Саверчанка Іван Васільевіч Доктар філалагічных навук, прафесар
704 пак. Раб. тэл.: 284-07-76
Дырэктар філіяла "Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Творчая біяграфія:
1962 г. нараджэння, беларус. У 1983 г. скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А.А.Куляшова па спецыяльнасці "руская мова і літаратура". У 1983 г. паступіў ў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. На працягу 1985 – 1986 гг. служыў у радах Савецкай Арміі. Пасля заканчэння аспірантуры ў 1988 г. прыняты на працу ў Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да дырэктара.
У 1989 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, у 2000 г. абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара філалагічных навук. У 2013 г. прысуджана вучонае званне прафесара.
Па выніках навуковых даследаванняў Саверчанка І.В. апублікаваў 9 манаграфічных прац, падрыхтаваў 9 тэксталагічных выданняў і дапаможнікаў, дзве мастацкія кнігі, а таксама звыш 300 раздзелаў і артыкулаў у рэцэнзуемых выданнях.
У кнізе"Старажытная паэзiя Беларусi XVI – першая палова XVII ст." (Мн., 1992) Саверчанка І.В. упершыню ў філалагічнай навуцы выявіў важнейшыя здабыткі паэтычнай культуры Беларусі, на канкрэтных прыкладах даказаў высокі ўзровень мастацка-эстэтычнага развіцця беларускага прыгожага пісьменства ў даўнія часы. У дадатку да выдання змясціў адшуканыя асабіста ў архівах і кнігасховішчах рарытэтныя помніка нацыянальнай паэзіі, геральдычныя і эмблематычныя вершы.
На старонках манаграфіі "Сымон Будны – гуманiст i рэфарматар" (Мн., 1993) вучоным асветлена станаўленне гуманістычнай ідэалогіі і пашырэнне рэфармацыйных ідэй на беларускіх землях, паказана іх ўздзеянне на фарміраванне рэфармацыйнай культуры як феномена духоўнага жыцця нацыі.
У даследаванні "Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе Барока" (Мн., 1998) Саверчанка І.В. вызначыў ключавую ролю кнігі і багатай кніжнай традыцыі XVI – XVII стст. для прагрэсу краіны, адукацыі і асветы народа, дасягнення міжканфесійнага міру. Манаграфічная праца мае выключную навуковую каштоўнасць з пункту гледжання культуралагічнай і аўтарскай атрыбуцыі помнікаў даўняга пісьменства і літаратуры Беларусі. На падставе усебаковага аналізу зместу, выяўлення творчай матывацыі і аўтарскай самаідэнтыфікацыі, у кнізе доказна пацверджана прыналежнасць да нацыянальнага пісьменства і кніжнай культуры многіх выдатных майстроў слова мінулага, якія пісалі на царкоўнаславянскай, польскай і лацінскай літаратурных мовах, пашыраных на той час у Беларусі. Асветлены маштабы інтэртэкстуальнасці ў старажытнай беларускай кніжна-пісьмовай культуры, раскрыты разнабаковыя сувязі нацыянальнай эліты з еўрапейскімі кнігавыдавецкімі, інтэлектуальнымі і адукацыйнымі цэнтрамі, дыскусіі і творчыя абмены з тагачаснымі лідэрамі думкі. Выяўлена фенаменальная рыса беларускай пісьмовай і кніжнай культуры, у якой арганічна спалучаліся народныя, агульнаславянскія, антычныя, грэка-візантыйскія і заходне-раманскія традыцыі, што з'яўлялася стымулам яе імклівага росквіту. У дадатку да манаграфіі ўпершыню апублікаваны надзвычай каштоўныя творы пісьменства і інтэлектуальнай думкі Беларусі: "Тэзісы" І.Вельяміна-Руцкага, "Дыдаскалія" С.Косава, "Катэхізіс" І.Кунцэвіча, ананімная "Навука" (1627).
