Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы
Наш інстытут носіць імя Янкі Купалы

Літаратура і літаратуразнаўства адыгрываюць важную ролю ў духоўна-эстэтычным забеспячэнні ўсёй жыццядзейнасці грамадства, яго маральнага самаадчування, узроўню культуры. Інстытут літаратуразнаўства ўзнік як установа, галоўнай мэтай якой было стварэнне нацыянальнай навукі пра літаратуру, а таксама ў якасці задач абазначаны збор, тэксталагічная апрацоўка і выданне рукапіснай і архіўнай літаратурнай спадчыны ад старажытнасці да сучаснасці. Сёння інстытут – буйнейшы цэнтр літаратуразнаўчых даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь, які мае сярод сваіх творчых здабыткаў шмат прац тэарэтычнага і гістарычнага плану, у якіх апісаны лёс літаратуры ад даўніх часоў да сённяшняга дня. Тэорыя і гісторыя літаратуры, кампаратывістыка, тэксталогія і выданні – гэта грунт, на якім уздымаецца канцэпцыя існавання інстытута.

Як навуковы цэнтр інстытут вядомы далёка за межамі Рэспублікі Беларусь. У 1981 годзе інстытут першым у краіне сярод гуманітарных навуковых устаноў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.

З 1957 года тады яшчэ Інстытут літаратуры стаў насіць імя славутага Янкі Купалы, Народнага пісьменніка Беларусі, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Варта згадаць, што імя Янкі Купалы прысвоена таксама Нацыянальнаму акадэ-мічнаму тэатру ў Мінску, Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, шэрагу бібліятэк, школ, вуліц у гарадах і пасёлках Беларусі. У 1959 годзе ўстаноўлена Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы, а з 1965 года дзеячы ў галіне літаратуры, мастацтва і выканаўчага мастацтва атрымліваюць Дзяржаўную прэмію імя Янкі Купалы.

Сваімі навуковымі даследаваннямі, выступленнямі ў сродках масавай інфармацыі Інстытут літаратуразнаўства актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і літаратурным жыцці рэспублікі, у навуковым аналізе літаратурнага працэсу, у павышэнні мастацкага ўзроўню літаратурнай творчасці, уносіць адпаведны ўклад у развіццё і ўзбагачэнне нацыянальнай культуры.
 

НАВІНЫ



ПАДЗЕЙНА-НАВІНАВЫ ШЭРАГ


Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Нацыянальныя літаратуры ў эпоху глабалізацыі: тэорыя, практыка адаптацыйных працэсаў, вынікі”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі. Канферэнцыя адбудзецца 18 лютага 2025 года. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэксты дакладаў у электронным выглядзе дасылайце, калі ласка, да 31 студзеня 2025 года на электронны адрас addzel.xx.xxi.st@gmail.com. Падрабязнасці па спасылцы. Ілюстрацыя з партала narbel.bsu.by.


Старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХI стагоддзяў Любоў Дуктава прыняла ўдзел у Беларуска-Расійскім медыяфоруме “Моладзь Саюзнай дзяржавы за мір і адзінства”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 25-годдзю Саюзна дзяржавы, з дакладам “Роля культурных кодаў ў фарміраванні і прасоўванні нацыянальных брэндаў (на прыкладзе Саюзнай дзяржавы)”. Мерапрыемства праходзіла 5-7 снежня ў Магілёве і сабрала на сваёй пляцоўцы студэнтаў з 21 ВНУ Беларусі і 9 унівесітэтаў Расійскай Федэрацыі. Падрабязнасці па спасылцы.


Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іван Саверчанка прымае ўдзел у семдзесят восьмым пасяджэнні пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на тэму «Дзяржаўная палітыка ў сферы культуры ў межах Саюзнай дзяржавы ва ўмовах геапалітычных змен: напрамкі і перспектывы» ў г. Гродна 20 – 21 лістапада. Падрабязнасці па спасылцы.


Старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Багдановіч прыняла ўдзел у радыёперадачы "Творчы вечар" з Галінай Шаблінскай на 1-м Нацыянальным канале Беларускага радыё (час эфіру 21.05). Гутарка вялася на тэму "Літаратурная класіка: традыцыі і перспектывы" і прысвячалася Янку Купалу, Якубу Коласу і Максіму Багдановічу, а таксама самому феномену літаратурнай класікі ў нацыянальным і міжнацыянальным кантэкстах. Праслухаць запіс можна па спасылцы.


Лекцыя аб культурных кодах Беларусі і Кітая ў літаратуры, мастацтве і рэкламнай камунікацыі 19 верасня прайшла перад замежнымі магістрантамі спецыяльнасці "Камунікацыі" факультэта журналістыкі БДУ. Выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХI стагоддзяў Любоў Дуктава. У аўдыторыі гучалі вершы беларускіх класікаў Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы ў перакладзе Гу Юй на кітайскую мову. Закранутыя на сустрэчы пытанні культурнай спадчыны дзвюх краін, , асаблівасцей нацыянальных сімвалаў беларусаў і кітайцаў вельмі важныя для фарміравання будучага навукоўцы, які беражліва адносіцца да культурных традыцый Кітая і Беларусі.


18 верасня ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася прэзентацыя 2-га тома новага навукова каментаванага Збору твораў у 12 тамах класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага. Кніга, падрыхтаваная ў Інстытуце літаратуразнаўства ў найбольш поўным аб’ёме, з улікам дасягненняў сучаснай тэксталогіі, выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука”. Том склалі апавяданні 1926 – 1931 гг., якія друкуюцца ў адпаведнасці з апошняй творчай воляй аўтара, навуковыя каментарыі (гісторыка-літаратурны, тэксталагічны, рэальны), моўныя варыянты і розначытанні. У імпрэзе прынялі ўдзел навукоўцы, літаратары, культурныя і грамадскія дзеячы. У рамках прэзентацыі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Беларускі сусвет Кузьмы Чорнага”, на якой былі прадстаўлены рэдкія выданні спадчыны пісьменніка з фондаў бібліятэкі Інстытута літаратуразнаўства.


