Трус, М. В. Браціслаўскі эпісталярый: славацка-беларускі архіўны дыскурс ХХ стагоддзя / М. В. Трус ; навук. рэд.: С. С. Лаўшук; уступ. слова Ёзэфа Мігаша. – Мінск : Беларуская навука, 2019.
Падчас вучобы ў дактарантуры М. В. Трус падрыхтаваў манаграфію, якая апублікавана ў выдавецтве "Беларуская навука" ў маі 2019 года.
На аснове багатага фактычнага матэрыялу, сабранага ў славацкіх і беларускіх архівах (дзяржаўных і прыватных), у манаграфіі ўпершыню панарамна асвятляецца беларуская літаратурная, грамадска-культурная прысутнасць у Чэхаславакіі, Латвіі 1920-1930-х гадоў, а таксама гісторыя яе вывучэння ў другой палове ХХ стагоддзя. Месцам доўгага захавання многіх каштоўных дакументаў была Браціслава, іх зберагальніцай і ўнікальным кансультантам для даследчыкаў – Людміла Краскоўская, вядомы славацкі гісторык, сяброўка паэта Уладзіміра Жылкі.
Віншуем дактаранта з новай манаграфіяй!