Манаграфічная праца "Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI – XVII стст." (Мн., 2012) у поўным аб'ёме раскрывае надзвычай высокую інтэлектуальную культуру беларускага народа эпохі Рэнесанса і Барока, дакладна акрэслівае галоўныя здабыткі тагачаснай філалагічнай і грамадскай думкі, місію майстроў слова ў справе сацыяльнага паразумення і грамадскай згоды. У манаграфіі выяўлена ўласна літаратурная і мастацка-эстэтычная каштоўнасць публіцыстычнай спадчыны выдатных майстроў мастацкага слова і бліскучых інтэлектуалаў, сярод якіх – Францыск Скарына, Васіль Цяпінскі, Стафан і Лаўрэнці Зізаній, Леў Сапега, Іпацій Пацей, Лявонцій Карповіч, Мялецій Сматрыцкі, Іасафат Кунцэвіч, Іосіф Вельямін-Руцкі, Андрэй Мужылоўскі, Афанасій Філіповіч, Сільвестр Косаў, Кірыла Транквіліён-Стаўравецкі, Сімяон Полацкі. Упершыню раскрыта жанравая шматстайнасць нацыянальнай публіцыстыкі, выяўлены галоўныя семантычныя дамінанты і прынцыпы структурна-кампазіцыйнай будовы публіцыстычных твораў, устаноўлена спецыфіка выкарыстання базавых мастацка-выяўленчых мікраэлементаў у творчасці таленавітых пісьменнікаў-публіцыстаў.
У наватарскіх навуковых працах вучоны вызначыў мастацкія вартасці і эстэтычныя дамінанты беларускага пісьменства і літаратуры перыяду Готыкі, Рэнесансу, Барока і Асветніцтва. Даследчык асвятліў паэтыку, творчы метад і мастацкія стратэгіі выдатных майстроў слова старажытнага часу, акрэсліў спецыфіку іх творчай індывідуальнасці.
Саверчанка І.В. падрыхтаваў шэсць капітальных выданняў помнікаў нацыянальнага прыгожага пісьменства і літаратуры ад старажытных часоў да пачатку XX ст.: "Францыск Скарына: выбраныя творы" (2008), "Беларуская літаратура X – XV стст." (2010), "Памятники литературы Беларуси X – XVIII вв." (2013), "Беларуская літаратура XVI ст." (2015), "Ладья сокровищ: произведения белорусских писателей XIX – начала XX века" (2015), "Шэдэўры пісьменства і літаратуры Беларусі X – XVII стагоддзяў" (2016). Тэксталагічныя выданні, падрыхтаваныя вучоным-філолагам, істотна пашыраюць уяўленні пра нацыянальную культуру, паказваюць яе глыбокія карані, раскрываюць велізарны духоўны патэнцыял беларускага народа.
Вучоны ўдзельнічаў у падрыхтоўцы факсімільнага ўзнаўлення скарынаўскага "Апостала" 1525 г., які выдаваўся Бонскім універсітэтам. Напісаў да выдання раздзел: "Тэалагічная тэматыка прадмоў Францыска Скарыны". Падрыхтаваў асобны том: «Кладезь мудрости и благодати. Фольклор и литературные памятники Беларуси» (М., 2010). Рыхтаваў анталогію шэдэўраў фальклора і літаратуры краін СНД, якая выйшла пад назвай: "Под парусом вечного неба. Фольклор и литературные памятники стран СНГ на русском и английском языках" (М., 2010). Саверчанка І.В. зрабіў значны ўклад у асэнсаванне беларуска-русскіх літаратурных і культурных узаемасувязей. Выконваў абагульняльную тэму: "Гісторыя беларуска-рускіх літаратурных сувязей" (Мн., 1993. Т.1), па выніках якой апублікаваў аб'ёмны раздзел: "На сумежжы культур: Рэнесанс, Рэфармацыя і ранняе барока". У ім прадставіў багаты фактычны матэрыял плённага і шматузроўневага ўзаемадзеяння паміж беларускімі і рускімі пісьменнікамі, дзеячамі культуры і духоўнымі асобамі. Вынікам вывучэння вучоным-філолагам англійскай і амерыканскай літаратуры стала серыя яго публікацый аб творчасці Уільяма Шэкспіра, Джэфры Чосера, Эрнеста Хеменгуэя, Уіяльяма Фолкнера, Эдгара По, Чарльза Дыкенса і Даніэля Дэфо.
Саверчанка І.В. апублікаваў тры кнігі пра выдатных дзеячаў культуры і палітыкі старажытнай Беларусі: "Канцлер Вялiкага Княства: Леў Сапега" (1992); "Астафей Валовіч: гісторыка-біяграфічны нарыс" (1992), "Апостал яднання i веры: Язэп Руцкi" (1994). Ён з'яўляецца аўтарам гістарычных аповесцей, хронік, эсэ і нарысаў, якія выдадзены асобнымі кнігамі: "Улада пячаткі" (2016) і "Блеск короны" (2015). Гістарычныя працы і літаратурна-мастацкія выданні Саверчанкі І.В. выконваюць важныя асветніцкія функцыі, спрыяюць умацаванню гістарычнай свядомасці грамадзян краіны, служаць патрыятычнаму выхаванню моладзі і ўмацаванню нацыянальнай ідэнтычнасці.