Супрацоўнікі аддзела выданняў і тэксталогіі Алена Васілевіч, Вольга Карачун і Ірына Смірнова выступілі на 1-м Нацыянальным канале Беларускага радыё ў праграме "Творчы вечар" Галіны Шаблінскай. Эфір адбыўся 17 верасня ў 21.05. Праграма прысвечана класіку беларускай літаратуры Кузьме Чорнаму, асаблівасцям тэксталагічнай падрыхтоўкі да выдання новага навукова каментаванага Збору твораў пісьменніка ў 12 тамах і выхаду 2 тома. Праслухаць запіс можна па спасылцы.


Міжнародная навуковая канферэнцыя “Заходняя Беларусь (1921 – 1939) – гісторыя, культура, літаратурны рух – і сучасныя праблемы развіцця”, прысвечаная 85-годдзю з дня аб’яднання Беларусі і Дню народнага адзінства прайшла 17 верасня 2024 года ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Адкрылася мерапрыемства прывітальнымі словамі дырэктара Інстытута літаратуразнаўства, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Саверчанкі, дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэміка Аляксандра Лакоткі, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова, а таксама грунтоўным выступленннем, якое аглядала шырокі гістарычны кантэкст вызначанай тэмы форуму, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, акадэміка Аляксандра Кавалені. Вядучыя даследчыкі-гісторыкі, філолагі, археографы, палітолагі з розных устаноў краіны і бліжэйшага замежжа абмеркавалі пытанні, звязанныя з сацыяльна-гістарычным дыскурсам і літаратурна-мастацкай спадчынай Заходняй Беларусі. Плануецца выніковае выданне зборніка матэрыялаў.


16 верасня 2024 года ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся Рэспубліканскі круглы стол «Янка Купала ў гуманітарных даследаваннях». Прысутныя абмеркавалі наступныя пытанні: асоба Янкі Купалы ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі; творчасць класіка: еўрапейскі і нацыянальны кантэкст; купалазнаўства: набыткі, перспектывы і новыя аспекты даследаванняў; тэксталогія (напрацоўкі акадэмічнай навукі, асноўныя напрамкі развіцця); музейная і архіўная справа (роля літаратурнага музея ў вывучэнні і папулярызацыі творчасці класіка); Янка Купала і яго атачэнне: кантакты, паралелі, палеміка, узаемадзеянні; літаратурная спадчына класіка ў мовазнаўчых даследаваннях; вывучэнне творчасці Янкі Купалы ва ўстановах сярэдняй і вышэйшай адукацыі: метадычныя аспекты. Дыскусійнае поле, прадвызначанае шматаспектнасцю творчай спадчыны Янкі Купалы (найперш, у святле яе сучаснага пераасэнсавання) стала перадумовай павышанай увагі да Круглага стала з боку даследчыкаў. Удзел у мерапрыемстве бралі музейныя супрацоўнікі, прадстаўнікі архіваў, выдавецтваў, выкладчыкі ВНУ, супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Прэс-канферэнцыя “Павышэнне філалагічнай культуры беларускага грамадства” адбылася ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь 2 жніўня 2024 г. пры ўдзеле дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Саверчанкі, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Ігара Капылова і загадчыка аддзела тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Алены Васілевіч. Эксперты вызначылі самыя важныя складнікі фарміравання філалагічнай культуры сучаснага беларускага грамадства, а таксама прадставілі апошнія распрацоўкі ў галінах літаратуразнаўства і мовазнаўства. Спецыялісты адказалі на пытанні ў зале і анлайн. Запіс мерапрыемства можна паглядзець па спасылцы.


Літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Ірына Багдановіч паўдзельнічала ў радыёперадачы “Творчы вечар” Галіны Шаблінскай у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Выступленне прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара філалагічных навук, фалькларыста і літаратуразнаўца Арсеня Ліса. Праслухаць запіс можна па спасылцы.


Міжнародная навуковая канферэнцыя «“Высокія арбіты грамадзянскасці”: гісторыя, лёс, асоба: да 80-годдзя члена-карэспандэнта НАН Беларусі С. С. Лаўшука» прайшла 30-31 ліпеня ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. Мерапрыемства адкрылася віншаваннямі галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута, доктара філалагічных навук Сцяпана Лаўшука з юбілеем ад Прэзідыўма НАН Беларусі, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, калег і сяброў даследчыка і грамадскага дзеяча. Акрамя таго, Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук атрымаў высокую ўзнагароду – нагрудны знак «За заслугі перад Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі» з рук галоўнага вучонага сакратара ўстановы – Васіля Леанідавіча Гурскага. Вядучыя вучоныя абмеркавалі наступныя тэмы: С. С. Лаўшук – вучоны, грамадскі дзеяч, арганізатар навукі; беларуская драматургія: гісторыя, актуальны стан, перспектывы развіцця; праблемы сучаснай гуманітарнай навукі: культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, філасофскі, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты; айчыннае літаратуразнаўства ў духоўным і сацыякультурным кантэксце ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя: кантакты, паралелі, палеміка, узаемадзеянні і ўплывы; нацыянальная літаратурная класіка: вектары навуковага даследавання; Вялікая Айчынная вайна як аб’ект літаратурнага адлюстравання; пытанні захавання духоўнай спадчыны: тэксталогія, выдавецкая дзейнасць, музеялогія, архівазнаўства, бібліятэчная справа; юбілейныя даты – 2024: постаці, падзеі, творы. Па выніках навуковага форума запланавана кніжнае выданне.


Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка 25 чэрвеня 2024 года выступіў з даклалам на пленарным пасяджэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыя і сучаснасць (да 80-годдзя вызвалення Беларусі)". Доктар філалагічных навук асвятліў тэму Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры, у тым ліку, распавёў аб пісьменніках-франтавіках, а таксама аб ролі ваеннай гісторыі ў сучасным пісьменстве Беларусі.


Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі разам з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універcітэтам 30 мая 2024 г. правёў у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі Міжнародны круглы стол “Ваенная проза: вытокі, эвалюцыя, імёны”, прымеркаваны да васьмідзесяцігоддзя вызвалення беларускай зямлі і вызвалення горада-героя Ленінграда. Сярод удзельнікаў мерапрыемства – вядучыя вучоныя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадстаўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Прысутныя абмеркавалі наступныя пытанні:

1. Руская ваенная проза: асобы.

2. Беларуская – перакладная – руская проза.

3. Вытокі ваеннай прозы.

4. Эвалюцыя савецкай/постсавецкай ваеннай прозы.

5. Ваенная проза і дакументальная літаратура: узаемадзеянне ці палеміка?

6. Проза тых, хто не ваяваў.

7. Прагледжаныя/недаацэненыя імёны і творы ваеннай прозы.


Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі разам з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універcітэтам 30 мая 2024 г. праводзіць на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Міжнародны круглы стол "Ваенная проза: вытокі, эвалюцыя, імёны", прымеркаваны да васьмідзесяцігоддзя вызвалення беларускай зямлі і вызвалення горада-героя Ленінграда. Месца правядзення: Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15), каб. 123. Пачатак у 10:00. Падрабязная інфармацыя  па спасылцы.


Кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Багдановіч 23 мая выступіла ў радыёэфіры перадачы “Творчы вечар” на Першым нацыянальным канале беларускага радыё. Тэма – “Беларуская літаратурная традыцыя. Новы погляд. Да 90-годдзя з дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана”. Слухаць  па спасылцы.


Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «“Высокія арбіты грамадзянскасці”: гісторыя, лёс, асобы: да 80-годдзя члена-карэспандэнта НАН Беларусі С.С. Лаўшука». Канферэнцыя адбудзецца 30–31 ліпеня 2024 года. Плануецца абмеркаванне наступных праблем: С.С. Лаўшук – вучоны, грамадскі дзеяч, арганізатар навукі; беларуская драматургія: гісторыя, актуальны стан, перспектывы развіцця; праблемы сучаснай гуманітарнай навукі: культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, філасофскі, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты; айчыннае літаратуразнаўства ў духоўным і сацыякультурным кантэксце ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя: кантакты, паралелі, палеміка, узаемадзеянні і ўплывы; нацыянальная літаратурная класіка: вектары навуковага даследавання; Вялікая Айчынная вайна як аб’ект літаратурнага адлюстравання; пытанні захавання духоўнай спадчыны: тэксталогія, выдавецкая дзейнасць, музеялогія, архівазнаўства, бібліятэчная справа; юбілейныя даты – 2024: постаці, падзеі, творы. Узнятыя праблемы будуць разгледжаны ў фармаце пленарнага і секцыйных пасяджэнняў. Для замежных, іншагародніх і ўдзельнікаў канферэнцыі з іншых устаноў прадугледжана завочная форма ўдзелу ў канферэнцыі. Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская і іншыя славянскія мовы. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэксты дакладаў у электронным выглядзе прымаюцца да 30 чэрвеня 2024 года на электронны адрас addzel.xx.xxi.st@gmail.com. Падрабязнасці  ў інфармацыйным лісце.


21 мая 2024 г. у тэатральнай зале ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” прайшоў Мінскі гарадскі этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Адным з членаў журы выступіла навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. філіяла "Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірына Сяргееўна Мяцеліца. Удзельнікі ў 4 узроставых катэгорыях выступілі з выразным чытаннем паэтычных і празаічных літаратурных твораў. Са сцэны прагучалі вершы Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка і іншых класікаў беларускай літаратуры. Былі вызначаны дыпламанты 2-й і 3-й ступеняў, а таксама пераможцы, якія працягнуць удзел у фінальных выпрабаваннях.


18 мая 2024 года ў Віцебкай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася творчая сустрэча з доктарам філалагічных навук, прафесарам, дырэктарам Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іванам Саверчанкам і прэзентацыя яго кніг "Рождение легенды: Беларусь в IX–XV веках" і "Стражи Отчизны. Князья и магнаты белорусской земли". Падрабязнасці  па спасылцы.


16 – 17 мая 2024 года старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Любоў Дуктава сумесна з аспірантам БДУ Лі Сяосюем правяла ва ўстановах адукацыі горада Магілёва (у Ліцэі міждяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі “Беларуска-Расійскі ўніверсітэт” імя Л.Я. Маневіча і ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 42 г. Магілёва”) майстар-класы на тэму “Літаратурная спадчына Беларусі і Кітая. Культурны код як падмурак для разумення нацыянальных вобразаў у прыгожым пісьменстве”. Падчас творчых сустрэч гутарка вялася пра важны складнік нацыянальнага брэнда – культурную спадчыну Беларусі і Кітая, магілёўскія ліцэісты і школьнікі, а таксама аспірант БДУ Лі Сяосюй чыталі вершы беларускіх класікаў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа на беларускай і кітайскай мовах.


17 мая ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова адбылася лекцыя-прэзентацыя дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Івана Саверчанкі на тэму “Літаратурна-мастацкае і навукова-папулярнае асэнсаванне беларускай гісторыі”. Сярод слухачоў – студэнты і выкладчыкі гісторыка-філалагічнага факультэта. Падчас сустрэчы былі прэзентаваны і падараваны бібліятэцы ўніверсітэта новыя кнігі Івана Васільевіча – “Стражи Отчизны. Князья и магнаты белорусской земли” і “Рождение легенды: Беларусь в ІХ–ХV веков”. Падрабязнасці  па спасылцы.


Загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Ганна Кісліцына і загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Алена Васілевіч прынялі ўдзел у адукацыйна-асветніцкай сустрэчы “Як гаварыць пра класікаў з сучаснікамі (Міхаіл Шолахаў і Якуб Колас)?”, якая прайшла 15 мая 2024 года на філалагічным факультэце Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мерапрыемства стала адметнай часткай Міжнароднага конкурсу “Літаратурныя лёсы Беларусі і Расіі: ад дыялогу да разумення”, партнёрам правядзення якога з’яўляецца Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Супрацоўнікі Цэнтра не толькі абмеркалі пытанні актуалізацыі літаратурнай спадчыны класікаў сярод маладога пакалення, але і прадставілі навукова-даследчыя напрацоўкі і вынікі па падрыхтоўцы і выданні навукова-каментаваных Збораў твораў класікаў. Аб мерапрыемстве  па спасылцы.


Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела ХХ і ХХІ стст., к.ф.н. Анатоль Трафімчык прыняў удзел у праграме “Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай пад назвай "Юбілейны ракурс. Да 65-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа". Эфір адбыўся 14 мая. Слухаць  па спасылцы.


Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае вас прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Заходняя Беларусь (1921–1939) – гісторыя, культура, літаратурны рух – і сучасныя праблемы развіцця”, прысвечанай 85-годдзю з дня аб’яднання Беларусі і Дню народнага адзінства (Мінск, 17–18 верасня 2024 г.). спіс публікацый супрацоўнікаў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы за I квартал 2024 г. Падрабязнасці па спасылцы.


23 красавіка адбылася атэстацыя дактарантаў і аспірантаў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы па выніках 1-га паўгоддзя 2023-2024 навучальнага года.


22 красавіка 2024 г. старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Любоў Дуктава правяла майстар-клас на тэму "Фарміраванне навуковай культуры будучага навукоўцы" для аспірантаў і магістрантаў факультэта журналістыкі БДУ. Сярод слухачоў – аспіранты і магістранты спецыяльнасцей “Дзяржаўныя і карпаратыўныя камунікацыі”, “Журналістыка”, якія прыехалі вучыцца ў Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гутарка ішла пра тое, якія патрабаванні зараз стаяць перад асобай вядучага вучонага ў свеце, якія рэсурсы для правядзення навуковых даследаванняў філалагічнага профіля маюцца ў Беларусі, якая роля адводзіцца зараз навукаметрычным індэксам у сістэме навуковай камунікацыі.


20 красавіка ў Цэнтры турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска прайшла лекцыя малодшага навуковага супрацоўніка аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Дзмітрыя Дразда. Лекцыя была прысвечана малавядомым фактам біяграфіі В. Дуніна-Марцінкевіча. Падрабязнасці па спасылцы  па спасылцы.


5 красавіка 2024 г. дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы І.В. Саверчанка выступіў з паведамленнем на Бюро дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў і дапаможнікаў у гуманітарна-грамадскай сферы пры Мінсітэрстве адукацыі РБ. Рэкамендаваў да выпуску і выкарыстання ў адукацыйнай практыцы падручнік: “Литературное чтение” для III класа, а таксама падручнік і вучэбную праграму “Літаратурнае чытанне” для IV класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.


Падрыхтаваны спіс публікацый супрацоўнікаў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы за I квартал 2024 г. Падрабязнасці па спасылцы.


21 лютага, у Дзень роднай мовы, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа зладзіў для супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сустрэчу з пісьменнікамі. Яна мела на мэце ўмацаванне сувязяў паміж навукоўцамі і літаратарамі. Імпрэза складалася з некалькіх частак: прывітальнай – выступленняў дырэкцыі Цэнтра і Інстытутаў, навуковай – прэзентацыяй апошніх дасягненняў Інстытута мовазнаўства, творчай – выступленняў прадстаўнікоў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Прывітальнае слова ўзяў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка. Фота  па спасылцы.


Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іван Саверчанка прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня роднай мовы, на тэму: «Беларускамоўнае асяроддзе. Папулярызацыя роднай мовы», якая адбылася ў Прэс-цэнтры Дома прэсы. Глядзець  па спасылцы.


Доктар філалагічных навук, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Святлана Калядка прыняла ўдзел у праграме “Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай пад назвай “Паэзія як дзіва і краса, але не толькі...”. Слухаць  па спасылцы.


У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы 6 лютага адбыўся круглы стол-выстава, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перакладчыка, сцэнарыста Аркадзя Куляшова. Прагучала прывітальнае слова дырэктара Інстытута, доктара філалагічных навук І.В. Саверчанкі, ў якім была падкрэслена значнасць творчага набытку Аркадзя Куляшова. Мадэратар сустрэчы, загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры, доктар філалагічных навук Г.М. Кісліцына ў сваім дакладзе асвятліла тэму перакладчыцкай дзейнасці Аркадзя Куляшова і яго сучаснікаў. Прагучалі выступленні: Т.С. Голуб “Жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова”, Я.А. Гарадніцкага “Лірыка і эпіка ў іх узаемадзеянні”, А.А. Манкевіч “Матыў вернасці сяброўству ў цыкле вершаў “Маналог”, Г.Ю. Новік “Вобраз часу ў лірыцы Аркадзя Куляшова”, І.М. Шаладонава “Творца і творчасць у філасофскай лірыцы Куляшова”, А.М. Лапаты-Загорскага “Творчая спадчына А.Куляшова як універсальны феномен”, Ж.С. Шаладонавай “Аркадзь Куляшоў як паэт-пейзажыст”. У межах мерапрыемства была падрыхтавана выстава, дзе былі прадстаўлены кнігі арыгінальных твораў паэта (у тым ліку раннія), іх пераклады на мовы свету, набытак Аркадзя Куляшова-перакладчыка, а таксама літаратурна-крытычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы.


Падрыхтаваны спіс публікацый супрацоўнікаў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы за IV квартал 2023 г. Глядзець  па спасылцы.


Бешанковіцкі раёны выканаўчы камітэт, Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашаюць прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна (да 100-годдзя Бешанковіцкага раёна)», якая адбудзецца г.п. Бешанковічы, 20–21 чэрвеня 2024 г. Заяўкі прымаюцца да 20 мая 2024 г. на электронны адрас аргкамітэта vitebshchina@mail.ru. Падрабязнасці па спасылцы.


