнастайным аспектам міжславянскага літаратурнага і культурнага ўзаемадзеяння. Сучачная беларуская літаратура не вузкая нацыянальна-культурная з'ява, а частка сусветнага літаратурнага працэсу. Менавіта гэтая акалічнасць дае магчымасць даследаваць беларускую літаратуру не ізалявана, а ва ўзаемадзеянні з іншымі славянскімі і неславянскімі літаратурамі. Усё гэта працуе на карысць беларускай філалагічнай навукі, на павышэнне яе ролі і прэстыжу ў сучасным грамадстве.