Дырэктар інстытута І. В. Саверчанка ў артыкуле "Тимецъ" -- як па-беларуску?" дае высокую ацэнку калегам-лінгвістам у справе падрыхтоўкі 37-томнага "Гістарычнага слоўніка". Адзначае, што з 1982 года вялася карпатлівая праца па апрацоўцы картатэк, якая дала добры плён. Фундаментальны праект па складанні лексікаграфічнага даведніка дырэктар называе эпахальным, значным і неабходным не толькі для развіцця навукі, але і ў дзейнасці па захаванні нацыянальнай кніжнай спадчыны.