19 снежня 2023 года Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы прыняў удзел у прэс-прэзентацыі «Гуманістычны і стваральны патэнцыял беларускай літаратуры». Мерапрыемства прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка звярнуў увагу на важнейшыя дасягненні ў галіне акадэмічнага літаратуразнаўства, а таксама на буйныя кнігавыдавецкія праекты, у якія выконваюць супрацоўнікі ўстановы. Падрабязнасці па спасылцы.


Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у Міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ "Літаратурныя лёсы Беларусі і Расіі: ад дыялогу да паразумення", які праводзіцца пры падтрымцы Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. У 2023/24 навучальным годзе конкурс прысвечаны вывучэнню спадчыны двух выдатных літаратараў XX стагоддзя – Якуба Коласа і Міхаіла Шолахава. Конкурс праходзіць у два этапы: на адборачным этапе ўдзельнікі накіроўваюць у пісьмовай форме навукова-даследчыя работы, а на заключным этапе – публічна выступаюць з дакладамі аб выніках даследавання пры дапамозе відэаканферэнцсувязі. Азнаёміцца з умовамі і тэрмінамі, а таксама падаць заяўку на ўдзел можна на старонцы конкурсу.


Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іван Саверчанка адзначыў важнейшыя здабыткі айчыннай літаратуры пасляваеннага перыяду ў эфіры тэлеканала “Беларусь-1”. Праграму можна паглядзець   па спасылцы.


2 лістапада 2023 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыўся круглы стол “Пытанні развіцця сучаснай літаратуры Хакасіі і Беларусі”. Арганізатарамі выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуразнаства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Хакасія, Хакаскі навукова-даследчы інстытут мовы, літаратуры і гісторыі. Мерапрыемства праходзіла ў анлайн-фармаце з вочна-дыстанцыйным удзелам.


Падрыхтаваны спіс публікацый супрацоўнікаў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы за ІІI квартал 2023 г. Глядзець  па спасылцы.


Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы І.В. Саверчанка прыняў удзел у адкрыцці архітэктурна-мастацкай кампазіцыі “Залатое кольца беларускай навукі”, прымеркаваным да 95-годдзя НАН Беларусі. Твор складаецца з ратонды і скульптур выбітных мысляроў: Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Казіміра Семяновіча, Яўстафія Тышкевіча і Усевалада Ігнатоўскага.


28 верасня ў Цэнтры даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыўся круглы стол "Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага". Прагучалі даклады, якія аб'яднаноўвае постаць аўтара "Песні пра зубра" ў розных галінах навукі - гісторыі, літаратуразнаўства, музеязнаўства, мастацтвазнаўства і інш. Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы І.В. Саверчанка выступіў з прывітальным словам у якасці арганізатара мерапрыемства і матэрыялам "Мікола Гусоўскі – пачынальнік лацінамоўнай паэзіі Беларусі".


26 верасня ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася прэзентацыя 1-га тома Збору твораў Кузьмы Чорнага ў 12 тамах. У імпрэзе бралі ўдзел навукоўцы, пісьменнікі, культурныя і грамадскія дзеячы.Падчас мерапрыемства была прадстаўлена кніжная выстава з фондаў бібліятэкі Інстытута літаратуразнаўства «Кузьма Чорны: пра чалавека, пра жыццё, пра беларускае…», падрыхтаваная вядучым бібліёграфам І. У. Смірновай, якая сістэмна прадэманстравала папярэднія выданні спадчыны класіка беларускай літаратуры, а таксама прысвечаныя яму даследаванні.


26 верасня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі «Выбраныя творы: Пятрусь Броўка, Пятро Глебка». Збор стаў 25 томам серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Выданне прадставіла ўкладальніца, аўтар пасляслоўя і каментароў, супрацоўніца аддзела тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Ю.А. Масарэнка.


26 верасня (аўторак) у 11.30 у Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя 1-га тома Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага ў 12 тамах.У прэзентацыі прымуць удзел навукоўцы, пісьменнікі, культурныя і грамадскія дзеячы. У рамках імпрэзы адбудзецца адкрыццё кніжнай выставы “Кузьма Чорны: пра чалавека, пра беларускае, пра галоўнае”. Сардэчна запрашаем!(вул. Сурганава, 1, корп. 2, трэці паверх, канферэнц-зала 302). Інфармацыя  па спасылцы.


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа запрашаюць прыняць удзел у круглым стале «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага», які адбудзецца 28 верасня 2023 года ў 11:00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, д. 15). Інфармацыя  па спасылцы.


26 мая ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбыўся міжнародны круглы стол «Рускі і беларускі літаратурны канон: падабенствы і адрозненні», ініцыяваны Інстытутам літаратуразнаўства НАН Беларусі і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам. Вядучыя літаратуразнаўцы ўстаноў узнялі пытанні гісторыі фарміравання і станаўлення літаратурнага канону, яго месца і значэння ў культурна-адукацыйнай прасторы розных часоў, глыбіні літаратурнага канону, яго суадносінаў з класікай і сучаснай літаратурай, а таксама школьнай версіі канону. Фота  па спасылцы.


20 красавіка адбыліся «Трэція Кісялёўскія чытанні “На раздарожжы: рознаскіраваныя дыскурсы ў беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст.”», прымеркаваныя да 225-годдзя А. Міцкевіча, 215-годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча і 200-годдзя Уладзіслава Сыракомлі». Навуковы форум чарговы раз сабраў даследчыкаў у гонар Генадзя Васільевіча Кісялёва – гісторыка літаратуры, пісьменніка, археографа, крыніцазнаўцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Падрабязнасці  па спасылцы.


Вучоны сакратар і загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы 22 лютага 2023 года прынялі ўдзел у якасці спікераў у тэматычным мерапрыемстве “Дакументальная проза А. Адамовіча і Д. Граніна: шляхі і ростані”, якое прайшло ў рамках правядзення Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ “Літаратурныя лёсы Беларусі і Расіі: ад дыялогу да разумення”. Мерапрыемства прадугледжвала сустрэчу з расійскімі і беларускімі школьнікамі і прайшло ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце.    Падрабязнасці па спасылцы.


