Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы
Міжнароднае супрацоўніцтва
Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі і Пакістанская літаратурная акадэмія дамовіліся аб супрацоўніцтве і падпісалі дамову аб сумеснай навуковай дзейнасці.

ПАШЫРАЙ МЕЖЫ!

Міжнароднае супрацоўніцтва з навуковымі, адукацыйнымі арганізацыямі, установамі культуры ўзбагачае нас новымі ідэямі, праектамі, пашырае межы навуковага вывучэння культур народаў свету.

Пісьменнікі і літаратуразнаўцы выступаюць важным чыннікам міжнароднага дыялогу і ўзаемаразумення. Праз пераклады літаратурных шэдэўраў народы глыбей і паўней разумеюць адзін другога, што служыць міру, не дазваляе прарастаць зерню нянавісці. Гуманістычная прырода прыгожага пісьменства і філалогіі ператварае іх у поле сапраўднага сяброўства і дружбы, узаемападтрымкі і братэрства. Менавіта таму папулярызацыя твораў беларускай літаратуры ў свеце – абсалютны прыярытэт нацыянальнай філалогіі, над рэалізацыяй якога мы настойліва шчыруем і мяркуем яшчэ больш гальванізаваць працу ў гэтым напрамку.
___________________________________________

НАША ПАСТАЯННАЕ ПРАДСТАЎНІЦТВА ЗА МЯЖОЙ

А. У. Бразгуноў з'яўляецца замежным членам Паўночна-амерыканскай асацыяцыі беларусазнаўчых даследаванняў (NABSA); замежным членам рэдакцыйнага Савета часопіса "Annales Universitatis Pedagogicae Cracoviaensis" (Кракаў, Польшча);
--падтрымлівае пастаянны навуковыя кантакты з літаратуразнаўцамі-медыявістамі Літвы (А.Нарбутас, С.Тэмчынас), Венгрыі (А.Золтан), Польшчы (Л.Беднарчук, З.Хэмперак), Чэхіі (Ф.Сокалава).

І. В. Саверчанка супрацоўнічае з Бонскім універсітэтам (Германія) па падрыхтоўцы факсімільнага выдання «Катэхізіса» (1562) С. Буднага (напісаў уступны артыкул да выдання і навуковыя каментарыі да тэксту).

М. А. Тычына як член навуковага савета навуковага часопіса "Acta Albaruthenica" (кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, Варшава, Польшча) прымаў удзел у рэцэнзаванні прадстаўленых да публікацыі навуковых матэрыялаў.


Не толькі Беларусь!
Мы не ставім сабе межаў! Абмен вопытам з замежнымі навукоўцамі толькі пашырае наш досвед
Архіў
W
Архіў
u.
Архіў
u.
Made on
Tilda