Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы
Аддзел выданняў і тэксталогіі

Вярнуцца
Супрацоўнікі аддзела
Вярнуцца

Асноўныя напрамкі даследаванняў
Напрамак дзейнасці
Асноўным напрамкам дзейнасці аддзела выданняў і тэксталогіі з'яўляецца падрыхтоўка да выдання навукова каментаваных збораў твораў класікаў беларускай літаратуры.

Планавае падзаданне
З 2016 г. выконваецца планавае падзаданне «Класікі нацыянальнай літаратуры: Янка Брыль. Збор твораў у 10 тамах» задання 4.2.13 «Літаратурны працэс на Беларусі ў дыялектычнай повязі мінулага і сучаснага: праблемы тэарэтычнага асэнсавання, тэксталогія, аксіялогія» дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства».

Збор твораў Янкі Брыля
Супрацоўнікамі аддзела ажыццяўляецца комплекснае навукова-тэксталагічнае даследаванне творчай спадчыны Янкі Брыля і падрыхтоўка да выдання першага навукова каментаванага Збору твораў Янкі Брыля ў 10 тт.


Гісторыя аддзела
30 чэрвеня 1954 г. віцэ-прэзідэнт АН БССР акадэмік І. Лупіновіч падпісаў загад № 263 аб cтварэнні ў Інстытуце літаратуры і мастацтва сектара рукапісаў і выданняў. Гэтае рашэнне значна актывізавала тэксталагічную працу, якая вялася ўжо з канца 20-х гадоў: першыя крокі па збору і выданні класічнай спадчыны зроблены ў сценах Інбелкульта. Менавіта там пад кіраўніцтвам акадэміка І. Замоціна былі падрыхтаваны і выдадзены "Творы" М. Багдановіча ў 2 тамах (1927–1928). Спасылка!

Кантакты аддзела
+375 17 284 16 09
textalogia@bk.ru


Важнейшыя вынікі
Дасягненні
Манаграфіі і канферэнцыі
Зборы твораў
Важнейшыя вынікі працы аддзела за апошнія 5 гадоў
У 2015 г. супрацоўнікі аддзела завяршылі працу над падрыхтоўкай да выдання першага навукова каментаванага Збору твораў народнага пісьменніка Івана Шамякіна ў 23 тамах, які выдадзены ў найбольш поўным на сённяшні дзень аб'ёме, а тэксты надрукаваны згодна з апошняй творчай воляй аўтара. Спасылка!
У 2016 г. выйшла з друку новае дапрацаванае выданне манаграфіі М. Мушынскага «Мае Каласавіны: З вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа», дзе шматгранная літаратурная спадчына разглядаецца як мастацка-духоўны складнік грамадскага жыцця на сучасным этапе, даследуюцца недастаткова вывучаныя аспекты творчасці пісьменніка. Спасылка!
Па выніках падрыхтоўкі Збору твораў Івана Шамякіна ў 23 тамах быў падрыхтаваны зборнік "Тэксталогія твораў Івана Шамякіна: па выніках выдання Збору твораў у 23 тамах" (2016). Калектыўную манаграфію складаюць навуковыя артыкулы, у якіх разглядаюцца актуальныя пытанні і асаблівасці тэксталогіі твораў І. Шамякіна, яго мастацкая спадчына даследуецца з улікам дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Кніга змяшчае ўнікальныя матэрыялы па творчасці народнага пісьменніка.

Публікацыі
Вярнуцца

Справаздачы аддзела
~
2019
Справаздача за першае паўгоддзе
.
Справаздача гадавая
.
Бібліяграфія
Манаграфіі:

1. Мушынскі, М.І. Мае Каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа / Міхась Мушынскі. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 419 с.

2. Назараў, В.Ф. Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій у творчасці пісьменніка / В. Ф. Назараў. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 360 с.

3. Шамякина, О. Вобразы мілыя роднага краю. — LAP LAMBERT Academic Publishing RU. – 2018. – 101 с.

Калектыўная манаграфія:

1. Тэксталогія твораў Івана Шамякіна: па выніках выдання Збору твораў у 23 тамах / А.А. Васілевіч [і інш.] ; навук. рэд. М.А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 345 с.