Працягваецца Міжнародны конкурс пры падтрымцы Рускага Дома ў Рэспубліцы Беларусь, які арганізуе Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, "Літаратурныя лёсы Беларусі і Расіі: ад дыялогу да разумення", які прысвечаны постацям Алеся Адамовіча і Данііла Граніна. Падрабязнасці па спасылцы.


Падрыхтаваны спіс публікацый супрацоўнікаў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы за I квартал 2023 г. Падрабязнасці спасылцы.


18 лютага дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іван Саверчанка прыняў удзел у прэс-канферэнцыі «Мова і кніга ў сучасным беларускім грамадстве», якая прайшла ў Доме прэсы. Глядзіце відэа па спасылцы.


Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іван Саверчанка выступіў у аўтарскай праграме Навума Гальпяровіча «Дыялогі пра культуру». Глядзець выпуск цалкам можна па спасылцы.


25 студзеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Інстытут беларускай культуры (1922–1928): нараджэнне нацыі і нацыянальнай навукі», сярод яе арганізатараў – установы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. Фотагалерэя. Падрабязнасці.


Абвешчаны Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, – творчыя людзі, аматары і прафесіяналы (вучоныя, пісьменнікі, настаўнікі, журналісты, кампазітары), а таксама вучнёўская і студэнцкая моладзь, прадстаўнікі шырокай грамадскасці. Удзельнікамі Конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскiя калектывы.

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:

“Найбольш значныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці”;

“Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям’і”;

“Знакамітыя асобы беларускай зямлі”;

“Прыгажосць роднай зямлі”;

“Песні нашай Радзімы”;

“Мова маёй зямлі (мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)”;

“Культура і побыт беларускага народа”.

Падрабязнасці ў ПАЛАЖЭННІ аб парадку арганізацыі і правядзення Конкурсу. Спампаваць.


19 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася публічная лекцыя “Беларуская літаратура эпохі готыкі, рэнесансу і барока” дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, члена праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Саверчанкі. Мерапрыемства запачаткавала цыкл асветніцкіх сустрэч “Крыніцы гістарычнай памяці”, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Глядзець відэазапіс лекцыі.


Падрыхтаваны спіс публікацый супрацоўнікаў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы за IV квартал 2021 г. Падрабязнасці па спасылцы.


Пры падтрымцы Рускага Дома ў Рэспубліцы Беларусь Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт арганізуе Міжнародны конкурс "Літаратурныя лёсы Беларусі і Расіі: ад дыялогу да разумення", які прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і 130-годдзю з дня нараджэння Канстанціна Георгіевіча Паустоўскага. Асноўная мэта конкурсу заключаецца ў выяўленні і развіцці ў беларускіх і расійскіх школьнікаў творчых здольнасцей і ў заахвочванні іх цікавасці да навукова-даследчай дзейнасці.

Назва конкурсу "Літаратурныя лёсы Беларусі і Расіі: ад дыялогу да разумення" сімвалічна, бо жыцці і творчая дзейнасць Янкі Купалы і Паустоўскага цесна звязаны з культурай Беларусі і Расіі. Падрыхтоўка навукова-даследчых работ на прадстаўленыя ў рамках конкурсу тэмы дапаможа школьнікам больш падрабязна даведацца аб літаратурнай спадчыне іншай краіны.

Конкурс уключае ў сябе два этапы: на адборачным этапе (з 15 лістапада 2021 года па 24 лютага 2022 года) удзельнікі прадстаўляюць у пісьмовай форме навукова-даследчыя работы на выбраныя тэмы, заключны этап праводзіцца ў форме публічных вусных выступленняў пераможцаў адборачнага этапа.

Для таго каб прыняць удзел, неабходна азнаёміцца ​​з інфармацыяй на афіцыйнай старонцы конкурсу, выбраць адну з прапанаваных тэм і прайсці рэгістрацыю шляхам накіравання запоўненай анкеты на афіцыйны адрас электроннай пошты конкурсу lit.competition@spbu.ru.

У мэтах ажыццяўлення адукацыйна-асветніцкай дзейнасці і асвятлення пытанняў літаратурнай спадчыны, выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта правядуць серыю анлайн-лекцый для ўсіх, хто цікавіцца творчасцю Янкі Купалы і К.Г. Паустоўскага. З графікам правядзення лекцый (са студзеня па люты 2022) і спасылкай на трансляцыю можна азнаёміцца ​​на старонцы конкурсу.

Спампаваць інфармацыйны ліст на рускай мове можна па спасылцы.


11 снежня 2021 года ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася прэзентацыя зборніка гісторыка-біяграфічных твораў пра пісьменнікаў ХІХ стагоддзя “Слаўная кампанія: рэANIMAцыя”. Кніга стала вынікам плёну двух тураў конкурса, які праводзіўся філалагічным факультэтам БДУ і рэдакцыяй часопіса “Маладосць”, пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі, а таксама згуртаваў вакол сябе аўтаратэтных вучоных-філолагаў у якасці экспертаў і сяброў журы. На прэзентацыі выступілі ініцыятары выдання, адказныя за яго выпуск, літаратуразнаўцы, а таксама аўтары твораў пра Вікенція Равінскага, Яна Чачота, Яна Баршчэўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Франца Савіча, Уладзіслава Сыракомлю, Вінцэся Каратынскага, Кастуся Каліноўскага, Пранціша Вуля і Войслава Савіча-Заблоцкага. Сярод пераможцаў конкурса – супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Наталля Бахановіч і Таццяна Кохан. 


9 снежня 2021 года прайшоў круглы стол-выстава «Нетыповы Багдановіч» (Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча), у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.


9 снежня 2021 г. у 15:00 Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, а таксама Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа запрашаюць на круглы стол-выставу “Нетыповы Багдановіч” (да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча). Месца правядзення: Інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15, 1 паверх, п. 110). Спампаваць афішу.