У акадэмічнай "Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі" (2010. Т.2; 2013. Т.3) вучоны апублікаваў 11 капітальных раздзелаў, у якіх раскрыў ўзнікненне і важнейшыя этапы развіцця інтэлектуальнай думкі Беларусі ў старажытныя часы. Саверчанка І.В. апублікаваў на беларускай і нямецкай мовах брашуру па сацыяльнай філасофіі: "Чалавечае вымярэнне: інтэлектуальная і духоўная сферы (Мн., 2004). У працы ўсебакова абгрунтавана неабходнасць развіцця гуманітарных навук, мастацтваў, культуры і адукацыі для паспяховага развіцця краіны і грамадства. Вынікам даследаванняў вучонага ў галіне гісторыі міжнародных адносін стала манаграфія: "Міжнароднае супрацоўніцтва Беларусі: гісторыя і новыя выклікі" (2015). У працы асветлена масца Беларусі ў еўрапейскай геапалітычнай прасторы, сфармуляваны прынцыпы і прыярытэты знешняй палітыкі краіны.
Саверчанка І.В. ўваходзіць у склад Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы, з'яўляецца Старшынёй секцыі філалагічных дысцыплін. Асабіста падрыхтаваў 3-х кандыдатаў навук. Працы Саверчанкі І.В. аказваюць значнае ўздзеянне на развіццё гуманітарнай навукі і мастацтваў, станоўча ўплываюць на адукацыйныя працэсы, істотна паляпшаюць якасць выкладання філалагічных і гуманітарных дысцыплін, служаць кансалідацыі грамадства на прынцыпах гуманізма, спрыяюць міжнароднаму супрацоўніцтву і міжкультурнаму дыялогу. Навуковыя і творчая здабыткі Саверчанкі І.В. атрымалі міжнароднае прызнанне. Ён з'яўляецца лаўрэатам Міждзяржаўнай прэміі "Зоркі Садружнасці".
Спіс асноўных публікацый:
Манаграфічныя працы 1. Саверчанка I. В. Старажытная паэзiя Беларусi XVI – першая палова XVII ст. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992. – 254 с. 2. Саверчанка I. В. Канцлер Вялiкага Княства: Леў Сапега. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992. – 64 с. 3. Саверчанка I. В. Астафей Валовіч: гісторыка-біяграфічны нарыс. – Мінск: Полымя, 1992. – 94 с. 4. Саверчанка I. В. Сымон Будны – гуманiст i рэфарматар. – Мінск: "Універсітэцкае", 1993. – 223 с. 5.Саверчанка I.В. Апостал яднання i веры: Язэп Руцкi. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 72 с. 6. Саверчанка I. В. Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. – Мінск: Тэхналогія, 1998. – 319 с. 7.Sawertchanka Iwan. Menschliche Dimension: intellektuelle und geistige Bereiche = Чалавечае вымярэнне: інтэлектуальная і духоўная сферы. Minsk: Friedrich Ebert Stiftung, 2004. – 56 s. 8.Саверчанка, І.В. Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI – XVII стст. / І.В.Саверчанка. – Мінск: Беларус. Навука, 2012. – 463 с. 9.Саверчанка I. В. Міжнароднае супрацоўніцтва Беларусі: гісторыя і новыя выклікі. Мн., 2015.
Мастацкія кнігі 1.Саверченко И. В. Блеск короны: Повесть-нарация, эссе / Иван Саверченко. Минск: Мастацкая літаратура. 2014. – 326 с. 2.Саверчанка, І.В. Улада пячаткі: легенда, аповесць, містэрыя, эсэ / Іван Саверчанка. Мінск: Мастацкая літаратура. 2016. – 406 с.
