Дата паступлення ў дактарантуру і дата завяршэння навучання:
01.11.2017 – 31.10.2020
Форма навучання: дзённая
Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская літаратура ў міжкультурным дыялогу першай трэці ХХ стагоддзя»
Шыфр спецыяльнасці: 10.01.01 – Беларуская літаратура
Аддзел, да якога прымацаваны: Аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.
Навуковы кансультант: Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук
Арганізацыя-заказчык: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Выдавецкі дом "Звязда"
Сфера навуковых інтарэсаў: параўнальнае літаратуразнаўства, гісторыя літаратур і культур славянскіх народаў, беларуская літаратура ў еўрапейскім і сусветным кантэксце, архіўныя росшукі, літаратурныя музеі
Публікацыі:
Трус, М. Янка Купала ў Славакіі : манаграфія; навук. рэд. І. А. Чарота / М. Трус. – Мінск : Рэдакцыя часопіса "Роднае слова", 2012. – 176 с.
У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыцця Янкі Купалы – некалькі дзён падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года ў складзе дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў. Тэксталагічнай асновай паслужыла падрабязнае, дэталёвае і дыскусійнае асвятленне гэтага дыпламатычнага візіту ў тагачасным славацкім перыядычным друку. Аўтарам выяўлены шэраг невядомых дакументаў (аўтографы, фотаздымкі, акрэслена кола славацкіх знаёмых Янкі Купалы, вызначаны перспектывы далейшых росшукаў. Расповед вядзецца на фоне падзей нацыянальнага грамадска-культурнага жыцця 1930-х гадоў, міжнароднага супрацоўніцтва.
Трус, М. В. Максім Багдановіч : коды жыцця і творчасці : манаграфія; навук. рэд. І. А. Чарота / М. В. Трус. – Мінск : БДТУ, 2015. – 184 с.
Манаграфія створана ў рэчышчы актуальных фундаментальных даследаванняў і запытаў прыкладной навукі. Спадчына М. Багдановіча разглядаецца ў розных аспектах і на розных узроўнях (сінхронным і дыяхронным). Шырока выкарыстоўваюцца архіўныя матэрыялы, магчымасці кантэкстуальнай падсведкі, што істотна ўзбуйняе маштабнасць бачання ўсёй беларускай літаратуры ў яе цеснай сувязі з іншанацыянальнымі культурнымі традыцыямі.
Трус, М. В. Беларуская грамадска-культурная чыннасць у Еўропе міжваеннага перыяду / М. В. Трус // Паэтыка літаратурных сувязей [калектыўная манаграфія] / У. В. Гніламёдаў [і інш.]; навук. рэд.: У. В. Гніламёдаў, М. У. Мікуліч. – Мінск : Беларус. навука, 2017. - С. 234 – 284.
Трус, М. Купалаўскія адрасы ў Славакіі : манаграфія / Мікола Трус; аўт. прадм. М. Сэрватка; навук. рэд. І. А. Чарота. – Мінск : Медысонт, 2018. – 286 с.
У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыццяпісу Янкі Купалы і гісторыі беларуска-славацкіх культурных сувязей. Праца з архівамі дазволіла дэталёва прадставіць падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў, у якой браў удзел класік беларускай літаратуры. У навуковы зварот уводзіцца шэраг невядомых дакументаў і матэрыялаў: інтэрв'ю, аўтографаў, фотаздымкаў, замежных газетных публікацый і інш. Плённыя навуковыя росшукі сталі фактаграфічнай асновай шэрагу міжнародных ініцыятыў, у тым ліку беспрэцэдэнтнага культурнага праекта «Славацкімі шляхамі Янкі Купалы», ажыццёўленага ў чэрвені 2015 года. Такім чынам прадэманстравана інтэграванасць навукі ў сучасную практыку міжнароднага супрацоўніцтва.
Трус, Н.В. Глава 7. Богдановичи: Жизнеописание в координатах исследовательского поиска. С. 557-602; Глава 8. Ярославские страницы в жизни и творчестве Максима Богдановича. С. 603-613. // М. Горький и А. Богданович: дружба, рожденная на берегах Волги. Переписка. Воспоминания. Архивные публикации. Исследования. К 150-летию А. М. Горького / Ответственный редактор, составление Д. С. Московская, И. В. Мышковец. - М.: ООО "ИИА "Пресс-Меню", 2018. - 648 с. (Издано при содействии Постоянного Комитета Союзного государства.)
Впервые в год 150-летия Максима Горького представляемые читателю воспоминания и переписка А. Богдановича с А. Горьким и членами его семьи – больше чем архивная публикация, сообщающая новые сведения к истории культурного взаимодействия России и Беларуси. Это уникальный по глубине и искренности взаимных и любовных чувств, исполненный жизненных перипетий художественный "роман в письмах", в разнообразных ракурсах раскрывающий быт и взаимоотношения двух выдающихся представителей духовной и культурной элиты ХХ века, полагавших целю своей жизни служение своему народу, но остававшихся людьми с их слабостями и страстями, возвышенными чувствами и благородными стремлениями.