Прайшоў міжнародны круглы стол  “Ф. М. Дастаеўскі і сусветная культура:  да 200-годдзя класіка рускай і сусветнай літаратуры” на партале Sputnik Беларусь. У дыскусіі ўзяў удзел дырэктар Інстытута літаратуразнаўства доктар філалагічных навук, прафесар Івана Саверчанка. Відэа.


28 кастрычніка прайшоў Міжнародны круглы стол

“Ф. М. Дастаеўскі – выбітны пісьменнік, філосаф і рэлігійны мысляр: да 200-годдзя класіка рускай і сусветнай літаратуры”. Глядзець фотасправаздачу і прывітальнае слова доктара філалагічных навук, прафесара Івана Саверчанкі. Відэа.


 21 кастрычніка 2021 г. адбыўся круглы стол «Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага ў мастацкіх тэкстах славянскіх народаў» у межах выканання сумеснага беларуска-расійскага праекта пры падтрымцы БРФФД (2019-2022 гг.). Удзельнікі круглага стала: вядучыя навуковыя супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН д.ф.н. Н.М. Куранная, д.ф.н. А.Г.Шешкен, вядучыя навуковы супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі д.ф.н. С.У.Калядка, к.ф.н. А.У.Бразгуноў, прафесар МДЛУ, д.ф.н. Л.В.Ляўшун.


У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 1-2 красавіка адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыі «Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: канцэпцыі, напрамкі, навуковыя школы (да 90-годдзя з дня заснавання Інстытута літаратуразнаўства)». Юбілейнае мерапрыемства адкрылася віншаваннямі калегаў з устаноў, якія супрацоўнічаюць з Інстытутам літаратуразнаўства цягам доўгіх дзесяцігоддзяў, а таксама ўручэннем узнагарод супрацоўнікам ад Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Прайшло урачыстае пленарнае пасяджэнне, плённай была праца ў секцыях. Акрамя таго, Інстытут літаратуразнаўства зладзіў дзве прэзентацыі: навукова каментаванага шматтомніка Янкі Брыля, а таксама кніг, прысвечаных Міколу Арочку. Глядзець фотасправаздачу.


Спіс работ супрацоўнікаў Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы, з якімі можна азнаёміцца ў бібліятэцы (1 квартал 2021 года) Падрабязнасці па спасылцы.


18 сакавіка 2021 года ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбыліся Першыя Кісялёўскія навуковыя чытанні “Таямніцы ХІХ стагоддзя”, прысвечаныя 90-годдзю Генадзя Васільевіча Кісялёва, беларускага гісторыка, літаратуразнаўцы, пісьменніка і археографа. Падрабязнасці.


Дырэктар Саверчанка І.В. даў інтэрв'ю для Беларускага тэлебачання (Праграма “Навіны культуры” БТ-3, 01.02.2021), распавёў пра галоўныя здабыткі Інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы і адказаў на пытанні пра ўласныя навуковыя і творчыя дасягненні. Глядзець цалкам на канале.


Доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка, распавёў пра кнігу "Магія слова" для канала "БелРос ТВ", збор і апрацоўку архіўных матэрыялаў у сваёй працы, а таксама выкарыстанне навуковых ведаў у мастацкай творчасці. Відэа.


Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, «Захаванне беларускай мовы як галоўнага атрыбута нацыі і дзяржавы. Уплыў глабалізацыі на стан мовы». Глядзець цалкам на канале Дома прэсы.


Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, у асобе дырэктара, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Саверчанка, прыняў удзел у круглым “Акадэмік Яўхім Карскі – заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф”. Да 160-годдзя вучонага і 100-годдзя Інбелкульта, які прайшоў у межах Тыдня роднай мовы ў ЦНБ НАН Беларусі. Фота.


Увага! 27-29 мая 2021 года Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіцца 2-і Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. Падрабязная інфармацыя ў інфармацыйным лісце. Спампаваць.


 Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: канцэпцыі, напрамкі, навуковыя школы (да 90-годдзя з дня заснавання Інстытута літаратуразнаўства)», якая адбудзецца 1-2 красавіка 2021 года. Інфармацыйны ліст. Information letter.


 21 студзеня 2021 года ў Доме прэсы дырэктар Інстытута літаратуразнаўства ім. Янкі Купалы Іван Саверчанка прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, на тэму: «Папулярызацыя чытання сярод дзяцей і падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь». Поўнае відэа. Падрабязнасці


Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка даў інтэрв’ю ў праграме «Навіны культуры» на тэлеканале «Беларусь 3». Падрабязнасці. Глядзець відэа.


У межах “Тыдня мастацкага слова”, запланаванага аддзяленнем гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, на базе Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, 2 верасня прайшоў навукова-практычны семінар “Мова пісьменніка: камунікатыўныя і эстэтычныя аспекты” і сустрэча з вядомымі беларускімі літаратарамі. Фота па спасылцы.


 Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка стаў лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор крытыкі і літаратуразнаўства». Падрабязнасці і відэа па спасылцы.

8 лютага дырэктар Інстытута літаратуразнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка выступіў на падвядзенні вынікаў II тура конкурса «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя». Падрабязнасці па спасылцы.


6 лютага 2020 года ў будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сімяон Полацкі у культурнай прасторы ўсходніх славян», прысвечаная 390-годдзю Сімяона Полацкага. У якасці арганізатараў даследчыцкага форума выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі (у прыватнасці, сектар гісторыі беларускай літаратуры), Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва краін-удзельніц СНД, Украінскі фонд культуры. Канферэнцыя прайшла ў межах гуманітарнага праекту «Мінская ініцыятыва». Фота па спасылцы.


У Інстытуце літаратуразнаўства імя Я. Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выйшла кніга «Кулуарамі творчай майстэрні Iвана Навуменкі» (Мінск : Беларуская навука, 2020). Аўтары: С. Лаўшук, І. Шаладонаў, У. Чарота, І. Баўтрэль, А. Лапата-Загорскі, Н. Пыско, навуковы рэдактар: кандыдат філалагічных навук А. Манкевіч, рэцэнзенты: доктар філалагічных навук, прафесар Т. Шамякіна, кандыдат філалагічных навук Н. Якавенка. Фота па спасылцы.