Зборы твораў:

1. Першы навукова каментаваны Збор твораў Івана Шамякіна ў 23 тамах

1. Шамякін, І. П. Збор твораў. У 23 т. Т. 18. Зеніт : раман / Іван Шамякін ; падрыхт. тэкстаў і камент. В. Назарава ; паслясл. Т. Шамякінай ; рэд. тома : А. Васілевіч, Т. Шамякіна ; Нац. Акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літ. — Мінск : Маст. літ., 2014. — 575 с.

2. Шамякін, І. П. Збор твораў. У 23 т. Т. 19. Злая зорка : раман / Іван Шамякін ; падрыхт. тэкстаў А. Васілевіч і Н. Дзенісюк ; камент. А. Васілевіч ; паслясл. М. Караткова ; рэд. тома : Н. Гальго, М. Караткоў ; Нац. Акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літ. — Мінск : Маст. літ., 2014. — 408 с.

3. Шамякін, І. П. Збор твораў. У 23 т. Т. 20. Вялікая княгіня. Губернатар : раманы / Іван Шамякін ; падрыхт. тэкстаў і камент. К. Казыра, В. Карачун ; паслясл. Т. Бельскай ; рэд. тома : Т. Бельская, А. Васілевіч ; Нац. Акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літ. — Мінск : Маст. літ., 2014. — 447 с.

4. Шамякін, І. П. Збор твораў. У 23 т. Т. 21. Успаміны. Начныя ўспаміны / Іван Шамякін ; падрыхт. тэкстаў і камент. А. Шамякінай ; паслясл. Т. Шамякінай ; рэд. тома : М. Мушынскі, Т. Шамякіна ; Нац. Акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літ. — Мінск : Маст. літ., 2014. — 727 с.

5. Шамякін, І. П. Збор твораў. У 23 т. Т. 22. Роздум на апошнім перагоне: Дзённікі 1980—1994 гадоў / Іван Шамякін ; падрыхт. тэкстаў і камент. А. Шамякінай ; паслясл. Т. Бельскай ; рэд. тома : Т. Бельская, М. Мушынскі ; Нац. Акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літ. — Мінск : Маст. літ., 2014. — 815 с.

6. Шамякін, І. П. Збор твораў. У 23 т. Т. 23. Публіцыстыка. Лісты. Летапіс жыцця і творчасці / Іван Шамякін ; падрыхт. тэкстаў і камент. Н. Гальго [і інш] ; паслясл. Т. Бельскай ; рэд. тома : Т. Бельская, А. Васілевіч ; Нац. Акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літ. — Мінск : Маст. літ., 2014. — 799 с.

2. Першы навукова каментаваны Збор твораў Янкі Брыля ў 10 тамах

1. Брыль, Я. Збор твораў у 10 т. Т. 1. Апавяданні і лірычныя замалёўкі, 1937 — 1966 / Янка Брыль ; падрыхт. тэкстаў і камент. А.Шамякінай ; прадм. М.Тычыны ; Навук. рэд. тома А.Васілевіч ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі, Інст-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 622 с.

2. Брыль, Я. Збор твораў у 10 т. Т. 2. Апавяданні і лірычныя замалёўкі, 1967—1994 / Янка Брыль ; падрыхт. тэкстаў і камент. Н.Гальго ; Навук. рэд. тома А.Васілевіч ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі, Інст-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 446 с.

Укладанне Залатой калекцыі беларускай літаратуры:

1. Колас, Я. Творы / Якуб Колас; уклад. і камент. А.І. Шамякінай; навук. рэд. М.І. Мушынскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 8)

2. Бядуля, З. Апавяданні. Аповесці / Змітрок Бядуля. Аповесці / Янка Маўр; уклад. і камент. А.І. Шамякінай; навук. рэд. С.Л. Гаранін. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2016 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 11).

3. Паэзія першай паловы ХХ стагоддзя: міжваенны перыяд / уклад. і камент. А.І. Шамякінай; навук. рэд. Я.А. Гарадніцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 15).

Зборнік матэрыялаў канферэнцыі:

1. Сучасная беларуская тэксталогія : актуальныя праблемы і перспектывы развіцця : матэрыялы Рэсп. навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 22–23 лістапада 2016 года) / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 325 с.

Made on
Tilda