Тэксталагічныявыданніі дапаможнікі 1.Старажытная беларуская літаратура (XII – XVII стст.) / Уклад., прадм., камент. І.Саверчанкі. Мн., 2007. – 608 с. 2.Францыск Скарына. Выбраныя творы / Уклад., прадм., пер. на бел. мову І.В.Саверчанкі. Мінск: Беларус. навука. 2008. – 110 с. 3.Беларуская літаратура X – XV стст. / Уклад., прадм., каментарыі, пер. на бел. мову і адаптацыя І.В.Саверчанкі. – Мінск: Беларус. навука, 2010. – 410 с. 4.Кладезь мудрости и благодати. Фольклор и литературные памятники Беларуси / Составление, вступительная статья и комментарии доктора филологических наук И.В. Саверченко. М.: Художественная литература. 2010. – 712 с. (Серия: "Классика литератур СНГ"). 5.Памятники литературы Беларуси X–XVIII вв. / Составление, вступительная статья, литературная обработка текста, перевод на русский язык: И.В.Саверченко. Минск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2013. – 464 с. 6.Беларуская літаратура XVI ст. / Уклад., прадм., камент., пер. на беларус. мову і адаптацыя І.В.Саверчанкі. – Мн.: Беларуская навука, 2015. – 570 с. 7.Ладья сокровищ. Белорусская литература XIX – начала XX в.: пер. с белорус. / Перевод, составление, предисловие, комментарии И.В. Саверченко». Минск: Беларусь, 2015. – 319 с. 8.Шэдэўры пісьменства і літаратуры Беларусі X – XVII стагоддзяў / Укладанне, прадмова, каментарыі, пераклад І.В. Саверчанкі. – Мн.: Беларусь, 2016. – 567 с. 9.Зарэцкі, М.; Мрый, А. Творы / Уклад. прадм. і камент. І.В. Саверчанкі. Мінск: Мастацкая літаратура, 2018. – 702 c. (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; Т.17).
Раздзелы ў калектыўных працах 1.Саверчанка, І. В. На сумежжы культур: Рэнесанс, Рэфармацыя і ранняе барока // Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей. – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. – Кн. 1. – С. 87 – 203. 2.Саверченко И. В. Литература Белоруссии эпохи Возрождения и немецкая реформационная мысль // Weissrussland und der Westen. Dresden, 1998. – S. 121 – 143.
Нарадзілася 10 лістапада 1984 года ў г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Воўчынскай сярэдняй школе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 2007 г. закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці "Беларуская мова і літаратура. Гісторыя", атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2009 г. скончыла магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "літаратуразнаўства". З лістапада 2009 г. праходзіла падрыхтоўку ў вочнай аспірантуры па спецыяльнасці 10.01.01 "Беларуская літаратура" ў ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі" (да 2012 г. ДНУ "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі"). З лістапада 2012 г. Л.У. Іконнікава працуе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ў аддзеле беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст., у які была размеркавана ў сувязі з паспяховым заканчэннем аспірантуры.
Працоўная і навуковая дзейнасць:
З 16 лістапада 2012 года малодшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.
Тэмы даследаванняў: "Хрысціянскія матывы ў сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў Г. Марчука і А. Дударава)" у межах планавай тэмы аддзела "Мастацкі дыялог класікі і сучаснасці: праблемы пісьменніцкага майстэрства" (2012–2015);
"Сучасная беларуская драматургія: мастацкія пошукі і жанравая спецыфіка" ў межах планавай тэмы аддзела "Беларуская літаратура ХХ-ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага" (2016–2020);
У 2017–2019 гг. уваходзіла ў калектыў аўтараў праекта БРФФД "Прасторава-часавыя вобразы ў беларуска-славянскім літаратурным дыскурсе" (пратакол пасяджэння Навуковага савета БРФФД № 1 ад 14.04.2017; дамова № Г 17-021)
З 2012 г. – старшыня Савета маладых вучоных Інстытута мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы ( з 2015 – старшыня СМВ Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы).
Сфера навуковых інтарэсаў: Даследаванне творчасці сучасных пісьменнікаў, вывучэнне стану сучаснай драматургіі, выяўленне і аналіз асноўных тэндэнцый сучаснага літаратурнага працэсу, вывучэнне праблем тэорыі і метадалогіі навукі.
Публікацыі:
Манаграфія
Іконнікава, Л. У. Мастацкі свет твораў Георгія Марчука: драматургія, проза, казкі : манаграфія / Л. У. Іконнікава. – Мінск : Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2013. – 204 с.