26 лютага ў бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя двухтомнага выдання анталогіі “Поэзия русского слова”, укладальнікамі якой былі У.В.Гніламёдаў І М.У.Мікуліч, супрацоўнікі акадэмічнага Інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы. Праца над праектам вялася на працягу трох гадоў, у выданне ўвайшлі творы, біяграфіі і фотаздымкі 186-і рускамоўных паэтаў Беларусі. Чытаць цалкам. Глядзець фотасправаздачу.


Выступленне
паэта, клірыка Храма ў гонар прападобных Кірыла і Марыі Раданежскіх у г. Мінску, выкладчыка Мінскай духоўнай акадэміі іераманаха Закхея (Вежнаўца) на прэзентацыі-круглым стале «Поэзия русского слова: антология современной русскоязычной поэзии Беларуси», якая адбылася 26 лютага 2020 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Чытаць цалкам
У адрас удзельнікаў прэзентацыі-круглага стала «Поэзия русского слова: антология современной русскоязычной поэзии Беларуси» паступіў шэраг цёплых прывітальных пасланняў
ад паэтаў, вучоных, грамадскіх дзеячаў, якія жывуць за межамі Беларусі і не мелі магчымасці быць на мерапрыемстве. Глыбокія разважанні і высновы прагучалі ў лістах Грыгорыя Трэстмана, Любові Турбіной, Паўла Галушкі, Анатоля Андрэева, Радзіслава Лапушына. Чытаць цалкам.


 Іван Саверчанка даў інтэрв'ю выдавецтву "Беларусь" з нагоды выхаду кнігі "Трон". Чытаць цалкам.

Архіў падзей
Кніга «Магія слова. Беларускія пісьменнікі XII‒XVII стагоддзяў: эсэ» дырэктара Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі, доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі ўганаравана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі «Лепшы твор крытыкі і літаратуразнаўства».

6 верасня падчас Дня беларускага пісьменства лаурэат атрымаў узнагароду з рук міністра інфармацыі Ігара Луцкага.


 

Новая кніга доктара філалагічных навук Яўгена Гарадніцкага. «Чалавек Рэнесансу, прадвеснік постмадэрну: мастацкі свет Уладзіміра Караткевіча»
У кнізе, прысвечанай 90-гадоваму юбілею аднаго з самых выбітных творцаў беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, разглядаюцца ўсе найбольш прыкметныя складнікі яго мастацкага свету, якія ў сваёй сукупнасці ўтвараюць чароўную і прыцягальную адметнасць твораў гэтага выдатнага майстра. Увага аўтара засяроджваецца на асаблівасцях паэтыкі і стылю пісьменніка. Уладзімір Караткевіч паўстае як неардынарная творчая асоба са сваім унікальным духоўным і мастацкім светам, і разам з тым яго творчасць упісваецца ў літаратурны кантэкст свайго часу і іншых мастацкіх эпох.
Прадстаўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Мудрасць вякоў»

23 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай выставы «Мудрасць вякоў». Экспазіцыя прысвечана юбілеям Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага. Ад Інстытута літаратуразнаўства слова мелі доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка і кандыдат філалагічных навук Алесь Бразгуноў. Іван Васільевіч Саверчанка перадаў у фонды музея адну са сваіх апошніх кніг «Магія слова», прысвечаную даўняй беларускай літаратуры.
Выстава з нагоды 100-гадовых юбілеяў І.Шамякіна і І.Мележа
З 29 студзеня па 12 лютага 2021 г. у бібліятэцы Інстытута літаратуразнаўства ладзіцца выстава з нагоды 100-гадовых юбілеяў І. Шамякіна і І. Мележа.
Папулярызацыя дзейнасці ў СМІ
У 2019 годзе супрацоўнікамі Інстытута ў сродках масавай інфармацыі былі арганізаваны тэматычныя публікацыі і перадачы, якія прапагандуюць дасягненні ў галіне навуковых даследаванняў, духоўныя каштоўнасці. За 2019 год супрацоўнікамі Інстытута апублікавана каля 50 навукова-папулярных артыкулаў, зладжаны выступы ў электронных СМІ (у тым ліку на тэлебачанні і радыё); выступы ў разнастайных аўдыторыях.
Збор твораў Янкі Брыля. Том 4
Брыль, Я. Збор твораў. У 10 т. Т. 4. Аповесці, 1954—1991 / Янка Брыль; падрыхтоўка тэкстаў і камент. В. Назарава; навук. рэд. тома А. Васілевіч ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі, Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — 510 с. (27,92 друк. арк.; тыраж – 600 экз.). Чацвёрты том першага навукова каментаванага Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля склалі аповесці "На Быстранцы", "Апошняя сустрэча", "Ніжнія Байдуны", "Золак, убачаны здалёк", "Муштук і папка", якія ілюструюць адыход аўтара ад канонаў сацыялістычнага рэалізму. У том таксама ўвайшлі тэксталагічны, гісторыка-літаратурны і рэальны каментарыі да твораў.

Нашы апошнія дасягненні
Манаграфіі
Публікацыйная актыўнасць
Канферэнцыі
2023 год
Выданні
У 2023 годзе пабачылі свет 8 навуковых выданняў, а таксама зборы твораў класікаў беларускай літаратуры, напрыклад, Кузьмы Чорнага, Ядвігіна Ш., Петруся Броўкі, Пятра Глебкі, у тым ліку тамы серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры».
Aртыкулы
У 2023 годзе надрукавана ўсяго 117 навуковых артыкулаў. З іх па-за межамі РБ – 7. У РБ – 110, з іх у выданнях ВАК – 43.
Канферэнцыі
У 2023 годзе супрацоўнікі Інстытута прынялі ўдзел у 67 канферэнцыях. У тым ліку: у краінах СНД – 5; міжнародных – 33; рэспубліканскіх – 16; круглых сталоў – 8; іншыя навуковыя мерапрыемствы – 5.