Анатацыя: манаграфія прысвечана творчасці Георгія Марчука – лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, – вывучэнню жанрава-стылёвых дамінант і мадыфікацый у драматургіі і прозе мастака. Аналізуецца канцэптасфера творчых набыткаў, што дазваляе прасачыць дынаміку аксіялагічных складнікаў мастацкага свету аўтара, выявіць ідэйна-эстэтычныя, быційна-філасофскія і духоўна-маральныя кампаненты. Характарызуюцца дамінанты мастацкага метаду Г. Марчука. У манаграфіі праводзіцца аналіз напісанага пісьменнікам у рэчышчы мастацка-эстэтычных пошукаў беларускай літаратуры 2-й паловы ХХ стагоддзя, выяўляюцца тыпалагічныя сыходжанні з творамі рускай, украінскай і польскай літаратур. Творчасць аўтара для дзяцей аналізуецца праз прызму фальклору.
Кніга адрасуецца даследчыкам літаратурнага працэсу, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам, студэнтам-філолагам.
Раздзелы ў калектыўных манаграфіях
Іконнікава, Л. У. Георгій Марчук / Л. У. Іконнікава // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Янкі Купалы ; рэдкал.: У. В. Гніламедаў, С. С. Лаўшук (навук. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1999–2014. – Т. 4, кн. 3. – 2014. – С. 777–805.
Іконнікава, Л.У. Хрысціянскія матывы ў сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў Г. Марчука і А. Дударава) / Л. У. Іконнікава // Мастацкі дыялог класікі і сучаснасці: праблемы пісьменніцкага майстэрства. – Мінск, 2017. – С. 229–278
Артыкулы
Иконникова, Л. В. Интерпретация мифа о Кассандре в украинской и белорусской литературах (на основе сопоставительного анализа "Кассандры" Леси Украинки и трагедии Георгия Марчука "Орест и Кассандра") / Л. В. Иконникова // Мова і культура : навук журнал / Киівс. нац. ун-т імені Тараса Шевченка ; гол. ред. Д. С. Бураго. – Киів, 2010. – Вип. 13, т. IІI (139). – С. 225–230.
Іконнікава, Л. У. Асаблівасці хранатопу ў п'есе "Майская прыгажуня" Георгія Марчука / Л. У. Іконнікава // Роднае слова. – 2011. – № 2. – С. 26–30.
Іконнікава, Л. У. Аднаактовыя п'есы ў станаўленні творчай ідывідуальнасці Георгія Марчука / Л. У. Іконнікава // Весн. Брэсцкага ўн-та. Сер. 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2012. – № 1. – С. 43–49.
Іконнікава, Л. У. Хрысціянскія матывы ў творчасці Георгія Марчука / Л. У. Іконнікава // Полымя. – 2012. – № 1. – С. 114–120.
Іконнікава, Л. У. Марфалогія чарадзейных казак Георгія Марчука / Л. У. Іконнікава // Роднае слова. – 2012. – № 5. – С. 26–29.
Іконнікава, Л. У. Аўтабіяграфічная проза Г. Марчука: мастацкае асэнсаванне асабістага вопыту / Л. У. Іконнікава // Роднае слова. – 2017. – № 1. – С. 8–12.
Іконнікава, Л. У. Праблемна-тэматычнае кола творчасці Г. Марчука ў кантэксце літаратурнага працэсу / Л. У. Іконнікава // Молодежь в науке – 2013 : прил. к журн. "Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" : в 5 ч. / Нац. акад. наук Беларуси. Совет молодых ученых НАН Беларуси. – Минск, 2014. – Ч. 5 : Серия гуманитарных наук ; А. А. Коваленя (гл. ред.), В. В. Гниломедов [и др.]. – С. 90–93.
Іконнікава, Л. У. Жанравая разнастайнасць сучаснай драматургіі / Л. У. Іконнікава // Першы міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры : зборнiк матэрыялаў, Мiнск, 5–6 мая 2016 г. / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; гал. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск, 2016. – С. 452–455.
Іконнікава, Л. У. Фальклор і сучасная беларуская п'еса: межы судакранання / Л. У. Іконнікава // Зборнiк дакладаў i тэзiсаў VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў» (Мiнск, Беларусь, 7–8 верасня 2017 года) / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск, 2018. – С. 495 – 499.
Іконнікава, Л. У. Гістарычная асоба ў мастацкай прасторы сучаснай драматургіі / Л. У. Іконнікава // Беларуская гістарычная літаратура: жанры, характары, праблемы (да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага) : матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 22–23 сак. 2018 г.) / Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы ; уклад. А. А. Манкевіч ; навук. рэд. С. С. Лаўшук. – Мінск, 2018. – С. 238–242.